На базе Запрудскага Дома фальклору, што на Глыбоччыне, паспяхова працуюць фальклорны калектыў для дзяцей "Весялуха" і фальклорны калектыў для дарослых... 27.04.2022, Sputnik Беларусь
На Вялікдзень у Запруддзі дзеці разам з дарослымі ладзілі абрад "Валачобнікі" - гэта абход двароў гуртам з выкананнем валачобных песень.Валачобнікі, прыбраўшыся ў народныя строі, выйшлі з мясцовага сельскага Дома фальклору з песняй “Святы Вялікдзень”, каб аднавяскоўцы іх пачулі і пачалі рыхтавацца да радаснай сустрэчы. Зайшоўшы ў двор, дзеці-валачобнікі пыталіся ў гаспадароў дазволу павіншаваць са святам. Атрымаўшы яго, выконвалі велікодныя песні і гаварылі цёплыя словы. У валачобнікаў заўсёды з сабой вялікі кошык, у якія яны збіраюць дарункі ад тых, каго наведалі.Цікава, што ў пахмурнае надвор'е раптам выглянула сонейка: усе тры гадзіны, пакуль хадзілі валачобнікі, было цёпла і светла. Такая вось удзячнасць ад прыроды за добрыя спевы і шчырыя віншаванні з пажаданнямі здароўя, дабрабыту, асабістага і сямейнага шчасця.
На базе Запрудскага Дома фальклору, што на Глыбоччыне, паспяхова працуюць фальклорны калектыў для дзяцей "Весялуха" і фальклорны калектыў для дарослых "Прасніца". Часам яны сумесна праводзяць святы і абрады.
На Вялікдзень у Запруддзі дзеці разам з дарослымі ладзілі абрад "Валачобнікі" - гэта абход двароў гуртам з выкананнем валачобных песень.
Валачобнікі, прыбраўшыся ў народныя строі, выйшлі з мясцовага сельскага Дома фальклору з песняй “Святы Вялікдзень”, каб аднавяскоўцы іх пачулі і пачалі рыхтавацца да радаснай сустрэчы. Зайшоўшы ў двор, дзеці-валачобнікі пыталіся ў гаспадароў дазволу павіншаваць са святам. Атрымаўшы яго, выконвалі велікодныя песні і гаварылі цёплыя словы. У валачобнікаў заўсёды з сабой вялікі кошык, у якія яны збіраюць дарункі ад тых, каго наведалі.
Цікава, што ў пахмурнае надвор'е раптам выглянула сонейка: усе тры гадзіны, пакуль хадзілі валачобнікі, было цёпла і светла. Такая вось удзячнасць ад прыроды за добрыя спевы і шчырыя віншаванні з пажаданнямі здароўя, дабрабыту, асабістага і сямейнага шчасця.