Юраўскі карагод на Палессi — старажытны абрад у фотаздымках
Юраўскі карагод на Палессi — старажытны абрад у фотаздымках
Sputnik Беларусь
Вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі - адна з сусветна вядомых беларускіх вёсак. У гэтай вёсцы спакон веку шануюць беларускія традыцыі... 09.05.2022, Sputnik Беларусь
Старажытны абрад "Юраўскі карагод" першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння, а ў 2019 годзе зарэгістраваны і ў ЮНЕСКА. Ён праводзiцца 6 траўня.Сама вёска Пагост у 2020 годзе адзначыла 500-годдзе.
Вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі - адна з сусветна вядомых беларускіх вёсак. У гэтай вёсцы спакон веку шануюць беларускія традыцыі і выконваюць аўтэнтычныя маляўнічыя народныя абрады.
Старажытны абрад "Юраўскі карагод" першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння, а ў 2019 годзе зарэгістраваны і ў ЮНЕСКА. Ён праводзiцца 6 траўня.
Перш за ўсё выпякаюць пышны хлеб з пшанічнай мукі, які ўпрыгожваюць пад спевы абрадавай песні трыма каласочкамі з цеста і трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва.
На вуліцы выбудоўваецца працэсія ў наступным парадку: дзяўчыны, якія ўдваіх нясуць "рушнік"; хлопец з абразом; хлопец з каляднай зоркай, у цэнтры якой ікона Божай Маці; мужчына з абрадавым хлебам; хлопец з граблямі, да якіх прымацаваны зялёны фартух; і за імі старэйшыя песеньніцы і іншыя аднавяскоўцы.
Але асноўнае магічнае дзеянне 6 траўня на Юр'я адбываецца ў полi, дзе пасеяны азімыя. А каб зямля нарадзіла ўраджай, неабходна нябесная вільгаць у выглядзе дажджу. Вось і заклікаюць святога Юр'я "адамкнуць зямельку, выпусціць расіцу".
Сёння гэтая традыцыя амаль не захавалася: праводзіцца абрад толькі ў некалькіх населеных пунктах, але сапраўдным цэнтрам прыцягнення з'яўляецца вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Менавіта тут з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў "Міжрэчча", створаны народнай пявунняй, краязнаўцам, захавальнікам традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй.
Пасля таго, як здзейснілі асноўны абрад у полі, удзельнікі "Юраўскага карагода" пачынаюць абыход усёй вёскі з песнямі, атрымліваючы пачастункі і словы падзякі ад вяскоўцаў.
Адорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя, а палі і агароды далi багаты ўраджай, каб пладзілася ўсякая жыўнасць на падворку.