https://bel.sputnik.by/20220506/abmezhavana-navedvanne-lyaso-amal-pa-sy-mnshchyne--grodzenshchyne-1062504298.html
Абмежавана наведванне лясоў амаль па ўсёй Міншчыне і Гродзеншчыне
Абмежавана наведванне лясоў амаль па ўсёй Міншчыне і Гродзеншчыне
Sputnik Беларусь
Наперадзе вялікія выхадныя, надвор'е ў Беларусі па-вясноваму цёплае і сонечнае, многім хацелася б выехаць на адпачынак на прыроду, але трэба ўлічваць забароны... 06.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-06T16:37+0300
2022-05-06T16:37+0300
2022-05-06T16:37+0300
лес
мінская вобласць
гродзенская вобласць
наведванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104480/14/1044801454_0:94:3020:1793_1920x0_80_0_0_a001136f4728ddfb1e835a90dca25d97.jpg
МІНСК, 6 мая - Sputnik. У большай частцы краіны ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў, а ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці дзейнічаюць уведзеныя раней забароны на наведванне, такая інфармацыя размешчана на сайце Мінлясгаса.У Мінскай вобласці без абмежаванняў на наведванне засталіся лясы толькі ў двух раёнах: Лагойскім і Мядзельскім.У Гродзенскай вобласці свабодна наведваць лясы можна таксама толькі ў двух раёнах - Слонімскім і Зэльвенскім, а вось у Віцебскай вобласці для наведвання пакуль адкрыты ўсе тэрыторыі.На Магілёўшчыне сёння выбрацца на прыроду, не з'язджаючы з родных краёў, можа не атрымацца толькі ў жыхароў Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў. У астатніх лясы адкрыты.У Брэсцкай вобласці абмежавана наведванне лясоў у Іванаўскім, Пінскім і Столінскім раёне.А вось у Гомельскім рэгіёне ў пяці раёнах наведванне лясоў абмежавана, а ў шасці (Гомельскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Лоеўскім і Брагінскім) і зусім уведзена поўная забарона.Нагадаем, што ў раёнах, дзе ўведзена забарона на наведванне лясоў, звычайна ў лес не варта заходзіць зусім.Абмежаванні ўстанаўліваюцца індывідуальна лясгасамі. У раёнах дзе ўведзены абмежаванні, можа быць дазволены, напрыклад, уваход пешаходаў у лес для збору ягад ці грыбоў. Так як абмежаванні на наведванне ўводзяцца каб не дапусціць лясных пажараў, то звычайна забараняюць развядзенне вогнішчаў, уезд аўтамабіляў на тэрыторыю лесу. Абмежаванні могуць быць уведзены толькі на асобныя часавыя прамежкі на працягу дня.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
мінская вобласць
гродзенская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104480/14/1044801454_284:0:3015:2048_1920x0_80_0_0_7a5d017944317add2b26ae3c7e760018.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лес, мінская вобласць, гродзенская вобласць, наведванне
лес, мінская вобласць, гродзенская вобласць, наведванне
Абмежавана наведванне лясоў амаль па ўсёй Міншчыне і Гродзеншчыне
Наперадзе вялікія выхадныя, надвор'е ў Беларусі па-вясноваму цёплае і сонечнае, многім хацелася б выехаць на адпачынак на прыроду, але трэба ўлічваць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў.
МІНСК, 6 мая - Sputnik. У большай частцы краіны ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў, а ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці дзейнічаюць уведзеныя раней забароны на наведванне, такая інфармацыя размешчана на сайце Мінлясгаса.
У Мінскай вобласці без абмежаванняў на наведванне засталіся лясы толькі ў двух раёнах: Лагойскім і Мядзельскім.
У Гродзенскай вобласці свабодна наведваць лясы можна таксама толькі ў двух раёнах - Слонімскім і Зэльвенскім, а вось у Віцебскай вобласці для наведвання пакуль адкрыты ўсе тэрыторыі.
На Магілёўшчыне сёння выбрацца на прыроду, не з'язджаючы з родных краёў, можа не атрымацца толькі ў жыхароў Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў. У астатніх лясы адкрыты.
У Брэсцкай вобласці абмежавана наведванне лясоў у Іванаўскім, Пінскім і Столінскім раёне.
А вось у Гомельскім рэгіёне ў пяці раёнах наведванне лясоў абмежавана, а ў шасці (Гомельскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Лоеўскім і Брагінскім) і зусім уведзена поўная забарона.
Нагадаем, што ў раёнах, дзе ўведзена забарона на наведванне лясоў, звычайна ў лес не варта заходзіць зусім.
Абмежаванні ўстанаўліваюцца індывідуальна лясгасамі. У раёнах дзе ўведзены абмежаванні, можа быць дазволены, напрыклад, уваход пешаходаў у лес для збору ягад ці грыбоў. Так як абмежаванні на наведванне ўводзяцца каб не дапусціць лясных пажараў, то звычайна забараняюць развядзенне вогнішчаў, уезд аўтамабіляў на тэрыторыю лесу. Абмежаванні могуць быць уведзены толькі на асобныя часавыя прамежкі на працягу дня.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Стала вядома, куды
на экспарт пойдзе драўніна з Беларусі пасля санкцый