https://bel.sputnik.by/20220421/novyya-radovshchy-nafty-znayshl--belarus-1062190099.html
Новыя радовішчы нафты знайшлі ў Беларусі
Новыя радовішчы нафты знайшлі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Адкрыццё новага нафтавага радовішча пашырае далягляды і паказвае высокі патэнцыял некаторых рэгіёнаў Беларусі. 21.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-21T15:11+0300
2022-04-21T15:11+0300
2023-02-23T14:07+0300
нафта
радовішча
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102567/75/1025677574_0:362:4655:2980_1920x0_80_0_0_5e139605f59e6ba53488cc65953b9b5d.jpg
МІНСК, 21 кра - Sputnik. Кампанія "Беларуснафта" атрымала прытокі нафты ў некалькіх зонах Прыпяцкага прагіну, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па геалогіі Пётр Поўжык.Па ацэнках геолагаў, рэсурсная база вуглевадародаў на новым нафтавым радовішчы і пакладах у суме перавышае 6 млн тон.Поўжык праінфармаваў, што сёлета адкрыцці кампаніі звязаны з чатырма раёнамі – Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Жлобінскім.Так, у Брагінскім раёне пацверджана прамысловая нафтаноснасць адкладаў на Усходне-Амелькаўшчынскай структуры. Папярэдняя ацэнка гэтай рэсурснай базы - 500 тыс. т нафты.На Бескапыльнаўскім радовішчы ў Хойніцкім раёне спецыялісты "Беларуснафты" адкрылі 3 новыя высокапрадуктыўныя паклады. Іх патэнцыял ацэньваецца прыкладна ў 800 тыс. т нафты, а ў цэлым па радовішчы - больш за 3 млн т.Даказана і нафтаноснасць на Паўночна-Бярэзінскім радовішчы ў Жлобінскім раёне. Запасы па гэтым радовішчы ацэньваюцца прыкладна ў 900 тыс.т нафты.Вынікі свідравання пацвярджаюць перспектывы паўночнай часткі Бярэзінскага ўчастка, яго рэсурсны патэнцыял можа складаць больш за 3 млн т нафты.Намеснік генеральнага дырэктара таксама паведаміў, што пры свідраванні разведачнай свідравіны на Гарцаўскім радовішчы ў Рэчыцкім раёне свідравіна выявіла высокапрадуктыўны нафтавы пласт.Пошукі нафты працягваюццаЦяпер "Беларуснафта" вядзе здабычу нафты на 61 радовішчы ў краіне. З пачатку распрацоўкі, гэта значыць за апошнія 55 гадоў, здабыта больш за 138 мільёнаў тон нафты, прасвідравана 7 мільёнаў метраў парод.Як расказвалі ў "Беларуснафце", за апошнія пяць гадоў у Прыпяцкім рэгіёне адкрыта восем новых радовішчаў нафты. Пяць з іх - за за тры гады. У 2021 годзе было адкрыта тры новыя радовішчы – Гур'янаўскае, Нова-Даманаўскае і Усходне-Ізбыньскае.Раней у прэс-службе "Беларуснафты" паведамлялі, што беларускія нафтавікі дзякуючы сучасным тэхналогіям навучыліся распрацоўваць радовішчы, якія лічыліся недаступнымі або нерэнтабельнымі. Згодна з планамі, у 2022 годзе будзе здабыта 1 мільён 800 тысяч тон нафты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102567/75/1025677574_305:0:4436:3098_1920x0_80_0_0_08ad33062e606eb2b5371e60541c4e6d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нафта, радовішча, беларусь
нафта, радовішча, беларусь
Новыя радовішчы нафты знайшлі ў Беларусі
15:11 21.04.2022 (абноўлена: 14:07 23.02.2023) Адкрыццё новага нафтавага радовішча пашырае далягляды і паказвае высокі патэнцыял некаторых рэгіёнаў Беларусі.
МІНСК, 21 кра - Sputnik. Кампанія "Беларуснафта" атрымала прытокі нафты ў некалькіх зонах Прыпяцкага прагіну, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па геалогіі Пётр Поўжык.
Па ацэнках геолагаў, рэсурсная база вуглевадародаў на новым нафтавым радовішчы і пакладах у суме перавышае 6 млн тон.
Поўжык праінфармаваў, што сёлета адкрыцці кампаніі звязаны з чатырма раёнамі – Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Жлобінскім.
"Сумарна ў гэтым годзе за кошт геолага-разведачных работ павялічылі больш як 6 млн т запасаў нафты", - дадаў ён.
Так, у Брагінскім раёне пацверджана прамысловая нафтаноснасць адкладаў на Усходне-Амелькаўшчынскай структуры. Папярэдняя ацэнка гэтай рэсурснай базы - 500 тыс. т нафты.
На Бескапыльнаўскім радовішчы ў Хойніцкім раёне спецыялісты "Беларуснафты" адкрылі 3 новыя высокапрадуктыўныя паклады. Іх патэнцыял ацэньваецца прыкладна ў 800 тыс. т нафты, а ў цэлым па радовішчы - больш за 3 млн т.
Даказана і нафтаноснасць на Паўночна-Бярэзінскім радовішчы ў Жлобінскім раёне. Запасы па гэтым радовішчы ацэньваюцца прыкладна ў 900 тыс.т нафты.
Вынікі свідравання пацвярджаюць перспектывы паўночнай часткі Бярэзінскага ўчастка, яго рэсурсны патэнцыял можа складаць больш за 3 млн т нафты.
Намеснік генеральнага дырэктара таксама паведаміў, што пры свідраванні разведачнай свідравіны на Гарцаўскім радовішчы ў Рэчыцкім раёне свідравіна выявіла высокапрадуктыўны нафтавы пласт.
Пошукі нафты працягваюцца
Цяпер "Беларуснафта" вядзе здабычу нафты на 61 радовішчы ў краіне. З пачатку распрацоўкі, гэта значыць за апошнія 55 гадоў, здабыта больш за 138 мільёнаў тон нафты, прасвідравана 7 мільёнаў метраў парод.
Як расказвалі ў "Беларуснафце", за апошнія пяць гадоў у Прыпяцкім рэгіёне адкрыта восем новых радовішчаў нафты. Пяць з іх - за за тры гады. У 2021 годзе было адкрыта тры новыя радовішчы – Гур'янаўскае, Нова-Даманаўскае і Усходне-Ізбыньскае.
Раней у прэс-службе "Беларуснафты" паведамлялі, што беларускія нафтавікі дзякуючы сучасным тэхналогіям навучыліся распрацоўваць радовішчы, якія лічыліся недаступнымі або нерэнтабельнымі. Згодна з планамі, у 2022 годзе будзе здабыта 1 мільён 800 тысяч тон нафты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь павялічыла
план здабычы нафты ў 2022 годзе