https://bel.sputnik.by/20220421/nabulna-raskazala-ts-varta-chakats-defoltu--ras-1062193446.html
Набіуліна расказала, ці варта чакаць дэфолту ў Расіі
Набіуліна расказала, ці варта чакаць дэфолту ў Расіі
Sputnik Беларусь
Шмат каго з беларусаў хвалюе пытанне, ці вытрымае расійская эканоміка, з якой цесна ўвязаны беларускі санкцыйны ціск Еўрасаюза і ЗША. 21.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-21T16:54+0300
2022-04-21T16:54+0300
2022-07-01T15:05+0300
эканоміка
банк
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/15/1062192660_0:0:3065:1725_1920x0_80_0_0_fce641d968316d9936515b889c7f52d4.jpg
МІНСК, 21 кра - Sputnik. Увядзенне санкцый супраць Расіі выклікала моцную валацільнасць на фінансавым рынку, сказала падчас даклада ў Дзяржаўнай Думе кіраўнік Цэнтрабанка РФ Эльвіра Набіуліна."Рэзка знізіўся абменны курс, пачаліся распродажы акцый і аблігацый. Людзі былі ўсхваляваныя і забіралі грошы з банкаў. Гэта стварала прамыя пагрозы для фінансавай устойлівасці. І, вядома, не магло не прывесці да скачка інфляцыі", - адзначыла яна.Кіраўнік Цэнтрабанка нагадала, што 2021 год расійская эканоміка завяршыла з вельмі добрымі вынікамі. ВУП вырас на 4,7%, што з'явілася лепшым паказчыкам з 2008 года. Беспрацоўе сярод насельніцтва аказалася рэкордна нізкім.У мінулым годзе ў Расіі быў рост інфляцыі, але гэта агульнасусветная сітуацыя, выкліканая тым, што попыт на тавары і паслугі перавысіў прапанову пасля зняцця пандэмійных абмежаванняў.Рост коштаў, па словах кіраўніка Цэнтрабанка, выклікаў вялікую патрэбу ў крэдытах - мабыць, таму прадпрыемствы ўзялі крэдытаў на 12% больш, іпатэчнае крэдытаванне павялічылася на 30%, а спажывецкіх крэдытаў стала больш на 20%.Па словах Эльвіры Набіулінай, намаганні ЦБ былі накіраваныя на тое, каб прыбраць пабочныя эфекты росту колькасці крэдытаў. Так, праграмы па іпатэцы сталі больш адраснымі, былі прыняты меры і па рэгуляванні выдачы рознічных крэдытаў, каб падтрымаць матэрыяльны дабрабыт людзей і стабільнасць банкаўскай сістэмы.Поспехі дэдаларызацыіАкрамя гэтага, Цэнтрабанк працягваў скарачаць долі долара і еўра ў золатавалютных рэзервах Расіі і нарошчваць актывы ў золаце і юанях. Гэты працэс працягваецца ў Расіі з 2014 года, з моманту ўвядзення першых санкцый.Па словах кіраўніка Цэнтрабанка, з канца 2013 па канец 2021 года ў ЗВР стала ў 4 разы менш долараў, а золата, наадварот, стала ў 2,5 разы больш. Цяпер золата складае 21,5% ад усяго аб'ёму рэзерваў. Доля юаня за гэты час вырасла з нуля да 17%.Эльвіра Набіуліна нагадала, што апошнія 5 гадоў у Расіі праводзілася дэдаларызацыя фінансавай сістэмы. Як вынік, банкі сталі здзяйсняць у паўтара разы менш аперацый у валюце.Усе гэтыя меры, адзначыла яна, дазволілі павялічыць устойлівасць эканомікі і стварыць той задзел, які быў выкарыстаны пры пераадоленні наступстваў санкцый.Цяпер, каб выправіць сітуацыю, Цэнтрабанк павысіў ключавую стаўку да 20%. Такія выгадныя ўмовы паўплывалі на людзей зноў рабіць уклады ў банках, цяпер асноўная частка знятых з укладаў сродкаў ужо вярнулася назад у банкі. Гэтая ж мера дазволіла хутка вярнуць практычна на ранейшыя значэнні курсы валют і зладзіцца з ростам коштаў.Што з крэдытамі?Кіраўнік ЦБ распавяла, што, павышаючы ключавую стаўку, у Цэнтрабанку разумелі, што гэта зробіць даражэйшымі крэдыты, але мера была прынята як кароткатэрміновая, каб пераадолець вострую фазу крызісу.Цяпер ЦБ вяртаецца да вырашэння пытання даступнасці крэдытаў, так як вяртанне ўкладаў у банкі забяспечыла рэсурс для прадастаўлення крэдытаў, ключавая стаўка была зніжана да 17 працэнтаў не чакаючы планавага Савета дырэктараў і будзе зніжацца і далей, адзначыла яна.Па словах старшыні Цэнтрабанка, каб не спыняць крэдытаванне, быў уведзены шэраг ільготных праграм па прадастаўленні крэдытаў, у тым ліку для малога бізнэсу, банкам рэгулятар падаў некаторыя паслабленні, якія дазволілі ім выдаваць крэдыты, нягледзячы на падзенне курсу рубля і сітуацыю на рынку каштоўных папер.Дапамог палепшыць сітуацыю і прыняты парламентам новы закон аб крэдытных канікулах, пад яго павялічылі тэрміны пагашэння па больш за 31 тысячы крэдытаў, але і акрамя закона, банкі самі дамаўляліся з даўжнікамі і зрабілі больш мяккімі ўмовы пагашэння па 170 тысяч крэдытаў.Як супакоілі рынак каштоўных папер?На наступны дзень пасля пачатку ваеннай спецаперацыі РФ у Данбасе, 25 лютага, індэкс Маскоўскай Біржы ўпаў на 24% - гэта сур'ёзная праблема, і каб з ёй справіцца Цэнтрабанк спыніў таргі на біржы.Аднаўлялі працу біржы паступова, не адным прыёмам, і зараз рынак каштоўных папер, па словах Эльвіры Набіулінай, працуе практычна ў сваім стандартным рэжыме.Яна растлумачыла, што без спынення працы фондавай біржы здарылася б банкруцтва многіх расійскіх прадпрыемстваў, адны пацягнулі б за сабой іншыя - спрацаваў бы эфект даміно.Як змагаліся з санкцыямі супраць расійскіх банкаў?Набіуліна расказала, што Цэнтрабанкам былі прыняты дзве меры для абароны расійскага фінансавага рынку: былі абмежаваны пералічэнні кампаніям недружалюбных краін, а экспарцёраў абавязалі прадаваць 80% валютнай выручкі.Яна падкрэсліла, што ў Цэнтрабанку разумеюць негатыўны ўплыў прынятых мер на кампаніі-экспарцёры, таму валютныя абмежаванні перажываюць змены, каб гэты негатыў знізіць.Працуе рэгулятар і над ухіленнем наступстваў адключэння ад SWIFT. Унутры краіны можна здзяйсняць усе банкаўскія аперацыі, як і раней, звычайныя карыстальнікі не заўважаць змен, плацяжы за мяжу можна праводзіць з дапамогай сістэмы "Мір", над пашырэннем геаграфіі якой працуе Цэнтрабанк.Старшыня ЦБ расказала, што функцыянуе сістэма перадачы фінансавых паведамленняў Банка Расіі, якая лёгка можа замяніць SWIFT і да якой могуць падключацца замежныя кампаніі і банкі, якія не супрацоўнічаюць з расійскімі."Што тычыцца магчымасці дэфолту, у Расіі ёсць рэсурсы, ёсць усе неабходныя фінансавыя рэсурсы, ніякі дэфолт нам не пагражае", – запэўніла Эльвіра Набіуліна.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/15/1062192660_190:0:2921:2048_1920x0_80_0_0_6bfef2750d9aff3b1462f7f9acbadccd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, банк, расія
Набіуліна расказала, ці варта чакаць дэфолту ў Расіі
16:54 21.04.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Шмат каго з беларусаў хвалюе пытанне, ці вытрымае расійская эканоміка, з якой цесна ўвязаны беларускі санкцыйны ціск Еўрасаюза і ЗША.
МІНСК, 21 кра - Sputnik. Увядзенне санкцый супраць Расіі выклікала моцную валацільнасць на фінансавым рынку, сказала падчас даклада ў Дзяржаўнай Думе кіраўнік Цэнтрабанка РФ Эльвіра Набіуліна.
"Рэзка знізіўся абменны курс, пачаліся распродажы акцый і аблігацый. Людзі былі ўсхваляваныя і забіралі грошы з банкаў. Гэта стварала прамыя пагрозы для фінансавай устойлівасці. І, вядома, не магло не прывесці да скачка інфляцыі", - адзначыла яна.
Кіраўнік Цэнтрабанка нагадала, што 2021 год расійская эканоміка завяршыла з вельмі добрымі вынікамі. ВУП вырас на 4,7%, што з'явілася лепшым паказчыкам з 2008 года. Беспрацоўе сярод насельніцтва аказалася рэкордна нізкім.
У мінулым годзе ў Расіі быў рост інфляцыі, але гэта агульнасусветная сітуацыя, выкліканая тым, што попыт на тавары і паслугі перавысіў прапанову пасля зняцця пандэмійных абмежаванняў.
Рост коштаў, па словах кіраўніка Цэнтрабанка, выклікаў вялікую патрэбу ў крэдытах - мабыць, таму прадпрыемствы ўзялі крэдытаў на 12% больш, іпатэчнае крэдытаванне павялічылася на 30%, а спажывецкіх крэдытаў стала больш на 20%.
Па словах Эльвіры Набіулінай, намаганні ЦБ былі накіраваныя на тое, каб прыбраць пабочныя эфекты росту колькасці крэдытаў. Так, праграмы па іпатэцы сталі больш адраснымі, былі прыняты меры і па рэгуляванні выдачы рознічных крэдытаў, каб падтрымаць матэрыяльны дабрабыт людзей і стабільнасць банкаўскай сістэмы.
Акрамя гэтага, Цэнтрабанк працягваў скарачаць долі долара і еўра ў золатавалютных рэзервах Расіі і нарошчваць актывы ў золаце і юанях. Гэты працэс працягваецца ў Расіі з 2014 года, з моманту ўвядзення першых санкцый.
Па словах кіраўніка Цэнтрабанка, з канца 2013 па канец 2021 года ў ЗВР стала ў 4 разы менш долараў, а золата, наадварот, стала ў 2,5 разы больш. Цяпер золата складае 21,5% ад усяго аб'ёму рэзерваў. Доля юаня за гэты час вырасла з нуля да 17%.
Эльвіра Набіуліна нагадала, што апошнія 5 гадоў у Расіі праводзілася дэдаларызацыя фінансавай сістэмы. Як вынік, банкі сталі здзяйсняць у паўтара разы менш аперацый у валюце.
Усе гэтыя меры, адзначыла яна, дазволілі павялічыць устойлівасць эканомікі і стварыць той задзел, які быў выкарыстаны пры пераадоленні наступстваў санкцый.
Цяпер, каб выправіць сітуацыю, Цэнтрабанк павысіў ключавую стаўку да 20%. Такія выгадныя ўмовы паўплывалі на людзей зноў рабіць уклады ў банках, цяпер асноўная частка знятых з укладаў сродкаў ужо вярнулася назад у банкі. Гэтая ж мера дазволіла хутка вярнуць практычна на ранейшыя значэнні курсы валют і зладзіцца з ростам коштаў.
Кіраўнік ЦБ распавяла, што, павышаючы ключавую стаўку, у Цэнтрабанку разумелі, што гэта зробіць даражэйшымі крэдыты, але мера была прынята як кароткатэрміновая, каб пераадолець вострую фазу крызісу.
Цяпер ЦБ вяртаецца да вырашэння пытання даступнасці крэдытаў, так як вяртанне ўкладаў у банкі забяспечыла рэсурс для прадастаўлення крэдытаў, ключавая стаўка была зніжана да 17 працэнтаў не чакаючы планавага Савета дырэктараў і будзе зніжацца і далей, адзначыла яна.
Па словах старшыні Цэнтрабанка, каб не спыняць крэдытаванне, быў уведзены шэраг ільготных праграм па прадастаўленні крэдытаў, у тым ліку для малога бізнэсу, банкам рэгулятар падаў некаторыя паслабленні, якія дазволілі ім выдаваць крэдыты, нягледзячы на падзенне курсу рубля і сітуацыю на рынку каштоўных папер.
Дапамог палепшыць сітуацыю і прыняты парламентам новы закон аб крэдытных канікулах, пад яго павялічылі тэрміны пагашэння па больш за 31 тысячы крэдытаў, але і акрамя закона, банкі самі дамаўляліся з даўжнікамі і зрабілі больш мяккімі ўмовы пагашэння па 170 тысяч крэдытаў.
Як супакоілі рынак каштоўных папер?
На наступны дзень пасля пачатку ваеннай спецаперацыі РФ у Данбасе, 25 лютага, індэкс Маскоўскай Біржы ўпаў на 24% - гэта сур'ёзная праблема, і каб з ёй справіцца Цэнтрабанк спыніў таргі на біржы.
Аднаўлялі працу біржы паступова, не адным прыёмам, і зараз рынак каштоўных папер, па словах Эльвіры Набіулінай, працуе практычна ў сваім стандартным рэжыме.
Яна растлумачыла, што без спынення працы фондавай біржы здарылася б банкруцтва многіх расійскіх прадпрыемстваў, адны пацягнулі б за сабой іншыя - спрацаваў бы эфект даміно.
Як змагаліся з санкцыямі супраць расійскіх банкаў?
Набіуліна расказала, што Цэнтрабанкам былі прыняты дзве меры для абароны расійскага фінансавага рынку: былі абмежаваны пералічэнні кампаніям недружалюбных краін, а экспарцёраў абавязалі прадаваць 80% валютнай выручкі.
Яна падкрэсліла, што ў Цэнтрабанку разумеюць негатыўны ўплыў прынятых мер на кампаніі-экспарцёры, таму валютныя абмежаванні перажываюць змены, каб гэты негатыў знізіць.
Працуе рэгулятар і над ухіленнем наступстваў адключэння ад SWIFT. Унутры краіны можна здзяйсняць усе банкаўскія аперацыі, як і раней, звычайныя карыстальнікі не заўважаць змен, плацяжы за мяжу можна праводзіць з дапамогай сістэмы "Мір", над пашырэннем геаграфіі якой працуе Цэнтрабанк.
Старшыня ЦБ расказала, што функцыянуе сістэма перадачы фінансавых паведамленняў Банка Расіі, якая лёгка можа замяніць SWIFT і да якой могуць падключацца замежныя кампаніі і банкі, якія не супрацоўнічаюць з расійскімі.
"Што тычыцца магчымасці дэфолту, у Расіі ёсць рэсурсы, ёсць усе неабходныя фінансавыя рэсурсы, ніякі дэфолт нам не пагражае", – запэўніла Эльвіра Набіуліна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь