https://bel.sputnik.by/20220503/lukashenka-adkry-pomnk-mtrapaltu-flaretu-1062442226.html
Лукашэнка адкрыў помнік мітрапаліту Філарэту
Лукашэнка адкрыў помнік мітрапаліту Філарэту
Sputnik Беларусь
Бронзавая скульптура ўстаноўлена побач з галоўным праваслаўным храмам беларускай сталіцы - Свята-Духавым кафедральным саборам. 03.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-03T19:38+0300
2022-05-03T19:38+0300
2022-05-03T19:59+0300
аляксандр лукашэнка
мітрапаліт філарэт
рэлігія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/03/1062440595_0:8:1280:728_1920x0_80_0_0_9ca81bea228e575cecb314f3e256da9e.jpg
МІНСК, 3 мая - Sputnik. Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка першаму Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту.Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзельнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.Разам з беларускім лідэрам мітрапаліт зняў белае покрыва з бронзавага манумента, а таксама ўсклаў букет белых руж ля пастамента.Лукашэнка адзначыў, што мітрапаліт Філарэт садзейнічаў развіццю багаслоўскай адукацыі на беларускай зямлі."Гэта па яго благаславенні на беларускую мову было перакладзена Святое Пісанне, устаноўлена свята ў гонар сабора беларускіх святых", - нагадаў прэзідэнт.Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што мітрапаліта Філарэта можна было сустрэць не толькі ў храме, але і ў калідорах улады, калі ён, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, удзельнічаў у станаўленні Беларусі як незалежнай дзяржавы.Вядома, што над стварэннем бронзавай скульптуры першага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта працаваў аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/03/1062440595_8:0:1273:949_1920x0_80_0_0_23fe5d381eeeb4ed5712254749f25ac1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, мітрапаліт філарэт, рэлігія
аляксандр лукашэнка, мітрапаліт філарэт, рэлігія
Лукашэнка адкрыў помнік мітрапаліту Філарэту
19:38 03.05.2022 (абноўлена: 19:59 03.05.2022) Бронзавая скульптура ўстаноўлена побач з галоўным праваслаўным храмам беларускай сталіцы - Свята-Духавым кафедральным саборам.
МІНСК, 3 мая - Sputnik. Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка першаму Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту.
Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзельнічаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.
Разам з беларускім лідэрам мітрапаліт зняў белае покрыва з бронзавага манумента, а таксама ўсклаў букет белых руж ля пастамента.
Лукашэнка адзначыў, што мітрапаліт Філарэт садзейнічаў развіццю багаслоўскай адукацыі на беларускай зямлі.
"Гэта па яго благаславенні на беларускую мову было перакладзена Святое Пісанне, устаноўлена свята ў гонар сабора беларускіх святых", - нагадаў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што мітрапаліта Філарэта можна было сустрэць не толькі ў храме, але і ў калідорах улады, калі ён, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, удзельнічаў у станаўленні Беларусі як незалежнай дзяржавы.
Вядома, што над стварэннем бронзавай скульптуры першага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта працаваў аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь