https://bel.sputnik.by/20220427/astryya-pagadzlasya-platsts-za-gaz-rasyskm-rublyam-1062317990.html
Аўстрыя пагадзілася плаціць за газ расійскімі рублямі
Аўстрыя пагадзілася плаціць за газ расійскімі рублямі
Sputnik Беларусь
Раней Польшча і Балгарыя адмовіліся плаціць за расійскі газ па схеме ў расійскіх рублях, таму сутыкнуліся з праблемамі з пастаўкамі гэтага віду паліва з Расіі. 27.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-27T11:44+0300
2022-04-27T11:44+0300
2022-04-27T11:44+0300
аўстрыя
газ
рубель
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101340/13/1013401386_0:384:2283:1668_1920x0_80_0_0_ba0e2026d546d3650471386051b55e13.jpg
МІНСК, 27 кра - Sputnik. Аўстрыя прыняла ўмовы Расіі па новай аплаце газу, заявіў канцлер Аўстрыі Карл Нехамер.Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запэўніў у бяспецы паставак."Мы, гэта значыць OMV, прынялі ўмовы аплаты, як і ўрад Германіі. Яны былі прызнаны адпаведнымі ўмовам санкцый. Для нас гэта было важна", - сказаў канцлер на прэс-канферэнцыі.Міністр энергетыкі Аўстрыі Леанорэ Гевеслер у сваю чаргу таксама завіў, што газ з Расіі паступаў і паступае ў Аўстрыю без перабояў."У мінулыя дні газ пастаўляўся бесперапынна, цяпер газ ідзе ў Аўстрыю без перабояў", – падкрэсліў Гевеслер.Без расійскага газу"Газпром" з 27 красавіка прыпыняе пастаўкі газу ў Балгарыю, адпаведнае апавяшчэнне было накіравана ў "Булгаргаз". "Газпром" гэтую інфармацыю пацвердзіў, у кампаніі паведамілі, што пастаўкі газу спыненыя да моманту, пакуль іх не аплацяць у рублях. Пры несанкцыянаваным адабранні газу Балгарыяй і Польшчай з транзітных аб'ёмаў пастаўкі будуць скарочаныя, дадалі ў "Газпроме".Напярэдадні польскі партал навінаў Onet са спасылкай на крыніцы распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што газ з Расіі не паступае ў рэспубліку з-за нявыплаты, тэрмін плацяжу скончыўся ў мінулую пятніцу.Аднак у "Газпроме" інфармацыю аб тым, што пастаўкі газу ў Польшчу ўжо прыпыненыя, тады не пацвердзілі. Пры гэтым у кампаніі адзначылі, што тэрмін аплаты сапраўды заканчваецца.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
аўстрыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101340/13/1013401386_0:170:2283:1882_1920x0_80_0_0_d7daf3e3ada501c25d681d965998ce4c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аўстрыя, газ, рубель, у свеце
аўстрыя, газ, рубель, у свеце
Аўстрыя пагадзілася плаціць за газ расійскімі рублямі
Раней Польшча і Балгарыя адмовіліся плаціць за расійскі газ па схеме ў расійскіх рублях, таму сутыкнуліся з праблемамі з пастаўкамі гэтага віду паліва з Расіі.
МІНСК, 27 кра - Sputnik. Аўстрыя прыняла ўмовы Расіі па новай аплаце газу, заявіў канцлер Аўстрыі Карл Нехамер.
Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запэўніў у бяспецы паставак.
"Мы, гэта значыць OMV, прынялі ўмовы аплаты, як і ўрад Германіі. Яны былі прызнаны адпаведнымі ўмовам санкцый. Для нас гэта было важна", - сказаў канцлер на прэс-канферэнцыі.
Міністр энергетыкі Аўстрыі Леанорэ Гевеслер у сваю чаргу таксама завіў, што газ з Расіі паступаў і паступае ў Аўстрыю без перабояў.
"У мінулыя дні газ пастаўляўся бесперапынна, цяпер газ ідзе ў Аўстрыю без перабояў", – падкрэсліў Гевеслер.
"Газпром" з 27 красавіка прыпыняе пастаўкі газу ў Балгарыю, адпаведнае апавяшчэнне было накіравана ў "Булгаргаз". "Газпром" гэтую інфармацыю пацвердзіў, у кампаніі паведамілі, што пастаўкі газу спыненыя да моманту, пакуль іх не аплацяць у рублях. Пры несанкцыянаваным адабранні газу Балгарыяй і Польшчай з транзітных аб'ёмаў пастаўкі будуць скарочаныя, дадалі ў "Газпроме".
Напярэдадні польскі партал навінаў Onet са спасылкай на крыніцы распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што газ з Расіі не паступае ў рэспубліку з-за нявыплаты, тэрмін плацяжу скончыўся ў мінулую пятніцу.
Аднак у "Газпроме" інфармацыю аб тым, што пастаўкі газу ў Польшчу ўжо прыпыненыя, тады не пацвердзілі. Пры гэтым у кампаніі адзначылі, што тэрмін аплаты сапраўды заканчваецца.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусь і Расія зафіксавалі
цану на газ да канца годаБеларусам абяцаюць знізіць
цэны на газПяскоў - пра санкцыі, аплату за газ і будучыню долара