https://bel.sputnik.by/20220426/khutka--mnsku-adklyuchats-atsyaplenne-1062298114.html
Хутка ў Мінску адключаць ацяпленне
Хутка ў Мінску адключаць ацяпленне
Sputnik Беларусь
Паколькі ў Беларусі гэтай вясной стаіць даволі халаднаватае надвор'е, пытанне, калі адключаць ацяпленне, непакоіць многіх жыхароў гарадоў, у Мінску ўжо вядомы... 26.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-26T16:46+0300
2022-04-26T16:46+0300
2022-04-26T16:46+0300
ацяпленне
мінск
надвор'е
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102151/01/1021510140_0:316:3079:2048_1920x0_80_0_0_c66b03addd313e9886fde9a751a727a1.jpg
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Ацяпленне ў Мінску могуць адключыць ужо ў першай трэці мая, мяркуе намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Марцінкевіч."За апошнія 10 гадоў праводзіўся аналіз, які паказаў, што звычайна ацяпленне адключалася ў другой або трэцяй дэкадзе красавіка. Выключэннем сталі мінулы і пазамінулыя гады, калі ацяпленне адключалі ў першай дэкадзе мая" - сказаў Марцінкевіч, яго цытуе БЕЛТА.Паводле яго слоў, для прыняцця рашэння аб адключэнні ацяплення ў Мінгарвыканкаме штодзень адсочваюць сярэднесутачную тэмпературу паветра і прагнозы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.У Мінгарвыканкаме растлумачылі, што адключыць падачу цяпла ў дамы і ўстановы можна толькі тады, калі на працягу трох дзён сярэднесутачная тэмпература паветра большая за 8 градусаў па шкале Цэльсія, на сённяшні дзень у Мінску тэмпература паветра ніжэйшая.Патрабаванні да адключэння і ўключэння сістэмы цэнтральнага ацяплення выканкам не выбірае сам - яны ўстаноўлены пастановай Савета Міністраў.Таксама, згодна з інфармацыяй на сайце Мінгарвыканкама, 17 мая ў Мінску стартуе планавае адключэнне гарачай вады для праверкі гатоўнасці цепласетак горада да наступнага асенне-зімовага перыяду.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102151/01/1021510140_113:0:2844:2048_1920x0_80_0_0_e1f53c0e0ab897305cd3ae0916512e3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ацяпленне, мінск, надвор'е
ацяпленне, мінск, надвор'е
Хутка ў Мінску адключаць ацяпленне
Паколькі ў Беларусі гэтай вясной стаіць даволі халаднаватае надвор'е, пытанне, калі адключаць ацяпленне, непакоіць многіх жыхароў гарадоў, у Мінску ўжо вядомы прыкладныя тэрміны.
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Ацяпленне ў Мінску могуць адключыць ужо ў першай трэці мая, мяркуе намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Марцінкевіч.
"За апошнія 10 гадоў праводзіўся аналіз, які паказаў, што звычайна ацяпленне адключалася ў другой або трэцяй дэкадзе красавіка. Выключэннем сталі мінулы і пазамінулыя гады, калі ацяпленне адключалі ў першай дэкадзе мая" - сказаў Марцінкевіч, яго цытуе БЕЛТА.
Паводле яго слоў, для прыняцця рашэння аб адключэнні ацяплення ў Мінгарвыканкаме штодзень адсочваюць сярэднесутачную тэмпературу паветра і прагнозы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Мінгарвыканкаме растлумачылі, што адключыць падачу цяпла ў дамы і ўстановы можна толькі тады, калі на працягу трох дзён сярэднесутачная тэмпература паветра большая за 8 градусаў па шкале Цэльсія, на сённяшні дзень у Мінску тэмпература паветра ніжэйшая.
Патрабаванні да адключэння і ўключэння сістэмы цэнтральнага ацяплення выканкам не выбірае сам - яны ўстаноўлены пастановай Савета Міністраў.
Таксама, згодна з інфармацыяй на сайце Мінгарвыканкама, 17 мая ў Мінску стартуе планавае адключэнне гарачай вады для праверкі гатоўнасці цепласетак горада да наступнага асенне-зімовага перыяду.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Будуць расці: міністр ЖКГ распавёў
аб цэнах на "камуналку"Сіноптык расказаў, якім будзе
надвор'е ў красавіку