https://bel.sputnik.by/20220505/vykhavalnka-dztsyachykh-sadko-navuchats-vykhovats-dzyatsey-patryyatychna-1062477528.html
Выхавальнікаў дзіцячых садкоў навучаць выхоўваць дзяцей патрыятычна
Выхавальнікаў дзіцячых садкоў навучаць выхоўваць дзяцей патрыятычна
Sputnik Беларусь
Адпаведную праграму для павышэння кваліфікацыі педагогаў збіраюцца распрацаваць у Беларусі. 05.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-05T14:43+0300
2022-05-05T14:43+0300
2022-05-05T14:43+0300
выхаванне
беларусь
кваліфікацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/05/1046322348_0:0:3038:1710_1920x0_80_0_0_833b86bfa4e8e587bd6e56f5ec203c54.jpg
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Выхавальнікаў у дзіцячых садах хочуць навучыць, як правільна і патрыятычна выхоўваць дашкалят, аб гэтым ішла размова на форуме педагогаў дашкольнай адукацыі "Арыенціры дзяцінства".Праграму павышэння кваліфікацыі для выхавацеляў пад назвай "Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі" збіраецца распрацаваць Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі да 1 жніўня 2022 года."Неабходна звярнуць увагу на павышэнне якасці метадычнай работы з педагогамі па павышэнні іх прафесійнай кампетэнтнасці ў пытаннях грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей", - цытуе словы намесніка начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Антаніну Абалевіч агенцтва БелТА.Яшчэ больш патрыятычнаУ новай Канстытуцыі, якая набыла моц з 15 сакавіка, дарэчы, напісана, што патрыятызм з'яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.У Беларусі заўсёды ўдзялялася асаблівая ўвага захаванню гістарычнай памяці і патрыятычнаму выхаванню, але ў апошнія гады - асабліва. На гэта не раз зважаў Аляксандр Лукашэнка ў сваіх выступленнях.Так, з 1 студзеня ў краіне пачала працаваць праграма па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва Беларусі на 2022-2025 гады. Выконваць яе плануюць праз інфармацыйна-асветніцкую працу і не толькі ўнутры краіны, але і ў адносінах да беларусаў, якія жывуць за мяжой. У планах - праводзіць тэматычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржсвят, павышаць узровень свядомага стаўлення насельніцтва да дзяржсімволікі, фарміраваць паважлівыя адносіны да гістарычных святынь і помнікаў, роднай прыроды, пачуццё гонару за дасягненні краіны, а таксама ўмацоўваць прэстыж службы ва Узброеных Сілах краіны і праваахоўных органах.Адмысловую ўвагу ў гэтым кантэксце надаюць падрастаючаму пакаленню, імкнучыся прывіваць любоў да радзімы з малых гадоў. Так, дырэктараў школ таксама збіралі на навучальныя семінары па ваенна-патрыятычным выхаванні, каб яны "данеслі асноўныя пасылы самога разумення і асновы патрыятычнага выхавання сваім настаўнікам і вучням".А раней міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец заявіў, што фармат правядзення ў школах рэспублікі шостага навучальнага дня будзе перагледжаны. Паводле яго слоў, субота ў школе прызначана для таго, каб з вучнямі праводзілася выхаваўчая работа."Час ідзе. У сучасных рэаліях мы павінны знаходзіць больш эфектыўныя падыходы менавіта ў пытаннях патрыятычнага выхавання моладзі", - сказаў ён.З гэтага навучальнага года ў школы таксама вярнуліся кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, прасцей кажучы - ваенрукі. Акрамя выкладання дапрызыўнай падрыхтоўкі, педагогі праводзяць для дзяцей ваенныя зборы, турзлёты, арганізоўваюць паходы ў воінскія часці і возяць у ваенкаматы. А яшчэ бонусам вучаць страляць, калі ў школе ёсць цір.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/05/1046322348_183:0:2912:2047_1920x0_80_0_0_ad9bc7d9aaa1f7d8f41096b1ca9e7487.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выхаванне, беларусь, кваліфікацыя
выхаванне, беларусь, кваліфікацыя
Выхавальнікаў дзіцячых садкоў навучаць выхоўваць дзяцей патрыятычна
Адпаведную праграму для павышэння кваліфікацыі педагогаў збіраюцца распрацаваць у Беларусі.
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Выхавальнікаў у дзіцячых садах хочуць навучыць, як правільна і патрыятычна выхоўваць дашкалят, аб гэтым ішла размова на форуме педагогаў дашкольнай адукацыі "Арыенціры дзяцінства".
Праграму павышэння кваліфікацыі для выхавацеляў пад назвай "Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі" збіраецца распрацаваць Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі да 1 жніўня 2022 года.
"Неабходна звярнуць увагу на павышэнне якасці метадычнай работы з педагогамі па павышэнні іх прафесійнай кампетэнтнасці ў пытаннях грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей", - цытуе словы намесніка начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Антаніну Абалевіч агенцтва БелТА.
У новай Канстытуцыі, якая набыла моц з 15 сакавіка, дарэчы, напісана, што патрыятызм з'яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
У Беларусі заўсёды ўдзялялася асаблівая ўвага захаванню гістарычнай памяці і патрыятычнаму выхаванню, але ў апошнія гады - асабліва. На гэта не раз зважаў Аляксандр Лукашэнка ў сваіх выступленнях.
Так, з 1 студзеня ў краіне пачала працаваць праграма па патрыятычнаму выхаванню насельніцтва Беларусі на 2022-2025 гады. Выконваць яе плануюць праз інфармацыйна-асветніцкую працу і не толькі ўнутры краіны, але і ў адносінах да беларусаў, якія жывуць за мяжой.
У планах - праводзіць тэматычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржсвят, павышаць узровень свядомага стаўлення насельніцтва да дзяржсімволікі, фарміраваць паважлівыя адносіны да гістарычных святынь і помнікаў, роднай прыроды, пачуццё гонару за дасягненні краіны, а таксама ўмацоўваць прэстыж службы ва Узброеных Сілах краіны і праваахоўных органах.
Адмысловую ўвагу ў гэтым кантэксце надаюць падрастаючаму пакаленню, імкнучыся прывіваць любоў да радзімы з малых гадоў. Так, дырэктараў школ таксама збіралі на навучальныя семінары па ваенна-патрыятычным выхаванні, каб яны "данеслі асноўныя пасылы самога разумення і асновы патрыятычнага выхавання сваім настаўнікам і вучням".
А раней міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец заявіў, што фармат правядзення ў школах рэспублікі шостага навучальнага дня будзе перагледжаны. Паводле яго слоў, субота ў школе прызначана для таго, каб з вучнямі праводзілася выхаваўчая работа.
"Час ідзе. У сучасных рэаліях мы павінны знаходзіць больш эфектыўныя падыходы менавіта ў пытаннях патрыятычнага выхавання моладзі", - сказаў ён.
З гэтага навучальнага года ў школы таксама вярнуліся кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, прасцей кажучы - ваенрукі. Акрамя выкладання дапрызыўнай падрыхтоўкі, педагогі праводзяць для дзяцей ваенныя зборы, турзлёты, арганізоўваюць паходы ў воінскія часці і возяць у ваенкаматы. А яшчэ бонусам вучаць страляць, калі ў школе ёсць цір.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь