https://bel.sputnik.by/20220502/belarus-zabyaspechvae-syabe-amal-usm-neabkhodnym-praduktam---brylo-1062427725.html
Беларусь забяспечвае сябе амаль усімі неабходнымі прадуктамі - Брыло
Беларусь забяспечвае сябе амаль усімі неабходнымі прадуктамі - Брыло
Sputnik Беларусь
Рэспубліка вырабляе малочнай прадукцыі ў два з паловай разы больш, чым краіне трэба. Таксама вырабляецца дастаткова мяса, бульбы і гародніны. 02.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-02T15:07+0300
2022-05-02T15:07+0300
2022-05-02T15:07+0300
ігар брыло
мінсельгасхарч рб
прадукты харчавання
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1d/1061674442_0:0:3077:1731_1920x0_80_0_0_ae5df8cbd7c698830e3717e58ee1b441.jpg
МІНСК, 2 мая - Sputnik. У Беларусі ўзровень самазабеспячэння амаль па ўсіх прадуктовых групах перавышае ўзровень спажывання, паведаміў у эфіры тэлеканала "МІР24" міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.Па малочнай галіне Беларусь мае ўзровень самазабеспячэння 256%, што ў два з паловай разы больш, чым краіне трэба. Па мясу гэты паказчык склаўся на ўзроўні 135%, а па бульбе і агародніне - крыху больш за 100%.Як падкрэсліў Брыло, аб'ём харчавання, што вырабляецца ў краіне, дае магчымасць забяспечваць унутраны рынак.Экспарт і лагістычныя ланцужкіПраблем з лагістыкай, паводле слоў кіраўніка профільнага ведамства, у беларускіх прадпрыемстваў няма, бо літаральна за 3-4 тыдні ім удалося іх перафарматаваць. І зараз у айчынных вытворцаў прадуктаў харчавання развіваюцца розныя напрамкі паставак.Часткова беларуская прадукцыя ідзе праз Наварасійск, Санкт-Пецярбург, але асноўныя долі паставак у трэція краіны і ў Кітай ідуць прыкладна тыдзень чыгуначным шляхам праз Уладзівасток. "Мы насуперак усяму знайшлі самы кароткі шлях паставак, і цяпер праблем з лагістыкай у нашых прадпрыемстваў няма", - падкрэсліў ён.Што да экспарту, то геаграфія паставак беларускай прадукцыі з кожным годам пашыраецца, у тым ліку па хлебе і кандытарскіх вырабах. Так, у мінулым годзе прадукты беларускай вытворчасці былі прадстаўлены на прылаўках у 44 краінах свету."Нядрэнныя паказчыкі па экспарту харчовых тавараў былі ў 2021 годзе: тэмп росту каля 120%. Гэты год мы пачалі з такім жа прыкладна ростам", - сказаў Ігар Брыло.Супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнаміНядаўна з Прыморскага краю вярнулася вялікая беларуская дэлегацыя. Там адбыліся перамовы, размова ішла ў тым ліку аб сельскай гаспадарцы. Дык вось, паводле інфармацыі міністра, за апошнія 2-3 гады ў гэтым расійскім рэгіёне было адкрыта каля 150 магазінаў з беларускімі прадуктамі харчавання.Беларусь у сваю чаргу зацікаўлена ў пастаўках з Прыморскага краю свежай і марожанай рыбы, морапрадуктаў.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1d/1061674442_348:0:3077:2047_1920x0_80_0_0_0101e6754015f3a19f7db3882b45b20d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар брыло, мінсельгасхарч рб, прадукты харчавання
ігар брыло, мінсельгасхарч рб, прадукты харчавання
Беларусь забяспечвае сябе амаль усімі неабходнымі прадуктамі - Брыло
Рэспубліка вырабляе малочнай прадукцыі ў два з паловай разы больш, чым краіне трэба. Таксама вырабляецца дастаткова мяса, бульбы і гародніны.
МІНСК, 2 мая - Sputnik. У Беларусі ўзровень самазабеспячэння амаль па ўсіх прадуктовых групах перавышае ўзровень спажывання, паведаміў у эфіры тэлеканала "МІР24" міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
Па малочнай галіне Беларусь мае ўзровень самазабеспячэння 256%, што ў два з паловай разы больш, чым краіне трэба. Па мясу гэты паказчык склаўся на ўзроўні 135%, а па бульбе і агародніне - крыху больш за 100%.
Як падкрэсліў Брыло, аб'ём харчавання, што вырабляецца ў краіне, дае магчымасць забяспечваць унутраны рынак.
"Мы максімальна выкарыстоўваем нашы тэрытарыяльныя і кліматычныя ўмовы для таго, каб мінімізаваць тую колькасць імпарту, якая калісьці паступала ў краіну. Зразумела, што пазіцыі па апельсінах, мандарынах і гэтак далей мы не закрыем. Гэта ўжо справа гандлёвых сетак і бізнесу, якія будуць адшукваць тыя краіны, адкуль можна будзе прывезці гэтыя прадукты. Што тычыцца агародніннай групы, мы павінны павялічваць вытворчасць, каб павялічыць імпартазамяшчэнне па гэтых пазіцыях", - прыводзіць словы міністра БелТА.
Экспарт і лагістычныя ланцужкі
Праблем з лагістыкай, паводле слоў кіраўніка профільнага ведамства, у беларускіх прадпрыемстваў няма, бо літаральна за 3-4 тыдні ім удалося іх перафарматаваць. І зараз у айчынных вытворцаў прадуктаў харчавання развіваюцца розныя напрамкі паставак.
Часткова беларуская прадукцыя ідзе праз Наварасійск, Санкт-Пецярбург, але асноўныя долі паставак у трэція краіны і ў Кітай ідуць прыкладна тыдзень чыгуначным шляхам праз Уладзівасток. "Мы насуперак усяму знайшлі самы кароткі шлях паставак, і цяпер праблем з лагістыкай у нашых прадпрыемстваў няма", - падкрэсліў ён.
Што да экспарту, то геаграфія паставак беларускай прадукцыі з кожным годам пашыраецца, у тым ліку па хлебе і кандытарскіх вырабах. Так, у мінулым годзе прадукты беларускай вытворчасці былі прадстаўлены на прылаўках у 44 краінах свету.
"Нядрэнныя паказчыкі па экспарту харчовых тавараў былі ў 2021 годзе: тэмп росту каля 120%. Гэты год мы пачалі з такім жа прыкладна ростам", - сказаў Ігар Брыло.
Супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі
Нядаўна з Прыморскага краю вярнулася вялікая беларуская дэлегацыя. Там адбыліся перамовы, размова ішла ў тым ліку аб сельскай гаспадарцы. Дык вось, паводле інфармацыі міністра, за апошнія 2-3 гады ў гэтым расійскім рэгіёне было адкрыта каля 150 магазінаў з беларускімі прадуктамі харчавання.
Беларусь у сваю чаргу зацікаўлена ў пастаўках з Прыморскага краю свежай і марожанай рыбы, морапрадуктаў.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь Беларусь плануе нарасціць
экспарт харчавання да $8 млрд да 2025 года
Багданаў: Беларусь жалезабетонна
забяспечана асноўнымі прадуктаміМяса, гародніна, дзіцячае харчаванне:
МАРГ фіксуе завышаныя цэны на шэраг тавараў