Адзіная цана на прыродны газ будзе ў беларусаў з 1 чэрвеня

© PixabayГарэлка газавай пліты, архіўнае фота
Гарэлка газавай пліты, архіўнае фота
 - Sputnik Беларусь, 1920, 25.04.2022
Падпісацца
Новы парадак аплаты будзе дзейнічаць для тых, у каго ў доме ўстаноўлены газавыя катлы і ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу.
МІНСК, 25 кра - Sputnik. Адзіная цана на прыродны газ для насельніцтва пачне дзейнічаць у Беларусі з 1 чэрвеня, паведамілі ў Мінэнерга.
У прыватнасці, з 1 чэрвеня для тых, у каго ўстаноўлены газавыя катлы для абагравання жылля і ёсць адпаведныя прыборы ўліку расходу газу, адмяняецца сезонная дыферэнцыяцыя тарыфаў у прывязцы да летняга і ацяпляльнага перыядаў.
Для іх устанаўліваецца адзіная цана на прыродны газ на ўзроўні 19,77 капеек за кубічны метр. Для параўнання, цяпер тарыф у ацяпляльны перыяд для гэтай катэгорыі спажыўцоў складае 14,94 капеек за кубічны метр і 54,17 капеек за кубічны метр - у летнюю пару года.
Такім чынам, людзям не трэба будзе фіксаваць прамежкавыя паказанні лічыльніка на дату змены ацяпляльнага і летняга перыяду, бо цана будзе на адным узроўні на працягу ўсяго года, растлумачылі ў міністэрстве.
У Мінэнерга таксама лічаць, што адмена дыферэнцыяцыі коштаў істотна спросціць разлікі за газ. Бо звычайна рашэнне аб пачатку і заканчэнні ацяпляльнага перыяду прымаюць мясцовыя ўлады, а гэта значыць, што ў розных рэгіёнах гэтыя перыяды надыходзяць у розны час і жыхары краіны аказваюцца ў не зусім роўных умовах.
"Каб устараніць гэты перакос і знізіць выдаткі, звязаныя з адміністраваннем гэтых працэсаў, прынята рашэнне аб устанаўленні адзінага тарыфу. Ключавой умовай пры фарміраванні гэтага тарыфу было тое, што не павінна павялічыцца фінансавая нагрузка на канчатковага спажыўца", - падкрэслілі ў Мінэнерга.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь і Расія зафіксавалі цану на газ да канца года
Беларусам абяцаюць знізіць цэны на газ
Стужка навiн
0