https://bel.sputnik.by/20220429/vzt-lukashenk-na-parad-peramog--maskvu-ne-chakaetstsa---pyasko-1062378642.html
Візіт Лукашэнкі на парад Перамогі ў Маскву не чакаецца - Пяскоў
Візіт Лукашэнкі на парад Перамогі ў Маскву не чакаецца - Пяскоў
Sputnik Беларусь
У гэтым годзе Масква вырашыла не запрашаць замежных лідэраў на святкаванні Дня Перамогі, бо дата не юбілейная. 29.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-29T14:55+0300
2022-04-29T14:55+0300
2022-04-29T14:55+0300
аляксандр лукашэнка
парад перамогі
дзмітрый пяскоў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046956096_0:52:3191:1847_1920x0_80_0_0_856b34083c0bf1fd28028971ab86f557.jpg
МІНСК, 29 кра - Sputnik. Візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву на 9 мая пакуль не плануецца, заявіў прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.Ён расказаў, што расійскі бок сёлета не запрашаў замежных лідараў на святкаванне Дня Перамогі ў Маскву з той прычыны, што сёлета дата не юбілейная."Справа ў тым, што гэта не юбілейная дата. Гэта наша свята, гэта святое свята для ўсёй Расіі, для ўсіх расіян. Але замежных лідэраў мы не запрашалі", – сказаў журналістам Пяскоў.На пытанне аб тым, ці прыедзе на парад Перамогі ў Маскву прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Пяскоў адказаў, што візіт беларускага лідара не чакаецца."Наколькі я ведаю не, не плануе", - сказаў прэс-сакратар Пуціна.У мінулым годзе Лукашэнка таксама не лятаў у Маскву на святкаванне Дня Перамогі, кіраўнікі дзяржаў павіншавалі адзін аднаго са святам падчас тэлефоннай размовы. Крыху больш чым за тыдзень да святкавання 76-й гадавіны Перамогі Пяскоў расказаў журналістам, што запрашэнняў замежным прэзідэнтам не дасылалі, аднак Беларусь і Расія - Саюзная дзяржава, і беларускі лідэр можа прыехаць у Маскву і без запрашэння.У 2020 годзе Лукашэнка наведаў Парад у Маскве на Краснай плошчы ў гонар 75-годдзя Перамогі разам са сваімі сынамі. Мерапрыемства прайшло 24 чэрвеня, з-за пандэміі каронавіруса яно было перанесена з 9 мая. Сярод гасцей таксама былі прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон і іншыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046956096_460:0:3191:2048_1920x0_80_0_0_7af0febc88769a2f705c8a6cf828f0af.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, парад перамогі, дзмітрый пяскоў
аляксандр лукашэнка, парад перамогі, дзмітрый пяскоў
Візіт Лукашэнкі на парад Перамогі ў Маскву не чакаецца - Пяскоў
У гэтым годзе Масква вырашыла не запрашаць замежных лідэраў на святкаванні Дня Перамогі, бо дата не юбілейная.
МІНСК, 29 кра - Sputnik. Візіт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву на 9 мая пакуль не плануецца, заявіў прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.
Ён расказаў, што расійскі бок сёлета не запрашаў замежных лідараў на святкаванне Дня Перамогі ў Маскву з той прычыны, што сёлета дата не юбілейная.
"Справа ў тым, што гэта не юбілейная дата. Гэта наша свята, гэта святое свята для ўсёй Расіі, для ўсіх расіян. Але замежных лідэраў мы не запрашалі", – сказаў журналістам Пяскоў.
На пытанне аб тым, ці прыедзе на парад Перамогі ў Маскву прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Пяскоў адказаў, што візіт беларускага лідара не чакаецца.
"Наколькі я ведаю не, не плануе", - сказаў прэс-сакратар Пуціна.
У мінулым годзе Лукашэнка таксама не лятаў у Маскву на святкаванне Дня Перамогі, кіраўнікі дзяржаў павіншавалі адзін аднаго са святам падчас тэлефоннай размовы. Крыху больш чым за тыдзень да святкавання 76-й гадавіны Перамогі Пяскоў расказаў журналістам, што запрашэнняў замежным прэзідэнтам не дасылалі, аднак Беларусь і Расія - Саюзная дзяржава, і беларускі лідэр можа прыехаць у Маскву і без запрашэння.
У 2020 годзе Лукашэнка наведаў Парад у Маскве на Краснай плошчы ў гонар 75-годдзя Перамогі разам са сваімі сынамі. Мерапрыемства прайшло 24 чэрвеня, з-за пандэміі каронавіруса яно было перанесена з 9 мая. Сярод гасцей таксама былі прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон і іншыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь