Юрась Свірка: "Люблю я ціхую паэзію, дзе не крычаць і не шумяць"

© soyoung jungКнігі і цацкі
Кнігі і цацкі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Вядомы беларускі паэт і перакладчык вершаў Юрась Свірка нарадзіўся 6 мая 1933 года.
МІНСК, 6 мая— Sputnik. Пісьменніка не стала ў 2010 годзе, але яго вершы з задавальненнем чытаюцца і зараз. На працягу актыўнай творчай дзейнасці Юрась Свірка выдаў 15 кніг паэзіі, якія зараз з'яўляюцца класікай беларускай літаратуры.
Юрый Мікалаевіч Свірка, яшчэ вядомы пад псеўданімамі Банадысь Кастрыца і Гарчыца, нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сярэдзіне XX стагоддзя. Ва ўзросце 20 гадоў скончыў Бягомльскую сярэднюю школу, а яшчэ праз шэсць гадоў — факультэт журналістыкі БДУ.
Пасля заканчэння універсітэту працаваў літсупрацоўнікам газеты "Чырвоная змена", а з 1961 года — старшым рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё і стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1975 года займае пасаду загадчыка аддзела прозы і паэзіі штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва".
Першы верш "Новы крок" Юрый Свірка быў надрукаваны ў 1952 годзе ў газеце "Піянер Беларусі", а яго першы зборнік вершаў "Шэпчуцца ліўні", выдадзены ў 1959-м, шырока абмярокоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў.
Потым выйшаў паэтычны зборнік "Вечнасць" у 1963 годзе, "Баравіна" ў 1967-м, "Крэўнасць" у 1971-м, "Аўтограф" у1974-м і іншыя.
Пісаў паэт і для дзяцей: адзін з яго апошніх зборнікаў мае назву "Мурашыны стажок" быў надрукаваны і змяшчаў вершы, казкі і загадкі.
© Photo : Public DomainПершы справа Юрась Свірка разам з Сіпаковым і Навуменкам на першамайскай дэманстрацыі 1958 года
Беларускія пісьменнікі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.07.2021
Першы справа Юрась Свірка разам з Сіпаковым і Навуменкам на першамайскай дэманстрацыі 1958 года
Многія творы самаго Свіркі былі таксама перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы. Акрамя паэзіі Свірка займаўся перакладамі твораў Пушкіна, Твардоўскага, Лермантава, Фета, Пастэрнака, Ясеніна і іншых рускіх, чувашскіх, літоўскіх, грузінскіх, малдаўскіх, украінскіх, татарскіх, узбекскіх і асяцінскіх паэтаў.
Песні на яго вершы напісалі М.Аладаў, В.Кандрасюк, Э.Зарыцкі, Ю. Семяняка і іншыя.
Творчасць Свіркі адрознівае асаблівы лірызм, паэтычнасць, метафарычная тонкасць. Ён належыць да так званага філалагічнага пакалення беларускіх паэтаў. Яго творы былі напоўненыя лірічным роздумам пра актуальныя праблемы сучаснасці. Аўтара заўсёды хвалявала і становішча навакольнага асяроддзя, і маральны стан суайчынніка — так званая "экалогія душы".
Малюнкі прыроды, жыццё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у перыяд Вялікай Айчыннай вайны складаюць змест паэтычных кніг.
***
Люблю я ціхую паэзію,
Дзе не крычаць і не шумяць.
Удумліва, а не гарэзліва
Душу умее высвятляць.
Люблю я ціхую… Разважліва
Яна вядзе душэўны лад.
I слова кожнае узважвае,
Як россып залатых зярнят.
I словы пачуццём яднаюцца:
Іх вывярае дзень пры дні.
Яны пакорна прачынаюцца
I не маўчаць у цішыні.
Здаецца, сам такою дыхаю,
I верна ёй хачу служыць.
Дык хто ж яе абразіў: ціхаю
Назваць таго, хто не крычыць.
***
Адыходжу я ад вёскі, адыходжу.
Як падумаю,
Дык сэрца зашчыміць.
Гэту страту адчувае, мусіць, кожны,
Гэта страта, мусіць, кожнаму баліць.
Хоць любоў мая да вёскі не старэе,
Толькі ўсё ж мае гады не там бягуць.
Прыязджаю,
Калі мама прыхварэе
I пляменнікі у армію ідуць.
Для цябе я —
Адыходнік твой нязлоўны,
Прызнаюся табе, вёска, не хлушу...
Заглядаю я у вёску, як у слоўнік,
Каб упэўніцца, што правільна пішу.
***

Словы

У нас сваiх хапае слоў
Крамяных,
росных,
васiльковых
Ад мурагоў i ад лясоў,
Ад светлых высяў жаўруковых.

У нас хапае слоў сваiх
(Іх пазычаць няма патрэбы)
Ад чыстых даляў веснавых,
Ад глыбiнi улетку неба.

Сваiх хапае слоў у нас
Суровых, мужных, як яднанне,
Яны гучаць у грозны час
I заклiкаюць на змаганне.

У нас хапае слоў такiх
Чысцюткiх, ядраных, як ранне.
Яны выказваюць услых
Пяшчоту, ласку i каханне.

Хапае слоў i гаманкiх,
I мяккiх, як у лузе травы,
І, чуйна слухаючы іх,
Запамінай не для забавы.

У нас хапае рэдкiх слоў,
I палюбi ты iх бязмежна.
Яны ад чысцінi снягоў
I ад пялёсткаў беласнежных.

Яны ўвабралi звон крынiц,
Шум лесу i дыханне ночы...
Ад лiўняў i ад навальнiц –
Грымяць, iскрацца i шапочуць.

Журыцца ўмеюць i звiнець,
Спяваць у шумным карагодзе.
Iх трэба сэрцам разумець
І ўмець знаходзіць у народзе.
***
Далёка мы ад дому. Хоць бы слова
Пачуць і супакоіцца душой.
Прыснілася:
He чую роднай мовы,
Мне цяжка гаварыць не на сваёй.
Хачу спытаць,
Адкуль такое гора.
Як на збавенне да людзей бягу.
Яны ж — праходзяць міма, не гавораць,
Спрабую закрычаць, ды не магу...
Прачнуўся.
Быццам вымерла прастора.
Заслухаўся начною цішынёй.
Стамлёна не ўздыхае нават мора,
Іскрыцца толькі зорка над гарой.
Нагрэтая зямля адпачывае.
Дачушка спіць.
Што сніцца ёй, малой?
Як рад я, што са мной душа жывая
Карэньчык роду, нацыі маёй!
Юрась Свірка быў узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і граматамі Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР. За зборнік паэзіі "Узаемнасць" паэт быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй імя А.Куляшова.
Таксама на Sputnik:
Алесь Бачыла: мне лепей ад роднага краю нічога на свеце няма
"Чалавек не знікае так": вершы Рыгора Барадуліна
Ніл Гілевіч: Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Стужка навiн
0