https://bel.sputnik.by/20220422/mzs-sanktsy-na-belarusk-kaly-vyklkal-rost-susvetnykh-tsen-na-pradukty-kharchavannya-1062205840.html
МЗС: санкцыі на беларускі калій выклікалі рост сусветных цэн на прадукты харчавання
МЗС: санкцыі на беларускі калій выклікалі рост сусветных цэн на прадукты харчавання
Sputnik Беларусь
На пляцоўцы Савета бяспекі ААН прадстаўнік міністэрства замежных спраў Беларусі заявіў, што Мінск падтрымлівае заклік аб тым, каб "трымаць рынкі адкрытымі". 22.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-22T11:20+0300
2022-04-22T11:20+0300
2022-04-22T11:20+0300
калійныя ўдабрэнні
санкцыі
мзс
савет бяспекі аан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0a/1060255856_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_d60feebbf47d05e723c45a1273375db1.jpg
МІНСК, 22 кра - Sputnik. Беларусь, нягледзячы на ўведзеныя ў адносінах да краіны заходнія санкцыі, працягне ўносіць у свой уклад у забеспячэнне міжнароднай харчовай бяспекі, заявіў саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Ігар Піліпенка.Гэтую заяву прадстаўнік Беларусі зрабіў на пасяджэнні Савета бяспекі ААН. Ключавым момантам дыскусіі была сувязь паміж голадам у свеце і канфліктамі. Мінск у гэтым кантэксце выказаўся ў тым ліку і аб санкцыях, уведзеных у адносінах да беларускіх калійных удабрэнняў.Паводле яго слоў, прыкладам аднабаковых прымусовых мер, якія негатыўна ўплываюць у тым ліку і на харчовую бяспеку ў свеце, з'яўляецца цяперашняя сітуацыя вакол канфлікту ва Украіне.Піліпенка, закранаючы тэму санкцый вакол беларускіх калійных удабрэнняў, адзначыў, што поўны эфект ад так званых "санкцый" у дачыненні да Мінска праявіўся яшчэ не ў поўнай меры.Паводле ацэнак ФАО і Сусветнай харчовай праграмы, недахоп удабрэнняў прывядзе да зніжэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур не менш як на 50 працэнтаў.Пры гэтым ён падкрэсліў, Беларусь, са свайго боку, заўсёды ўносіла значны ўклад у глабальную харчовую бяспеку, экспартуючы прадукты харчавання, сельгастэхніку калійныя і комплексныя ўгнаенні ў больш як 100 краін свету.Аднабаковыя абмежавальныя меры, накладзеныя на экспарт беларускіх тавараў у сувязі з канфліктам ва Украіне (асабліва на калійныя ўдабрэнні), прывялі ўжо да павышэння сусветных цэн як на ўдабрэнні, так і на прадукты харчавання, адзначыў прадстаўнік МЗС."(…) гэта яшчэ больш садзейнічала глабальнаму распаўсюджванню голаду", - адзначыў Піліпенка.Ён нагадаў Савету бяспекі ААН, што менавіта аб гэтым Мінск папярэджваў Генеральную Асамблею ААН 2 сакавіка 2022 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0a/1060255856_235:0:2966:2048_1920x0_80_0_0_51b811d1b5623f1d3b0b69ed4e850fdd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
калійныя ўдабрэнні, санкцыі, мзс, савет бяспекі аан
калійныя ўдабрэнні, санкцыі, мзс, савет бяспекі аан
МЗС: санкцыі на беларускі калій выклікалі рост сусветных цэн на прадукты харчавання
На пляцоўцы Савета бяспекі ААН прадстаўнік міністэрства замежных спраў Беларусі заявіў, што Мінск падтрымлівае заклік аб тым, каб "трымаць рынкі адкрытымі".
МІНСК, 22 кра - Sputnik. Беларусь, нягледзячы на ўведзеныя ў адносінах да краіны заходнія санкцыі, працягне ўносіць у свой уклад у забеспячэнне міжнароднай харчовай бяспекі, заявіў саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Ігар Піліпенка.
Гэтую заяву прадстаўнік Беларусі зрабіў на пасяджэнні Савета бяспекі ААН. Ключавым момантам дыскусіі была сувязь паміж голадам у свеце і канфліктамі. Мінск у гэтым кантэксце выказаўся ў тым ліку і аб санкцыях, уведзеных у адносінах да беларускіх калійных удабрэнняў.
"Нягледзячы на ўведзеныя незаконныя і зламысныя абмежавальныя меры, Беларусь прадоўжыць уносіць свой уклад у забеспячэнне міжнароднай харчовай бяспекі і будзе рабіць усё неабходнае для мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне", - заявіў Піліпека.
Паводле яго слоў, прыкладам аднабаковых прымусовых мер, якія негатыўна ўплываюць у тым ліку і на харчовую бяспеку ў свеце, з'яўляецца цяперашняя сітуацыя вакол канфлікту ва Украіне.
Піліпенка, закранаючы тэму санкцый вакол беларускіх калійных удабрэнняў, адзначыў, што поўны эфект ад так званых "санкцый" у дачыненні да Мінска праявіўся яшчэ не ў поўнай меры.
Паводле ацэнак ФАО і Сусветнай харчовай праграмы, недахоп удабрэнняў прывядзе да зніжэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур не менш як на 50 працэнтаў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, Беларусь, са свайго боку, заўсёды ўносіла значны ўклад у глабальную харчовую бяспеку, экспартуючы прадукты харчавання, сельгастэхніку калійныя і комплексныя ўгнаенні ў больш як 100 краін свету.
Аднабаковыя абмежавальныя меры, накладзеныя на экспарт беларускіх тавараў у сувязі з канфліктам ва Украіне (асабліва на калійныя ўдабрэнні), прывялі ўжо да павышэння сусветных цэн як на ўдабрэнні, так і на прадукты харчавання, адзначыў прадстаўнік МЗС.
"(…) гэта яшчэ больш садзейнічала глабальнаму распаўсюджванню голаду", - адзначыў Піліпенка.
Ён нагадаў Савету бяспекі ААН, што менавіта аб гэтым Мінск папярэджваў Генеральную Асамблею ААН 2 сакавіка 2022 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Дастаць суседа:
колькі страцяць Беларусь і Літва ў "калійнай вайне"