https://bel.sputnik.by/20220426/belarus-pryme-dzel-u-merapryemstvakh-u-komplekse-matkhazen-1062294582.html
Беларусь прыме ўдзел у мерапрыемствах у комплексе "Маўтхаўзен"
Беларусь прыме ўдзел у мерапрыемствах у комплексе "Маўтхаўзен"
Sputnik Беларусь
Беларускія дыпламаты штогод бываюць на гэтым памятным месцы па клічы сэрца, а не па нейкіх запрашэннях, падкрэслілі ў МЗС. 26.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-26T14:51+0300
2022-04-26T14:51+0300
2022-04-26T14:51+0300
мемарыял
беларусь
мзс беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/1a/1062293986_47:0:3688:2048_1920x0_80_0_0_891ca3ae7928f8caf83cd0ab714ffb66.jpg
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Пасольства Беларусі мае намер узяць удзел у памятных мерапрыемствах на тэрыторыі былога канцлагера "Маўтхаўзен" у Аўстрыі, заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.Ён адзначыў, што беларускі бок уважліва азнаёміўся з паведамленнямі, якія прайшлі ў аўстрыйскіх СМІ. Але, як адзначыў Глаз, па факце сітуацыя выглядае так: беларускае дыппрадстаўніцтва ў Вене яшчэ месяц таму атрымала афіцыйнае запрашэнне на памятную цырымонію ў канцлагеры "Маўтхаўзен". І на сённяшні дзень ніхто гэтае запрашэнне не адклікаў, дадаў ён."Таму, хто б што ў аўстрыйскай прэсе ні заяўляў, пасольства Беларусі запрошана, мае намер і будзе ўдзельнічаць у памятных мерапрыемствах. Больш за тое, мы гэта робім штогод па клічы сэрца, а не па нейкіх запрашэннях. Гэта наш святы абавязак, які мы выканаем. Нават калі хтосьці вырашыць зараз нешта фармальна ў тэрміновым парадку адклікаць, мы ўсё роўна паедзем аддаць даніну памяці", - запэўніў афіцыйны прадстаўнік МЗС.Ён нагадаў, што большасць ахвяр гэтага канцлагера ў Аўстрыі - грамадзяне рэспублік былога Савецкага Саюза, так што ніхто не мае права забараніць ушанаваць іх памяць.Глаз падкрэсліў, што беларускі бок паважае працу міжнароднага, аўстрыйскага камітэтаў, адміністрацыі комплексу "Маўтхаўзен", шмат гадоў з імі працуе. "Але памяць аб ахвярах канцлагера - гэта не іх прыватная ўласнасць. Па сутнасці, ім было даверана гэтую памяць засцерагаць, што яны і павінны рабіць, але ніяк не прыватызаваць гэтую памяць. Так што яшчэ раз паўтару: беларуская дэлегацыя скарыстаецца сваім законным правам і ўшануе памяць ахвяр канцлагера. Паколькі Аўстрыя лічыць сябе свабоднай дэмакратычнай краінай, з гэтым праблем быць не павінна", - заявіў ён.Іншае, паводле слоў прадстаўніка МЗС, будзе азначаць, што "ад аўстрыйскага нейтралітэту сёння ўжо амаль нічога не засталося".Глаз дадаў, што ў Беларусі таксама ёсць памятныя для аўстрыйцаў месцы. І беларускаму боку ніколі не прыйдзе ў галаву не даць грамадзянам Аўстрыі магчымасць прыйсці і аддаць даніну памяці сваім продкам і суайчыннікам.Інцыдэнт са сцягам у "Бухенвальдзе"У "Бухенвальдзе" 10 красавіка з удзелам афіцыйных асоб Германіі было праведзена памятнае мерапрыемства. Прадстаўнікі Беларусі і Расіі на яго запрошаны не былі.У гэты ж дзень невядомы публічна зняў дзяржаўны флаг Беларусі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу і ўстанавіў замест яго бел-чырвона-белае палатно.Каментуючы гэты інцыдэнт, афіцыйны прадстаўнік МЗС выказаў меркаванне, што гэта палітызацыя тых рэчаў, якія мусяць быць святымі. Гэта зусім няварты ўчынак, у прыватнасці, нямецкага боку, лічыць ён.“Тое, што гэта плявок у твар ветэранам, плявок у твар вызваліцелям, плявок у твар вязням – гэта адназначна. Якое дачыненне маюць сённяшнія падзеі, любыя, якімі б яны ні былі, да памяці тых людзей? Яны ў чым вінаватыя? Навошта такія рэчы рабіць? Тым не менш, кан'юнктура і палітызацыя маюць месца быць", - заявіў Анатоль Глаз.У сувязі з гэтым выпадкам у МЗС Беларусі выклікаўся пасол Германіі Манфрэд Хутэрэр. А Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце распальвання нацыянальнай варожасці. Супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваны па ч.2 арт.130 КК РБ. Для папярэдняга расследавання крымінальная справа накіравана таксама ў Следчы камітэт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/1a/1062293986_502:0:3233:2048_1920x0_80_0_0_5029993d791d56f2d8649a0312ef29be.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мемарыял, беларусь, мзс беларусі
мемарыял, беларусь, мзс беларусі
Беларусь прыме ўдзел у мерапрыемствах у комплексе "Маўтхаўзен"
Беларускія дыпламаты штогод бываюць на гэтым памятным месцы па клічы сэрца, а не па нейкіх запрашэннях, падкрэслілі ў МЗС.
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Пасольства Беларусі мае намер узяць удзел у памятных мерапрыемствах на тэрыторыі былога канцлагера "Маўтхаўзен" у Аўстрыі, заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.
Ён адзначыў, што беларускі бок уважліва азнаёміўся з паведамленнямі, якія прайшлі ў аўстрыйскіх СМІ. Але, як адзначыў Глаз, па факце сітуацыя выглядае так: беларускае дыппрадстаўніцтва ў Вене яшчэ месяц таму атрымала афіцыйнае запрашэнне на памятную цырымонію ў канцлагеры "Маўтхаўзен". І на сённяшні дзень ніхто гэтае запрашэнне не адклікаў, дадаў ён.
"Таму, хто б што ў аўстрыйскай прэсе ні заяўляў, пасольства Беларусі запрошана, мае намер і будзе ўдзельнічаць у памятных мерапрыемствах. Больш за тое, мы гэта робім штогод па клічы сэрца, а не па нейкіх запрашэннях. Гэта наш святы абавязак, які мы выканаем. Нават калі хтосьці вырашыць зараз нешта фармальна ў тэрміновым парадку адклікаць, мы ўсё роўна паедзем аддаць даніну памяці", - запэўніў афіцыйны прадстаўнік МЗС.
Ён нагадаў, што большасць ахвяр гэтага канцлагера ў Аўстрыі - грамадзяне рэспублік былога Савецкага Саюза, так што ніхто не мае права забараніць ушанаваць іх памяць.
Глаз падкрэсліў, што беларускі бок паважае працу міжнароднага, аўстрыйскага камітэтаў, адміністрацыі комплексу "Маўтхаўзен", шмат гадоў з імі працуе.
"Але памяць аб ахвярах канцлагера - гэта не іх прыватная ўласнасць. Па сутнасці, ім было даверана гэтую памяць засцерагаць, што яны і павінны рабіць, але ніяк не прыватызаваць гэтую памяць. Так што яшчэ раз паўтару: беларуская дэлегацыя скарыстаецца сваім законным правам і ўшануе памяць ахвяр канцлагера. Паколькі Аўстрыя лічыць сябе свабоднай дэмакратычнай краінай, з гэтым праблем быць не павінна", - заявіў ён.
Іншае, паводле слоў прадстаўніка МЗС, будзе азначаць, што "ад аўстрыйскага нейтралітэту сёння ўжо амаль нічога не засталося".
Глаз дадаў, што ў Беларусі таксама ёсць памятныя для аўстрыйцаў месцы. І беларускаму боку ніколі не прыйдзе ў галаву не даць грамадзянам Аўстрыі магчымасць прыйсці і аддаць даніну памяці сваім продкам і суайчыннікам.
Інцыдэнт са сцягам у "Бухенвальдзе"
У "Бухенвальдзе" 10 красавіка з удзелам афіцыйных асоб Германіі было праведзена памятнае мерапрыемства. Прадстаўнікі Беларусі і Расіі на яго запрошаны не былі.
У гэты ж дзень невядомы публічна зняў дзяржаўны флаг Беларусі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу і ўстанавіў замест яго бел-чырвона-белае палатно.
Каментуючы гэты інцыдэнт, афіцыйны прадстаўнік МЗС выказаў меркаванне, што гэта палітызацыя тых рэчаў, якія мусяць быць святымі. Гэта зусім няварты ўчынак, у прыватнасці, нямецкага боку, лічыць ён.
“Тое, што гэта плявок у твар ветэранам, плявок у твар вызваліцелям, плявок у твар вязням – гэта адназначна. Якое дачыненне маюць сённяшнія падзеі, любыя, якімі б яны ні былі, да памяці тых людзей? Яны ў чым вінаватыя? Навошта такія рэчы рабіць? Тым не менш, кан'юнктура і палітызацыя маюць месца быць", - заявіў Анатоль Глаз.
У сувязі з гэтым выпадкам у МЗС Беларусі выклікаўся пасол Германіі Манфрэд Хутэрэр. А Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце распальвання нацыянальнай варожасці. Супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваны па ч.2 арт.130 КК РБ. Для папярэдняга расследавання крымінальная справа накіравана таксама ў Следчы камітэт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь