https://bel.sputnik.by/20220421/rf-pravyala-pershy-pusk-mzhkantynentalnay-balstychnay-rakety-sarmat-1062177051.html
РФ правяла першы пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат"
РФ правяла першы пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат"
Sputnik Беларусь
Пасля таго як комплекс пройдзе ўсю праграму іспытаў, ён паступіць на ўзбраенне Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. 21.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-21T09:47+0300
2022-04-21T09:47+0300
2022-04-21T09:47+0300
ракета
іспыты
армія
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/14/1062170441_0:6:1330:754_1920x0_80_0_0_42310b366da32177fe175352dac37267.jpg
МІНСК, 21 кра - Sputnik. Першы пуск расійскай міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат" прайшоў у рамках дзяржвыпрабаванняў, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.Пуск ракеты правялі на Дзяржаўным выпрабавальным касмадроме "Плясецк" у 15:12, ён прайшоў паспяхова."Задачы пуску выкананы ў поўным аб'ёме. Пацверджаны разліковыя характарыстыкі на ўсіх этапах яе палёту. Навучальныя баявыя блокі прыбылі ў зададзены раён на палігоне Кура на паўвостраве Камчатка", - адзначылі ў Мінабароны.У ведамстве падкрэслілі, што гэты пуск стаў першым у праграме дзяржіспытаў.Лётныя выпрабаванні перспектыўнай ракеты цяжкага класа з раздзяляючайся галаўной часткай дазволілі ацаніць правільнасць схемна-канструктыўных і тэхнічных рашэнняў, закладзеных пры стварэнні ракетнага комплексу "Сармат", адзначылі там.На дадзены момант ва Ужурскім ракетным злучэнні ў Краснаярскім краі вядуцца работы па падрыхтоўцы галаўнога ракетнага палка да пераўзбраення на новы ракетны комплекс.Расійскі лідэр Уладзімір Пуцін павіншаваў вайскоўцаў з паспяховым пускам, падкрэсліўшы ўнікальнасць праекта.Ён таксама дадаў, што "Сармат" можа пераадольваць усе сучасныя сродкі ПРА і мае самыя высокія характарыстыкі."Аналагаў яму ў свеце няма і яшчэ доўга не будзе. Гэта сапраўды ўнікальная зброя будзе ўмацоўваць баявы патэнцыял нашых УС, надзейна забяспечыць бяспеку Расіі ад знешніх пагроз і прымусіць задумацца тых, хто ў запале ашалелай, агрэсіўнай рыторыкі спрабуе пагражаць нашай краіне", - сказаў прэзідэнт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/14/1062170441_89:0:1177:816_1920x0_80_0_0_86a7f82f80e086a8aa17844efd59bb0e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ракета, іспыты, армія, міністэрства абароны рф
ракета, іспыты, армія, міністэрства абароны рф
РФ правяла першы пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат"
Пасля таго як комплекс пройдзе ўсю праграму іспытаў, ён паступіць на ўзбраенне Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння.
МІНСК, 21 кра - Sputnik. Першы пуск расійскай міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат" прайшоў у рамках дзяржвыпрабаванняў, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Пуск ракеты правялі на Дзяржаўным выпрабавальным касмадроме "Плясецк" у 15:12, ён прайшоў паспяхова.
"Задачы пуску выкананы ў поўным аб'ёме. Пацверджаны разліковыя характарыстыкі на ўсіх этапах яе палёту. Навучальныя баявыя блокі прыбылі ў зададзены раён на палігоне Кура на паўвостраве Камчатка", - адзначылі ў Мінабароны.
У ведамстве падкрэслілі, што гэты пуск стаў першым у праграме дзяржіспытаў.
Лётныя выпрабаванні перспектыўнай ракеты цяжкага класа з раздзяляючайся галаўной часткай дазволілі ацаніць правільнасць схемна-канструктыўных і тэхнічных рашэнняў, закладзеных пры стварэнні ракетнага комплексу "Сармат", адзначылі там.
На дадзены момант ва Ужурскім ракетным злучэнні ў Краснаярскім краі вядуцца работы па падрыхтоўцы галаўнога ракетнага палка да пераўзбраення на новы ракетны комплекс.
Расійскі лідэр Уладзімір Пуцін павіншаваў вайскоўцаў з паспяховым пускам, падкрэсліўшы ўнікальнасць праекта.
Ён таксама дадаў, што "Сармат" можа пераадольваць усе сучасныя сродкі ПРА і мае самыя высокія характарыстыкі.
"Аналагаў яму ў свеце няма і яшчэ доўга не будзе. Гэта сапраўды ўнікальная зброя будзе ўмацоўваць баявы патэнцыял нашых УС, надзейна забяспечыць бяспеку Расіі ад знешніх пагроз і прымусіць задумацца тых, хто ў запале ашалелай, агрэсіўнай рыторыкі спрабуе пагражаць нашай краіне", - сказаў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "Кропка" ў размове з ворагам: як выглядае
падрыхтоўка ракетнага пуску – відэа