https://bel.sputnik.by/20220502/khalodna-dazhdzhlva--navat-sneg-nadvore-na-pershy-tydzen-maya-ne-radue-1062420450.html
Халодна, дажджліва і нават снег: надвор'е на першы тыдзень мая не радуе
Халодна, дажджліва і нават снег: надвор'е на першы тыдзень мая не радуе
Sputnik Беларусь
Красавік не прынёс доўгачаканага цяпла беларусам: дождж, шэрасць і холад. Рэдкія сонечныя дні былі легкадумнымі. А што чакаць у маі? 02.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-02T09:27+0300
2022-05-02T09:27+0300
2022-05-02T09:27+0300
надвор'е
прырода
снег
дождж
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102871/12/1028711287_0:10:1201:685_1920x0_80_0_0_e5d705ff83f7fc41c2f6fb0820f7fe7b.jpg
МІНСК, 2 мая - Sputnik. Першы тыдзень мая адзначыцца замаразкамі, дажджамі, месцамі - нават снегам, такі прагноз надвор'я на 2-8 мая агучыў сіноптык Дзмітрый Рабаў.Майскія святы не будуць такімі цёплымі, як хацелася б: сярэдняя тэмпература паветра ў першыя дні месяца чакаецца нават ніжэй за сярэднія паказчыкі."У пачатку тыдня адаб'ецца ўплыў вільготных малаактыўных атмасферных франтоў паўночнага захаду. Пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніцы. Вільготнасць да 80%, ноччу і раніцай слабы туман, які пагаршае бачнасць да кіламетра. Вецер заходні", - распавёў у эфіры АНТ Рабаў.У панядзелак, 2 мая, паветра прагрэецца да +11…+17°C.Амаль такое ж надвор'е захаваецца і да аўторка: слупок тэрмометра паднімецца ад +9 градусаў па паўночным захадзе і да +16 па паўднёвым усходзе.А з сярэдзіны тыдня надвор'е пачне псавацца."У сярэдзіне тыдня ўмовы надвор'я пачне вызначаць поле высокага атмасфернага ціску, па перыферыі пачне паступаць больш прахалодная паветраная маса з Балтыкі. Без істотных ападкаў, толькі па паўночным усходзе невялікія кароткачасовыя дажджы", - дадаў Дзмітрый Рабаў.У сераду ноччу і раніцай магчымы мокры снег. Асцярожней на дарогах: чакаюцца слабыя туманы, бачнасць да 1 кіламетра. Вецер паўночна-заходні, умераны, вільготнасць - да 50%. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2°C па паўночным захадзе да +7 па паўднёвым усходзе. Днём 4 мая будзе ад +6 да 10 градусаў."У пачатку другой паловы тыдня на надвор'е акажа ўплыў шырокі, пагодлівы, але халодны антыцыклон. Пераменная воблачнасць без істотных ападкаў. Толькі ў пятніцу днём па поўдні пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай слабы туман, які пагаршае бачнасць да кіламетра", - расказаў сіноптык.Уначы чакаецца ад -3 да +3°C, днём у чацвер пацяплее да 10-13 градусаў. У пятніцу надвор'е захаваецца, тэмпература паветра складзе +11…+13°C. А вось у выхадныя 8-9 мая надвор'е не будзе моцна цешыць."У выхадныя дні за надвор'е будуць адказваць атмасферныя франты паўночна-заходняй Еўропы", - сказаў Рабаў, растлумачыўшы, што на гэтым фоне чакаюцца павялічаная воблачнасць, кароткачасовыя дажджы, вільготнасць да 90 працэнтаў.Уначы з пятніцы на суботу пад раніцу будуць непрацяглыя туманы, бачнасць - да кіламетру. Вецер заходні, тэмпература ад +2 да +7.Днём у суботу, 8 мая, надвор'е чакаецца ад +8 градусаў па ўсходзе да +17 па паўднёвым захадзе. У нядзелю паветра прагрэецца да +11…+14°C.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102871/12/1028711287_0:0:1067:800_1920x0_80_0_0_a97796775650a4602123ea3197603732.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прырода, снег, дождж
надвор'е, прырода, снег, дождж
Халодна, дажджліва і нават снег: надвор'е на першы тыдзень мая не радуе
Красавік не прынёс доўгачаканага цяпла беларусам: дождж, шэрасць і холад. Рэдкія сонечныя дні былі легкадумнымі. А што чакаць у маі?
МІНСК, 2 мая - Sputnik. Першы тыдзень мая адзначыцца замаразкамі, дажджамі, месцамі - нават снегам, такі прагноз надвор'я на 2-8 мая агучыў сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Майскія святы не будуць такімі цёплымі, як хацелася б: сярэдняя тэмпература паветра ў першыя дні месяца чакаецца нават ніжэй за сярэднія паказчыкі.
"У пачатку тыдня адаб'ецца ўплыў вільготных малаактыўных атмасферных франтоў паўночнага захаду. Пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчыма навальніцы. Вільготнасць да 80%, ноччу і раніцай слабы туман, які пагаршае бачнасць да кіламетра. Вецер заходні", - распавёў у эфіры АНТ Рабаў.
У панядзелак, 2 мая, паветра прагрэецца да +11…+17°C.
Амаль такое ж надвор'е захаваецца і да аўторка: слупок тэрмометра паднімецца ад +9 градусаў па паўночным захадзе і да +16 па паўднёвым усходзе.
А з сярэдзіны тыдня надвор'е пачне псавацца.
"У сярэдзіне тыдня ўмовы надвор'я пачне вызначаць поле высокага атмасфернага ціску, па перыферыі пачне паступаць больш прахалодная паветраная маса з Балтыкі. Без істотных ападкаў, толькі па паўночным усходзе невялікія кароткачасовыя дажджы", - дадаў Дзмітрый Рабаў.
У сераду ноччу і раніцай магчымы мокры снег. Асцярожней на дарогах: чакаюцца слабыя туманы, бачнасць да 1 кіламетра. Вецер паўночна-заходні, умераны, вільготнасць - да 50%. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2°C па паўночным захадзе да +7 па паўднёвым усходзе. Днём 4 мая будзе ад +6 да 10 градусаў.
"У пачатку другой паловы тыдня на надвор'е акажа ўплыў шырокі, пагодлівы, але халодны антыцыклон. Пераменная воблачнасць без істотных ападкаў. Толькі ў пятніцу днём па поўдні пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай слабы туман, які пагаршае бачнасць да кіламетра", - расказаў сіноптык.
Уначы чакаецца ад -3 да +3°C, днём у чацвер пацяплее да 10-13 градусаў. У пятніцу надвор'е захаваецца, тэмпература паветра складзе +11…+13°C. А вось у выхадныя 8-9 мая надвор'е не будзе моцна цешыць.
"У выхадныя дні за надвор'е будуць адказваць атмасферныя франты паўночна-заходняй Еўропы", - сказаў Рабаў, растлумачыўшы, што на гэтым фоне чакаюцца павялічаная воблачнасць, кароткачасовыя дажджы, вільготнасць да 90 працэнтаў.
Уначы з пятніцы на суботу пад раніцу будуць непрацяглыя туманы, бачнасць - да кіламетру. Вецер заходні, тэмпература ад +2 да +7.
Днём у суботу, 8 мая, надвор'е чакаецца ад +8 градусаў па ўсходзе да +17 па паўднёвым захадзе. У нядзелю паветра прагрэецца да +11…+14°C.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Фотафакт:
сезон фантанаў адкрылі ў Гомелі