https://bel.sputnik.by/20220505/magutnasts-panochnaga-patoku---2-zadzeynchayuts-dlya-zabespyachennya-panochnaga-zakhadu-ras-1062479642.html
Магутнасці "Паўночнага патоку - 2" задзейнічаюць для забеспячэння паўночнага захаду Расіі
Магутнасці "Паўночнага патоку - 2" задзейнічаюць для забеспячэння паўночнага захаду Расіі
Sputnik Беларусь
Газаправод "Паўночны паток - 2" цягнецца з Расіі ў Еўропу, ён пралягае па дне Балтыйскага мора і здольны прапампоўваць 55 мільярдаў кубаметраў газу ў год. 05.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-05T16:20+0300
2022-05-05T16:20+0300
2022-05-05T16:20+0300
"паўночны паток - 2"
газ
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104359/33/1043593371_0:0:2969:1671_1920x0_80_0_0_dd61936ec6cf7f1853f5df97b00f0c7b.jpg
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Кампанія "Газпром" з-за прастою марской часткі газаправода "Паўночны паток – 2" прыняла рашэнне выкарыстоўваць залішнія сухапутныя магутнасці для развіцця газазабеспячэння паўночна-заходніх рэгіёнаў Расіі, паведамляецца ў Telegram-канале кампаніі.Такое рашэнне дазволіць выкарыстоўваць марскія магутнасці трубаправода на максімум.У кампаніі таксама падкрэслілі, што калі Германія вернецца ў бліжэйшы час да запуску газаправода, у працу можа быць уключана толькі адна марская нітка "Паўночнага патоку", другую плануюць запусціць у працу не раней за 2028 год."Паўночны паток - 2" - новы экспартны газаправод магутнасцю 55 мільярдаў кубаметраў у год, які звязвае Расію і Еўрапейскі саюз. Трубаправод пачынаецца ў Ленінградскай вобласці і заканчваецца ў Германіі. Ён пралягае па дне Балтыйскага мора.Будаўніцтва газаправода ішло тры гады і афіцыйна завяршылася ў верасні 2021-га. Абедзве галіны запоўнены тэхгазам і гатовы да эксплуатацыі, але Германія 22 лютага прыпыніла яго сертыфікацыю з-за "геапалітычнай сітуацыі і сітуацыі на рынку газу ў апошнія месяцы".Віцэ-канцлер і міністр эканомікі Германіі Роберт Хабек крыху пазней заявіў аб тым, што ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве запуск газаправода "Паўночны паток - 2" немагчымы. Прычынай ён назваў спецыяльную ваенную аперацыю Расіі на Украіне.Рулямі за газБольш за месяц таму - 23 сакавіка - Уладзімір Пуцін заявіў, што аплата за расійскі газ цяпер пераводзіцца з долараў і еўра на рублі: такія ўмовы будуць прымяняцца да "недружалюбных" да РФ краін, якія ўводзілі санкцыі.Калі заходнія краіны да 1 красавіка адмовяцца ад такіх умоў аплаты, гэта будзе азначаць невыкананне кантрактных абавязацельстваў.Першай ад расійскага газу адмовілася Літва, якая 2 красавіка заявіла, што зможа сама забяспечваць энергетычныя патрэбы за кошт марскіх паставак звадкаванага паліва.Пасля адмовы Польшчы і Балгарыі плаціць за газ у расійскай валюце "Газпрам" адмовіўся ажыццяўляць гэтым краінам пастаўкі з 27 красавіка. Пазней аб адмове плаціць расійскімі рублямі заявіла Фінляндыя, затым і Эстонія.Раней Крэмль папярэдзіў, што ў выпадку новых адмоў краін ЕС ад аплаты экспарту расійскага газу ў рублях будуць таксама прымяняцца нормы гэтага ўказа.Расія пастаўляе каля 40% спажыванага ў Еўропе газу па "Паўночнаму патоку", газатранспартнай сістэме Украіны, "Ямалу-Еўропе" і "Турэцкаму патоку".>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104359/33/1043593371_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_2ad658ca3511a928fe495227a0e93380.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"паўночны паток - 2", газ, расія
"паўночны паток - 2", газ, расія
Магутнасці "Паўночнага патоку - 2" задзейнічаюць для забеспячэння паўночнага захаду Расіі
Газаправод "Паўночны паток - 2" цягнецца з Расіі ў Еўропу, ён пралягае па дне Балтыйскага мора і здольны прапампоўваць 55 мільярдаў кубаметраў газу ў год.
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Кампанія "Газпром" з-за прастою марской часткі газаправода "Паўночны паток – 2" прыняла рашэнне выкарыстоўваць залішнія сухапутныя магутнасці для развіцця газазабеспячэння паўночна-заходніх рэгіёнаў Расіі, паведамляецца ў Telegram-канале кампаніі.
Такое рашэнне дазволіць выкарыстоўваць марскія магутнасці трубаправода на максімум.
"У сувязі з тым, што цяпер марскі газаправод "Паўночны паток - 2" не выкарыстоўваецца, і з улікам рэалізацыі праграмы газазабеспячэння і газіфікацыі спажыўцоў Паўночна-Заходняга рэгіёну, "Газпром" прыняў рашэнне задзейнічаць залішнія расійскія сухапутныя газатранспартныя магутнасці праекта "Паўночны паток - 2" для развіцця газазабеспячэння рэгіёнаў Паўночна-Захаду Расіі", – гаворыцца ў паведамленні.
У кампаніі таксама падкрэслілі, што калі Германія вернецца ў бліжэйшы час да запуску газаправода, у працу можа быць уключана толькі адна марская нітка "Паўночнага патоку", другую плануюць запусціць у працу не раней за 2028 год.
"Паўночны паток - 2" - новы экспартны газаправод магутнасцю 55 мільярдаў кубаметраў у год, які звязвае Расію і Еўрапейскі саюз. Трубаправод пачынаецца ў Ленінградскай вобласці і заканчваецца ў Германіі. Ён пралягае па дне Балтыйскага мора.
Будаўніцтва газаправода ішло тры гады і афіцыйна завяршылася ў верасні 2021-га. Абедзве галіны запоўнены тэхгазам і гатовы да эксплуатацыі, але Германія 22 лютага прыпыніла яго сертыфікацыю з-за "геапалітычнай сітуацыі і сітуацыі на рынку газу ў апошнія месяцы".
Віцэ-канцлер і міністр эканомікі Германіі Роберт Хабек крыху пазней заявіў аб тым, што ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве запуск газаправода "Паўночны паток - 2" немагчымы. Прычынай ён назваў спецыяльную ваенную аперацыю Расіі на Украіне.
Больш за месяц таму - 23 сакавіка - Уладзімір Пуцін заявіў, што аплата за расійскі газ цяпер пераводзіцца з долараў і еўра на рублі: такія ўмовы будуць прымяняцца да "недружалюбных" да РФ краін, якія ўводзілі санкцыі.
Калі заходнія краіны да 1 красавіка адмовяцца ад такіх умоў аплаты, гэта будзе азначаць невыкананне кантрактных абавязацельстваў.
Першай ад расійскага газу адмовілася Літва, якая 2 красавіка заявіла, што зможа сама забяспечваць энергетычныя патрэбы за кошт марскіх паставак звадкаванага паліва.
Пасля адмовы Польшчы і Балгарыі плаціць за газ у расійскай валюце "Газпрам" адмовіўся ажыццяўляць гэтым краінам пастаўкі з 27 красавіка. Пазней аб адмове плаціць расійскімі рублямі заявіла Фінляндыя, затым і Эстонія.
Раней Крэмль папярэдзіў, што ў выпадку новых адмоў краін ЕС ад аплаты экспарту расійскага газу ў рублях будуць таксама прымяняцца нормы гэтага ўказа.
Расія пастаўляе каля 40% спажыванага ў Еўропе газу па "Паўночнаму патоку", газатранспартнай сістэме Украіны, "Ямалу-Еўропе" і "Турэцкаму патоку".
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Еўропа просіць больш газу:
заяўкі ў Газпрама вырасліПяскоў назваў умову
аднаўлення паставак газу з РФ у Польшчу і Балгарыю
Беларусь і Расія зафіксавалі
цану на газ да канца года