Мінздароўя прыпыніла ліцэнзіі на дзейнасць двум прыватным медцэнтрам

© Sputnik / Павел БедняковЛекар сядзіць за сталом
Лекар сядзіць за сталом
 - Sputnik Беларусь, 1920, 05.05.2022
Падпісацца
Найбуйнейшая ў Беларусі сетка медыцынскіх цэнтраў не зможа весці дзейнасць па аказанні медпаслуг - шматлікія парушэнні былі выяўлены пасля зваротаў грамадзян.
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Лячэбна-кантрольны савет міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняў рашэнне прыпыніць дзеянне ліцэнзій на меддзейнасць ТАА "Клініка А1" і ТАА "ЛАДЭ", пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Рашэнне было прынята 4 мая і пачне дзейнічаць з 16 мая. Шэраг сур'ёзных парушэнняў быў выяўлены пасля зваротаў грамадзян.
"Гэтыя парушэнні па сукупнасці могуць прывесці да прычынення шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян або стварыць пагрозу прычынення такой шкоды", - гаворыцца ў паведамленні.
Тым часам, у кантакт-цэнтры "ЛАДЭ" ўдакладнілі, што запіс пацыентаў вядзецца: і на канец мая, і на чэрвень. У "Клініцы А1" сказалі, што пакуль новых кліентаў не запісваюць, і аб рашэнні Мінаховы здароўя ведаюць.

"Клініка А1": былі заўвагі і раней

Як удакладняе Міністэрства аховы здароўя, сёлета ў ведамства паступіла тры звароты ад грамадзян - яны датычыліся якасці аказання медпаслуг і арганізацыі работы. Пры гэтым Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі з 11 красавіка ўжо прыпыняў працу некаторыя віды паслуг з-за "шматлікіх парушэнняў заканадаўства аб санэпіддабрабыцці".
Якія яшчэ парушэнні выяўлены:
абсталяванне выкарыстоўвалася без дамовы на яго тэхнічнае абслугоўванне і рамонт,
на лазерную сістэму не было пашпарта,
парушэнні пры аказанні медпаслуг пацыентам,
няякаснае вядзенне меддакументаў,
не былі атрыманы згоды пацыентаў на правядзенне ўмяшанняў,
быў парушаны парадак правядзення медаглядаў: афармленне дзённікавых запісаў, устанаўленне дыягназаў,
парушэнні клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэнні пацыентаў.

"ЛАДЭ": мінулы тэрмін прыдатнасці ў лекаў і іншае

Рашэнне па сетцы папулярных клінік Міністэрства аховы здароўя прыняло пасля пазапланавай праверкі цэнтральнага офіса і яго філіялаў у Брэсце і Гродне. Таксама выявілі некалькі парушэнняў:
ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці ў месцы, не ўказаным у ліцэнзіі,
парушэнні патрабаванняў клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння,
наяўнасць лекаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці,
парушэнні парадку арганізацыі аказання неадкладнай дапамогі (у тым ліку адсутнасць кладкі па анафілаксіі ў прышчэпачным кабінеце для дзяцей), адсутнасць неабходных лекаў у кладках для экстранай дапамогі, у некаторых філіялах – адсутнасць алгарытмаў дзеянняў аказання меддапамогі пацыентам у крытычных станах,
адсутнасць адаптаваных алгарытмаў меддапамогі дзецям,
грубыя парушэнні правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці (выяўлена 89 выпадкаў неабгрунтаванай выдачы і прадаўжэння лісткоў непрацаздольнасці),
парушэнні ў арганізацыі правядзення меддапамогі дзіцячаму насельніцтву,
шматлікія парушэнні заканадаўства ў галіне санэпіддабрабыту насельніцтва (парушэнні ў дэзінфекцыі медабсталявання і вырабаў медпрызначэння, парушэнні пры правядзенні стэрылізацыі).

Не першы выпадак

Гэта не першы выпадак прыпынення медыцынскай дзейнасці прыватных медцэнтраў.
Раней Калегія міністэрства аховы здароўя вынесла прадпісанне медыцынскаму цэнтру "Нардын" пасля праведзенага службовага расследавання.
Тады ведамства звярнулася пацыентка Л. па пытанні няякасна праведзенай аперацыі ў МЦ "Нардын". Ліцэнзію прыпынілі з 26 ліпеня 2021 года (тэрмінам на два тыдні).
У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што пытанне аб магчымасці далейшага аднаўлення работ і паслуг па клініка-марфалагічнай лабараторнай дыягностыцы і ў частцы ажыццяўлення ўсіх аператыўных умяшанняў (у тым ліку з анестэзіялагічным забеспячэннем), будзе разгледжана на чарговай нарадзе ў міністэрстве пасля правядзення праверкі ўстаранення выяўленых парушэнняў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0