https://bel.sputnik.by/20220510/amal-mnmum-u-belarus-regstruetstsa-s-mensh-khvorykh-na-karonavrus-1062588759.html
Амаль мінімум: у Беларусі рэгіструецца ўсё менш хворых на каронавірус
Амаль мінімум: у Беларусі рэгіструецца ўсё менш хворых на каронавірус
Sputnik Беларусь
З лютага колькасць новых выпадкаў каронавіруса, якія выяўляюцца ў рэспубліцы, імкліва памяншаецца. Зараз хворых часам менш, чым у летняе эпідзацішша. 10.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-10T17:02+0300
2022-05-10T17:02+0300
2022-05-10T17:02+0300
каронавірус
каронавірус covid-19
бальніца
беларусь
статыстыка
здароўе
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/02/1057625722_0:186:2982:1863_1920x0_80_0_0_adac7ae26d70ac71b795a20bc27689cc.jpg
МІНСК, 10 мая – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 58 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Менавіта такі абсалютны мінімум хворых, дарэчы, быў зарэгістраваны ў жніўні 2020 года. Рэкорд аказаўся пабіты толькі ў гэтым годзе: 3 мая паведамлялася ўсяго пра 40 новых выпадкаў.З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 982 867 хворых на COVID-19. За гэты час ачунялі 975 445 чалавек (у тым ліку за мінулыя суткі з бальніц выпісаны 18 пацыентаў).Ахвярамі каронавіруснай інфекцыі стала ўжо 6 978 чалавек. За мінулыя суткі памерлі чацвёра хворых.Усяго ў краіне правялі 13,22 млн ПЦР-тэстаў на COVID-19, за ўчора – амаль 3 тысячы даследаванняў.Калі канец пандэміі?Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што цяпер у краіне ўзровень шпіталізацыі наконт каронавіруса складае менш як 4%. Паводле яго слоў, бальніцы фактычна не працуюць па гэтаму напрамку і ўжо даўно вярнуліся да работы ў звычайных умовах і да свайго профілю.У канцы сакавіка ў Беларусі быў выяўлены "стэлс-амікрон". У Расіі гэтая мутацыя ўжо стала пераважаючай (больш за 90% усіх выпадкаў заражэння), можна меркаваць, што ў Беларусі сітуацыя аналагічная.Эксперты Расспажыўнагляду назвалі "стэлс-амікрон" самым заразным штамам за ўсю гісторыю пандэміі. Аб высокай заразнасці і хуткасці распаўсюджвання гавораць эпідэміёлагі ўсяго свету. Праўда, пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што і пераносіцца гэты варыянт "амікрона" значна лягчэй.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/02/1057625722_126:0:2857:2048_1920x0_80_0_0_6af979667e3068b62dd71ae2092a59d4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус, каронавірус covid-19, бальніца, беларусь, статыстыка, здароўе, грамадства
каронавірус, каронавірус covid-19, бальніца, беларусь, статыстыка, здароўе, грамадства
Амаль мінімум: у Беларусі рэгіструецца ўсё менш хворых на каронавірус
З лютага колькасць новых выпадкаў каронавіруса, якія выяўляюцца ў рэспубліцы, імкліва памяншаецца. Зараз хворых часам менш, чым у летняе эпідзацішша.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 58 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Менавіта такі абсалютны мінімум хворых, дарэчы, быў зарэгістраваны ў жніўні 2020 года. Рэкорд аказаўся пабіты толькі ў гэтым годзе: 3 мая паведамлялася ўсяго пра 40 новых выпадкаў.
З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 982 867 хворых на COVID-19. За гэты час ачунялі 975 445 чалавек (у тым ліку за мінулыя суткі з бальніц выпісаны 18 пацыентаў).
Ахвярамі каронавіруснай інфекцыі стала ўжо 6 978 чалавек. За мінулыя суткі памерлі чацвёра хворых.
Усяго ў краіне правялі 13,22 млн ПЦР-тэстаў на COVID-19, за ўчора – амаль 3 тысячы даследаванняў.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што цяпер у краіне ўзровень шпіталізацыі наконт каронавіруса складае менш як 4%. Паводле яго слоў, бальніцы фактычна не працуюць па гэтаму напрамку і ўжо даўно вярнуліся да работы ў звычайных умовах і да свайго профілю.
У канцы сакавіка ў Беларусі быў выяўлены "стэлс-амікрон". У Расіі гэтая мутацыя ўжо стала пераважаючай (больш за 90% усіх выпадкаў заражэння), можна меркаваць, што ў Беларусі сітуацыя аналагічная.
Эксперты Расспажыўнагляду назвалі "стэлс-амікрон" самым заразным штамам за ўсю гісторыю пандэміі. Аб высокай заразнасці і хуткасці распаўсюджвання гавораць эпідэміёлагі ўсяго свету. Праўда, пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што і пераносіцца гэты варыянт "амікрона" значна лягчэй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь