https://bel.sputnik.by/20220506/za-pravnnasts-lukashenka-zvoln-mnstra-lyasnoy-gaspadark-1062491224.html
За правіннасць: Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі
За правіннасць: Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі
Sputnik Беларусь
Віталь Дрожжа быў прызначаны міністрам лясной гаспадаркі чатыры гады і адзін месяц таму - 5 красавіка 2018-га. 06.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-06T10:12+0300
2022-05-06T10:12+0300
2022-05-06T10:12+0300
аляксандр лукашэнка
міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь
міністр
лес
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_0:301:3000:1989_1920x0_80_0_0_4de22e190c4000f76e66ea2d4fa46670.jpg
МІНСК, 6 мая - Sputnik. Віталь Дрожжа вызвалены ад пасады міністра лясной гаспадаркі, адпаведны ўказ падпісаў у чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Удакладняецца, што прычынай звальнення стала правіннасць, несумяшчальная са знаходжаннем на дзяржслужбе, аднак пра што менавіта ідзе гаворка, не паведамляецца.Віталь Дрожжа быў прызначаны міністрам лясной гаспадаркі чатыры гады і адзін месяц таму - 5 красавіка 2018-га. Яго папярэдніка на гэтай пасадзе Міхаіла Амельяновіча Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку ў лютым таго ж года - з-за карупцыю, якая квітнее ў галіне.Неўзабаве пасля прызначэння на пасаду міністра Дрожжа заявіў, што пасля сітуацыі з ускрыўшыміся ў лясной гаспадарцы Беларусі фактамі карупцыі зроблены сур'ёзныя высновы і паабяцаў, што да 2020 года галіна пяройдзе на электронны ўлік нарыхтаванай драўніны - гэта дазволіць мінімізаваць у працэсе ўдзел чалавека і паспрыяе недапушчэнню здзяйснення карупцыйных злачынстваў.Віталь Дрожжа нарадзіўся ў 1978 годзе ў гарадскім пасёлку Карэлічы Гродзенскай вобласці. У 2000-м атрымаў дыплом Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у 2011 годзе стаў выпускніком Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.Свой кар'ерны шлях Дрожжа пачаў у Лагойскім лясгасе ў якасці рабочага. У 2000-2001 гадах прайшоў службу ў органах МУС. З 2001 па 2006 год быў ляснічым Чырвона-Швабскага лясніцтва Лагойскага лясгаса. У 2006—2008 гадах займаў пасаду галоўнага інспектара аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. З 2008 па 2013 год узначальваў Бабруйскі лясгас.З 2013 года да назначэння міністрам Віталь Дрожжа быў генеральным дырэктарам дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры".>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_68:0:2720:1989_1920x0_80_0_0_ac840ae8f0822344d66a9f9e21768b9e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, міністр, лес
аляксандр лукашэнка, міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі беларусь, міністр, лес
За правіннасць: Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі
Віталь Дрожжа быў прызначаны міністрам лясной гаспадаркі чатыры гады і адзін месяц таму - 5 красавіка 2018-га.
МІНСК, 6 мая - Sputnik. Віталь Дрожжа вызвалены ад пасады міністра лясной гаспадаркі, адпаведны ўказ падпісаў у чацвер прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Удакладняецца, што прычынай звальнення стала правіннасць, несумяшчальная са знаходжаннем на дзяржслужбе, аднак пра што менавіта ідзе гаворка, не паведамляецца.
Віталь Дрожжа быў прызначаны міністрам лясной гаспадаркі чатыры гады і адзін месяц таму - 5 красавіка 2018-га. Яго папярэдніка на гэтай пасадзе Міхаіла Амельяновіча Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку ў лютым таго ж года - з-за карупцыю, якая квітнее ў галіне.
Неўзабаве пасля прызначэння на пасаду міністра Дрожжа заявіў, што пасля сітуацыі з ускрыўшыміся ў лясной гаспадарцы Беларусі фактамі карупцыі зроблены сур'ёзныя высновы і паабяцаў, што да 2020 года галіна пяройдзе на электронны ўлік нарыхтаванай драўніны - гэта дазволіць мінімізаваць у працэсе ўдзел чалавека і паспрыяе недапушчэнню здзяйснення карупцыйных злачынстваў.
Віталь Дрожжа нарадзіўся ў 1978 годзе ў гарадскім пасёлку Карэлічы Гродзенскай вобласці. У 2000-м атрымаў дыплом Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у 2011 годзе стаў выпускніком Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Свой кар'ерны шлях Дрожжа пачаў у Лагойскім лясгасе ў якасці рабочага. У 2000-2001 гадах прайшоў службу ў органах МУС. З 2001 па 2006 год быў ляснічым Чырвона-Швабскага лясніцтва Лагойскага лясгаса. У 2006—2008 гадах займаў пасаду галоўнага інспектара аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. З 2008 па 2013 год узначальваў Бабруйскі лясгас.
З 2013 года да назначэння міністрам Віталь Дрожжа быў генеральным дырэктарам дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры".
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Стала вядома, куды
на экспарт пойдзе драўніна з Беларусі пасля санкцый