https://bel.sputnik.by/20220502/da-na-radantsu-budze-pratsavats-va-zmotsnenym-rezhyme-1062429334.html
ДАІ на Радаўніцу будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме
ДАІ на Радаўніцу будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме
Sputnik Беларусь
У месцах пахаванняў і богаслужэнняў, а таксама на прылеглых да іх тэрыторыях, нарады ДПС будуць рэгуляваць транспартныя і пешаходныя патокі, а таксама... 02.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-02T17:12+0300
2022-05-02T17:12+0300
2022-05-02T17:12+0300
радаўніца
даі
транспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101784/22/1017842202_0:0:5184:2916_1920x0_80_0_0_7a5f9124798739b68660c15b4d8f31bb.jpg
МІНСК, 2 мая - Sputnik. На Радаўніцу, 3 мая, Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамілі ў МУС Беларусі.Каб заўтра не было затораў, ДАІ просіць па магчымасці наведаць могілкі загадзя ці дабірацца туды на грамадскім транспарце, а не на асабістым аўто.У ведамстве таксама расказалі, што ўжо распрацаваны маршруты руху і аб'ездаў месцаў правядзення мерапрыемстваў. А разам з адміністрацыямі аб'ектаў ДАІ паклапацілася і аб арганізацыі парковак для машын.Калі дарожны рух на нейкім участку дарогі будзе зменены, там будуць выстаўлены адпаведныя дарожныя знакі і схемы. А на складаных перакрыжаваннях і заездах на стаянкі рух будуць рэгуляваць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Аднак вадзіцелям рэкамендуецца загадзя падрыхтавацца да гэтай паездкі: вывучыць, з якога боку лепей пад'ехаць і дзе пакінуць машыну. Як дабрацца да могілак на Радаўніцу?Калі ў гэты дзень, каб дабрацца да могілак, трэба скарыстацца грамадскім транспартам, трэба азнаёміцца з інфармацыяй Мінсктранса аб маршрутах і змяненні ў руху транспарту.Час, калі ходзяць звычайныя аўтобусы і экспрэс-маршруты да могілак, 3 мая працягнуты - скарыстацца гарадскім транспартам можна будзе з 7:00 (да могілак "Лясное" з 7:30) да 20:00.Таксама на выхадныя дні, каб дабрацца было больш камфортна, арганізаваны дадатковыя тралейбусныя маршруты, экспрэс-маршруты і прыгарадныя аўтобусы да могілак.Тым, хто хоча паехаць на могілкі на сваім аўтамабілі, трэба звярнуць увагу на асаблівую арганізацыю пад'езда да Паўночных і Міханавіцкіх могілак, і на абмежаванне руху ўсяго транспарту па вул. Кульман 3 мая.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101784/22/1017842202_576:0:5184:3456_1920x0_80_0_0_07b93149a171a8c3b8984921b47a7a58.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
радаўніца, даі, транспарт
радаўніца, даі, транспарт
ДАІ на Радаўніцу будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме
У месцах пахаванняў і богаслужэнняў, а таксама на прылеглых да іх тэрыторыях, нарады ДПС будуць рэгуляваць транспартныя і пешаходныя патокі, а таксама кантраляваць выкананне ПДР.
МІНСК, 2 мая - Sputnik. На Радаўніцу, 3 мая, Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, паведамілі ў МУС Беларусі.
Каб заўтра не было затораў, ДАІ просіць па магчымасці наведаць могілкі загадзя ці дабірацца туды на грамадскім транспарце, а не на асабістым аўто.
У ведамстве таксама расказалі, што ўжо распрацаваны маршруты руху і аб'ездаў месцаў правядзення мерапрыемстваў. А разам з адміністрацыямі аб'ектаў ДАІ паклапацілася і аб арганізацыі парковак для машын.
Калі дарожны рух на нейкім участку дарогі будзе зменены, там будуць выстаўлены адпаведныя дарожныя знакі і схемы. А на складаных перакрыжаваннях і заездах на стаянкі рух будуць рэгуляваць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Аднак вадзіцелям рэкамендуецца загадзя падрыхтавацца да гэтай паездкі: вывучыць, з якога боку лепей пад'ехаць і дзе пакінуць машыну.
Як дабрацца да могілак на Радаўніцу?
Калі ў гэты дзень, каб дабрацца да могілак, трэба скарыстацца грамадскім транспартам, трэба азнаёміцца з інфармацыяй Мінсктранса аб маршрутах і змяненні ў руху транспарту.
Час, калі ходзяць звычайныя аўтобусы і экспрэс-маршруты да могілак, 3 мая працягнуты - скарыстацца гарадскім транспартам можна будзе з 7:00 (да могілак "Лясное" з 7:30) да 20:00.
Таксама на выхадныя дні, каб дабрацца было больш камфортна, арганізаваны дадатковыя тралейбусныя маршруты, экспрэс-маршруты і прыгарадныя аўтобусы да могілак.
Тым, хто хоча паехаць на могілкі на сваім аўтамабілі, трэба звярнуць увагу на асаблівую арганізацыю пад'езда да Паўночных і Міханавіцкіх могілак, і на абмежаванне руху ўсяго транспарту па вул. Кульман 3 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь