https://bel.sputnik.by/20220505/z-kantsertam-feerverkam-ale-bez-parada-yak-proydze-9-maya--mnsku-1062481358.html
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску
Sputnik Беларусь
У сталіцы на Дзень Перамогі запланавана больш за 150 розных мерапрыемстваў на некалькіх пляцоўках. Па традыцыі - вячэрні святочны феерверк. 05.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-05T17:30+0300
2022-05-05T17:30+0300
2022-05-05T17:30+0300
9 мая
мінск
парад
канцэрт
феерверк
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102236/52/1022365285_0:383:3000:2071_1920x0_80_0_0_23d68c6730b1f4a98561f16870cc315e.jpg
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Праграма на 9 мая будзе насычанай, а пачаліся тэматычныя мерапрыемствы загадзя, падрабязнасці распавялі ў Мінгарвыканкаме.Пачнецца святкаванне Дня Перамогі з шэсця пакаленняў. Калона пройдзе ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. Яе ўзначаліць моладзь, ветэраны прымуць удзел, але будуць чакаць удзельнікаў ужо ля манумента.Асноўная лінія святочных падзей - тэма Года гістарычнай памяці. У сталіцы будзе працаваць некалькі тэматычных зон."Першая разгорнецца ля Палаца спорту - з 7 па 9 мая будзе арганізаваны святочны кірмаш. 9 мая тут адбудзецца канцэртная праграма "Мы памятаем, мы ганарымся". Яна пройдзе з 12:00 да 23:00", - расказаў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.Другая зона святкаванняў будзе добраўпарадкавана ўздоўж праспекта Пераможцаў ад Палаца спорту да стэлы "Мінск - горад-герой". Запланаваны квэст "Школа маладога байца", можна будзе прагуляцца па партызанскай стаянцы і пабываць на пляцоўцы "Салдацкі прывал". А яшчэ - канцэрты з франтавымі песнямі.Трэцяе месца святкаванняў - ля ўвахода ў музейна-паркавы комплекс "Перамога", па праспекце Машэрава да праспекта Пераможцаў. Тут Мінабароны рыхтуе ваенную выставу, а ДАІ арганізоўвае свае тэматычныя пляцоўкі. У парку Перамогі выступіць аркестр, прагучыць шмат патрыятычных песень.Вядома, нікуды без традыцыйнага святочнага гандлю і шашлыкоў. Грамадскае харчаванне і гандаль па традыцыі будуць радаваць мінчан і гасцей сталіцы непадалёк ад Палаца спорту: святочны кірмаш будзе праходзіць з 7 па 9 мая.Кульмінацыяй свята стане канцэрт на плошчы Перамогі - з 21:30. І, вядома ж, вечар завершыцца святочным салютам.Яркі фінал свята - феерверк - чакаецца ў 23.00. У Мінску салют запусцяць з некалькіх кропак: у парку Янкі Купалы, парку Паўлава, на набярэжнай у мікрараёне Дразды, у парку Уга Чавеса, на пляцоўках ля "Чыжоўка-Арэны" і Нацыянальнай бібліятэкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102236/52/1022365285_185:0:3000:2111_1920x0_80_0_0_ccde9a447ffc618f1f7d090cb9eaaf7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
9 мая, мінск, парад, канцэрт, феерверк
9 мая, мінск, парад, канцэрт, феерверк
З канцэртамі, феерверкам, але без парада: як пройдзе 9 Мая ў Мінску
У сталіцы на Дзень Перамогі запланавана больш за 150 розных мерапрыемстваў на некалькіх пляцоўках. Па традыцыі - вячэрні святочны феерверк.
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Праграма на 9 мая будзе насычанай, а пачаліся тэматычныя мерапрыемствы загадзя, падрабязнасці распавялі ў Мінгарвыканкаме.
Пачнецца святкаванне Дня Перамогі з шэсця пакаленняў. Калона пройдзе ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. Яе ўзначаліць моладзь, ветэраны прымуць удзел, але будуць чакаць удзельнікаў ужо ля манумента.
Асноўная лінія святочных падзей - тэма Года гістарычнай памяці. У сталіцы будзе працаваць некалькі тэматычных зон.
"Першая разгорнецца ля Палаца спорту - з 7 па 9 мая будзе арганізаваны святочны кірмаш. 9 мая тут адбудзецца канцэртная праграма "Мы памятаем, мы ганарымся". Яна пройдзе з 12:00 да 23:00", - расказаў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.
Другая зона святкаванняў будзе добраўпарадкавана ўздоўж праспекта Пераможцаў ад Палаца спорту да стэлы "Мінск - горад-герой". Запланаваны квэст "Школа маладога байца", можна будзе прагуляцца па партызанскай стаянцы і пабываць на пляцоўцы "Салдацкі прывал". А яшчэ - канцэрты з франтавымі песнямі.
Трэцяе месца святкаванняў - ля ўвахода ў музейна-паркавы комплекс "Перамога", па праспекце Машэрава да праспекта Пераможцаў. Тут Мінабароны рыхтуе ваенную выставу, а ДАІ арганізоўвае свае тэматычныя пляцоўкі. У парку Перамогі выступіць аркестр, прагучыць шмат патрыятычных песень.
Вядома, нікуды без традыцыйнага святочнага гандлю і шашлыкоў. Грамадскае харчаванне і гандаль па традыцыі будуць радаваць мінчан і гасцей сталіцы непадалёк ад Палаца спорту: святочны кірмаш будзе праходзіць з 7 па 9 мая.
Кульмінацыяй свята стане канцэрт на плошчы Перамогі - з 21:30. І, вядома ж, вечар завершыцца святочным салютам.
Яркі фінал свята - феерверк - чакаецца ў 23.00. У Мінску салют запусцяць з некалькіх кропак: у парку Янкі Купалы, парку Паўлава, на набярэжнай у мікрараёне Дразды, у парку Уга Чавеса, на пляцоўках ля "Чыжоўка-Арэны" і Нацыянальнай бібліятэкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Ветэраны ВАВ змогуць 9 мая тэлефанаваць па краіне бясплатна
"Шэсце пакаленняў" пройдзе 9 мая ў Мінску
Беларускія ветэраны 9 мая
пройдуць па Краснай плошчы