https://bel.sputnik.by/20220424/mnfn-belarus-khutka-padklyuchats-da-unionpay-1062243585.html
Мінфін: Беларусь хутка падключаць да UnionPay
Мінфін: Беларусь хутка падключаць да UnionPay
Sputnik Беларусь
Карты кітайскай плацежнай сістэмы ў нашай краіне выдае толькі адзін банк, праводзіць разлікі па ёй можна ў Расіі, Кітаі і некаторых іншых краінах. 24.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-24T14:42+0300
2022-04-24T14:42+0300
2022-04-24T14:42+0300
міністэрства фінансаў беларусі
фінансы
міністр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/17/1062241911_0:262:3073:1990_1920x0_80_0_0_a65d41263c7390068f54ed4d2c50babf.jpg
МІНСК, 24 кра - Sputnik. У Беларусі хутка завершыцца работа над падключэннем да кітайскай плацежнай сістэмы UnionPay, заявіў міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў у эфіры "Беларусь 1".Паводле яго слоў, некаторыя беларускія банкі і юрыдычныя асобы сутыкнуліся з абмежаваннямі па сістэме пераводу плацяжоў SWIFT і пачалі карыстацца альтэрнатыўнымі сэрвісамі, у тым ліку кітайскай сістэмай."У нас вядзецца работа па падключэнню да кітайскіх сістэм, і яна хутка завершыцца. Гэта таксама даволі нядрэнная работа. Можна працаваць і без гэтага (без SWIFT)", - сказаў міністр.Укараненне UnionPay, лічыць кіраўнік Мінфіна, паскорыць праходжанне плацяжоў, вяртанне выручкі і павялічыць падатковыя паступленні ў бюджэт.Ён нагадаў, што Беларусь гандлюе з Кітаем у тым ліку ў кітайскай валюце - юанях, і "гэта іх задавальняе"."Калі мы будзем атрымліваць выручку ў юанях за свой экспарт, мы зможам набываць там, умоўна, нейкія тавары электронікі, выкарыстоўваючы гэтую валюту там жа, у іх, пераводзячы грошы па іх сістэме. Чым больш будзе магчымасцей разлічвацца ў розных валютах, выкарыстоўваць розныя сістэмы, тым менш будзе рызыкі і больш гарантый, упэўненасці ў тым, што той тавар, які ты паставіў, вернецца выручка і ты зможаш ажыццяўляць разлікі", - растлумачыў Селівёрстаў.UnionPay у БеларусіУ Беларусі гэтыя карты сталі выпускаць з 2019 года. Іх пазіцыянавалі як карткі, якія будуць незаменныя для падарожжаў у Кітай, але ніяк не ў Еўропу. Менавіта ў Паднябеснай плацежная сістэма прадстаўлена найболей шырока.Цяпер такую карту выпускаюць толькі ў "Белгазпрамбанку", але і там у сакавіку гэтага года скончыўся "пластык".Карты кітайскай сістэмы прымаюць у Беларусі з 2011 года - расплаціцца імі можна ў крамах, гандлёвых цэнтрах, рэстаранах, гатэлях і іншых месцах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/17/1062241911_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_2260aa2ed79d6622c9cfb75e3da83553.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства фінансаў беларусі, фінансы, міністр
міністэрства фінансаў беларусі, фінансы, міністр
Мінфін: Беларусь хутка падключаць да UnionPay
Карты кітайскай плацежнай сістэмы ў нашай краіне выдае толькі адзін банк, праводзіць разлікі па ёй можна ў Расіі, Кітаі і некаторых іншых краінах.
МІНСК, 24 кра - Sputnik. У Беларусі хутка завершыцца работа над падключэннем да кітайскай плацежнай сістэмы UnionPay, заявіў міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў у эфіры "Беларусь 1".
Паводле яго слоў, некаторыя беларускія банкі і юрыдычныя асобы сутыкнуліся з абмежаваннямі па сістэме пераводу плацяжоў SWIFT і пачалі карыстацца альтэрнатыўнымі сэрвісамі, у тым ліку кітайскай сістэмай.
"У нас вядзецца работа па падключэнню да кітайскіх сістэм, і яна хутка завершыцца. Гэта таксама даволі нядрэнная работа. Можна працаваць і без гэтага (без SWIFT)", - сказаў міністр.
Укараненне UnionPay, лічыць кіраўнік Мінфіна, паскорыць праходжанне плацяжоў, вяртанне выручкі і павялічыць падатковыя паступленні ў бюджэт.
Ён нагадаў, што Беларусь гандлюе з Кітаем у тым ліку ў кітайскай валюце - юанях, і "гэта іх задавальняе".
"Калі мы будзем атрымліваць выручку ў юанях за свой экспарт, мы зможам набываць там, умоўна, нейкія тавары электронікі, выкарыстоўваючы гэтую валюту там жа, у іх, пераводзячы грошы па іх сістэме. Чым больш будзе магчымасцей разлічвацца ў розных валютах, выкарыстоўваць розныя сістэмы, тым менш будзе рызыкі і больш гарантый, упэўненасці ў тым, што той тавар, які ты паставіў, вернецца выручка і ты зможаш ажыццяўляць разлікі", - растлумачыў Селівёрстаў.
У Беларусі гэтыя карты сталі выпускаць з 2019 года. Іх пазіцыянавалі як карткі, якія будуць незаменныя для падарожжаў у Кітай, але ніяк не ў Еўропу. Менавіта ў Паднябеснай плацежная сістэма прадстаўлена найболей шырока.
Цяпер такую карту выпускаюць толькі ў "Белгазпрамбанку", але і там у сакавіку гэтага года скончыўся "пластык".
Карты кітайскай сістэмы прымаюць у Беларусі з 2011 года - расплаціцца імі можна ў крамах, гандлёвых цэнтрах, рэстаранах, гатэлях і іншых месцах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь атрымала ад РФ гадавую
адтэрміноўку па выплаце крэдытаў