https://bel.sputnik.by/20220429/dozhdzh--mokry-sneg-snoptyk-raskazal-pra-nadvore-naprykantsy-krasavka-1062365990.html
Дождж і мокры снег: сіноптыкі расказалі пра надвор'е напрыканцы красавіка
Дождж і мокры снег: сіноптыкі расказалі пра надвор'е напрыканцы красавіка
Sputnik Беларусь
Белгідрамет папярэджвае, што начамі ў рэспубліцы яшчэ магчымы замаразкі. 29.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-29T09:34+0300
2022-04-29T09:34+0300
2022-04-29T09:34+0300
надвор'е
прырода
замаразкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104070/32/1040703224_0:84:1601:984_1920x0_80_0_0_2379efc0230e8330e4809909139ee7dd.jpg
МІНСК, 29 кра - Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў апошнія дні красавіка, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, у пятніцу 29 красавіка ноччу ўмовы надвор'я ў рэспубліцы яшчэ будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пры гэтым раніцай і днём на тэрыторыю Беларусі прыйдзе з Балтыйскага мора малаактыўны франтальны раздзел.У пятніцу раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а на поўначы можа нават мокры снег. Уначы тэмпература паветра складзе ад -3 да +3°С, а днём - ад +10 да +16°С.Дыханне СкандынавііУ наступныя двое сутак (30 красавіка і 1 мая) на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць паветраныя масы з поўдня Скандынавіі.У суботу будзе воблачна з праясненнямі, раніцай і днём месцамі магчымы невялікія дажджы. Уначы тэрмометры пакажуць ад -3 да +4°С, на паўднёвым захадзе Беларусі - да +6°С, днём - ад +9 да +16°С.У першы дзень мая таксама магчымы ападкі, у асобных раёнах - слабы туман. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад -2 да +4°С, на паўднёвым захадзе - да +7°С, днём - ад +10°С (на поўначы) да +18°С (на паўднёвым захадзе).>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104070/32/1040703224_88:0:1511:1067_1920x0_80_0_0_7b86ed933b901882ba9f92e52587d987.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прырода, замаразкі
надвор'е, прырода, замаразкі
Дождж і мокры снег: сіноптыкі расказалі пра надвор'е напрыканцы красавіка
Белгідрамет папярэджвае, што начамі ў рэспубліцы яшчэ магчымы замаразкі.
МІНСК, 29 кра - Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў апошнія дні красавіка, сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, у пятніцу 29 красавіка ноччу ўмовы надвор'я ў рэспубліцы яшчэ будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пры гэтым раніцай і днём на тэрыторыю Беларусі прыйдзе з Балтыйскага мора малаактыўны франтальны раздзел.
У пятніцу раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а на поўначы можа нават мокры снег. Уначы тэмпература паветра складзе ад -3 да +3°С, а днём - ад +10 да +16°С.
У наступныя двое сутак (30 красавіка і 1 мая) на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць паветраныя масы з поўдня Скандынавіі.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі, раніцай і днём месцамі магчымы невялікія дажджы. Уначы тэрмометры пакажуць ад -3 да +4°С, на паўднёвым захадзе Беларусі - да +6°С, днём - ад +9 да +16°С.
У першы дзень мая таксама магчымы ападкі, у асобных раёнах - слабы туман. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад -2 да +4°С, на паўднёвым захадзе - да +7°С, днём - ад +10°С (на поўначы) да +18°С (на паўднёвым захадзе).
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сіноптык расказаў, якім будзе
надвор'е ў красавіку