Літоўцы бяруць бензін, а не грэчку - рэпартаж з памежнай вёскі

© SputnikАЗС у Гожы
АЗС у Гожы - Sputnik Беларусь, 1920, 01.05.2022
Падпісацца
Вырашылі даведацца, як літоўцы адрэагавалі на рашэнне гродзенскіх улад часова зняць абмежаванні на вываз стратэгічных айчынных прадуктаў.
ГРОДНА, 1 мая – Sputnik, Іна Грышук. Абмежаванні на вываз фізічнымі асобамі прадуктаў у Літву і Польшчу зняты ў Гродзенскай вобласці да 16 мая.
Журналістка Sputnik адправілася ў адну з прыгранічных вёсак, каб паглядзець, ці сталі больш актыўна літоўцы купляць беларускія соль, цукар і крупы.

За бензінам без візы

У невялікай вёсцы Гожа Гродзенскага раёна, якая знаходзіцца прыкладна за 15 кіламетраў ад пункта пропуску "Прывалка" на беларуска-літоўскай мяжы, вечарам у суботу асаблівай актыўнасці не назіралася. Па дарозе ў бок Гродна перыядычна праязджалі дарагія машыны з літоўскімі нумарамі, некалькі аўто былі заўважаны на заправачных станцыях.
"Літоўцы? Так, шмат прыязджае, звычайна заліваюць поўны бак. Могуць ваду купіць, чыпсы, прысмакі", - кажа работнік АЗС.
Паводле яго назіранняў, большая частка літоўскіх машын - працэнтаў 70 - пасля запраўкі едуць назад у бок мяжы. Гэта тыя, хто прыязджае толькі за палівам, многія з іх - жыхары прыгранічных гарадоў і вёсак Літвы.
© SputnikЗнак на въезде в Гожу
Знак на въезде в Гожу - Sputnik Беларусь, 1920, 30.04.2022
Як растлумачыў адзін з літоўскіх вадзіцеляў з Друскінінкая Гінтарас, магчымасць трапіць у Беларусь без візы - гэта добры спосаб зэканоміць на паліве.
"У Літве кошт АІ-95 амаль у два разы вышэйшы. Многія прыязджаюць, каб толькі заправіцца, больш нічога не купляюць", – кажа ён, дадаючы, што жыхары літоўскага памежжа хацелі б, каб бязвізавы рэжым з Беларуссю працягнулі пасля 15 мая.

Не грэчка, а сода

"Мы прыехалі ў Беларусь на Радаўніцу, каб схадзіць на могілкі, на магілы сваякоў. Мы ўвогуле ў краму не заязджалі. Грэчку і соль купляць нам не трэба, у нас усяго хапае", – кажа Андрэй, які з сям'ёй ехаў з Клайпеды ў Ваўкавыск і спыніўся ў Гожы выпіць кавы.
Мужчына зазначыў, што іх сям'я ўзрадавалася магчымасці прыехаць у Беларусь без візы.
"З боку Беларусі гэта вельмі добры жэст. У мяне, напрыклад, ёсць віза, а ў жонкі не было. Мы зэканомілі час, змаглі разам прыехаць на маю радзіму. Для кагосьці гэта магчымасць зэканоміць на кошце візы. Гэта добра для літоўцаў", - паведаміў Андрэй.
Яго жонка Наталля расказала, што закупляцца прадуктамі ў Беларусі яны не будуць, аб зняцці абмежаванняў на вываз харчовых тавараў яна не чула, не цікавілася гэтым пытаннем. Круп і іншых тавараў у іх у літоўскіх магазінах хапае. Але дадала, што пачак беларускай солі, мабыць, набудзе. Яна прывыкла выкарыстоўваць для кансервацый буйную соль без дабавак, у апошні час яе складана знайсці.
© SputnikЛитовцы соль и соду покупают символически - по пачке
Литовцы соль и соду покупают символически - по пачке - Sputnik Беларусь, 1920, 30.04.2022
Таксама Наталля ўдакладніла, што купіць у Беларусі пачак соды, бо яна апошнім часам таксама знікла.
Яшчэ адзін мужчына па імені Уладзімір дадаў: "Затое ўкраінскіх тавараў у нас хоць адбаўляй, а я люблю некаторыя расійскія прадукты, напоі, а іх ужо няма".
© SputnikВладимир, приехавший из Клайпеды
Владимир, приехавший из Клайпеды - Sputnik Беларусь, 1920, 30.04.2022

Крамы: чэргаў за грэчкай і соллю няма

У крамах Гожы таксама не было заўважана вялікага ажыятажу, паліцы біліся ад прадуктаў. Солі, цукры, грэчкі, мукі і іншых айчынных прадуктаў – у дастатку.
"У нас усяго хапае, можаце паглядзець. А літоўцы не скупляюць у нас прадукты. Пару чалавек бралі соль, соду, па пачку. Яны бяруць звычайныя прадукты - кукурузныя палачкі добра бяруць, малочныя прадукты. Крышачку, без ажыятажу. У мінулыя часы, яшчэ да пандэміі, закупляліся нашмат больш", - распавяла прадавец адной з крам.
Па яе назіраннях, да іх заходзяць тыя ж людзі, якія прыязджалі раней - да пандэміі. Хутчэй за ўсё, гэта жыхары прымежных вёсак і гарадоў. У апошнія тыдні, паводле назіранняў працаўніц крамы, літоўцаў стала прыязджаць больш, але яшчэ не так шмат, як было, напрыклад, гадоў пяць таму.
У двух іншых крамах у Гожы таксама паліцы не пуставалі.
© SputnikПродуктов в магазинах Гожи достаточно
Продуктов в магазинах Гожи достаточно - Sputnik Беларусь, 1920, 30.04.2022
"Да нас толькі некалькі чалавек заходзіла. Хлеб бралі, сыркі, ваду, нічога асаблівага", - распавяла працаўніца іншай прадуктовай кропкі.

Забарону знялі на два тыдні

Як раней паведамляў Sputnik, у Гродзенскай вобласці дазволілі фізічным асобам, якія выязджаюць у Літву і Польшчу, без абмежаванняў вывозіць прадукты. Адпаведнае рашэнне аблвыканкама №210 ад 26 красавіка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Яно будзе дзейнічаць да 16 мая.
Гэты дакумент часова здымае абмежаванні на вываз тавараў і прадуктаў, якія ўнесены ў спіс стратэгічна важных. У прыватнасці, гэта мука, грэчка, рыс, аўсянка, манка, пярлоўка, проса, макаронныя вырабы, алей, цукар, соль, мясныя, малочныя і рыбныя кансервы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0