Больш ільгот і без экзамену ў ВНУ: што новага ў гэтай уступнай кампаніі
11:19 10.05.2022 (абноўлена: 12:32 10.05.2022)
© Sputnik / Алексей Куденко
/ Падпісацца
Выпускнікоў наступнага года чакае шмат новага – змяненні ў Кодэкс аб адукацыі набудуць моц у 2023 годзе. Але і ў гэтай уступнай кампаніі ёсць некаторыя змены.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Цяперашняя прыёмная кампанія пройдзе па старых правілах, але і ў ёй ёсць некаторыя цікавыя дробныя новаўвядзенні, якія, у асноўным, датычацца льгот пры паступленні.
Так, напрыклад, стаў шырэйшы пералік тых, каго могуць залічыць у ВНУ без уступных экзаменаў. Больш падрабязна аб гэтым расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.
"Гэта самая сур'ёзная льгота, і яна для выпускнікоў спартыўна-педагагічных класаў школ. Праўда, і да іх ёсць некаторыя патрабаванні. Адзнакі ў атэстаце па профільных прадметах павінны быць не ніжэйшыя за 8 балаў, па астатніх – не менш за 7. Пры гэтым неабходна мець рэкамендацыю педагагічнага савета", - цытуе яго словы агенцтва "Мінск-Навіны".
Гэтыя выпускнікі могуць падаць дакументы ў ВНУ на спецыяльнасці фізічнай культуры і спорту.
Куды можна паступіць без экзаемнаў
У Міністэрстве адукацыі падкрэсліваюць, што на некаторыя сельскагаспадарчыя спецыяльнасці таксама можна будзе паступіць без экзаменаў, на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Але з адной агаворкай: спісак такіх "запатрабаваных" прафесій вызначыць Міністэрства сельскай гаспадаркі. Гэта датычыцца як беларусаў, так і грамадзян РФ, якія здавалі АДЭ.
"Яны пры паступленні ў беларускія ВНУ на платную форму на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці могуць не праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне. Для такіх дзяцей устаноўлены ліміт: яны могуць заняць не больш за 20% месцаў, вызначаных лічбамі прыёму для платнікаў", - тлумачыць Сяргей Каспяровіч.
Хто паступіць па-за конкурсам
Стаў шырэйшым спісак тых, хто можа паступіць у ВНУ па-за конкурсам. Здаць уступныя экзамены давядзецца, але, калі адзнакі будуць ніжэйшыя, чым у іншых "канкурэнтаў" на месца ў ВНУ, дык ёсць шанс усё роўна паступіць. Так пашанцаваць можа тым, хто вучыўся ў класах ваенна-патрыятычнай накіраванасці і асвоілі факультатыўныя праграмы "Гатовыя Радзіме служыць", "Юны пагранічнік".
"Такую льготу ім гатовы прадаставіць пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама на ваенныя факультэты іншых універсітэтаў. Але ёсць умова: належны ўзровень паспяховасці і наяўнасць рэкамендацый", - дадаў Сяргей Каспяровіч.
Мэтавыя напрамкі ад мінскіх арганізацый
Раней магчымасць вучыцца па мэтавым накіраванні з 5-гадовай адпрацоўкай на прадпрыемстве, якое прадаставіла табе такі дакумент, была прадугледжана толькі для прадпрыемстваў у сельскай мясцовасці.
Цяпер школьнікі з рэгіёна могуць узяць мэтавае ад сталічнага прадпрыемства.
"У гэтым годзе па новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі выпускнік школы з рэгіёна можа заключыць мэтавую дамову з арганізацыяй з Мінска. Малады чалавек адвучыцца ў ВНУ, а затым застанецца па размеркаванні ў сталіцы мінімум на 5 гадоў. Раней гэтая норма працавала толькі для прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, у невялікіх населеных пунктах", - распавёў прадстаўнік Мінадукацыі.
Калі пройдуць выпускныя экзамены?
Выпускныя экзамены для вучняў 9-х і 11-х класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня 2022 года. Дзевяцікласнікаў чакаюць тры выпускныя экзамены ў пісьмовай форме:
2 чэрвеня – беларуская мова (дыктант),
7 чэрвеня – руская мова (дыктант),
9 чэрвеня – матэматыка (кантрольная праца).
У адзінаццацікласнікаў будзе 4 экзамены па выніках заканчэння школы: руская ці беларуская мова (на выбар), замежная, гісторыя Беларусі і матэматыка.
1 чэрвеня – беларуская мова (пераказ),
3 чэрвеня – руская мова (пераказ),
6 чэрвеня – матэматыка (кантрольная работа),
дату экзаменаў па замежнай мове (у вуснай форме па білетах) і гісторыі Беларусі (вусна) вызначаць самі школы.
Усе пісьмовыя экзамены пачнуцца ў 9 гадзін.
Графік ЦТ-2022
14 чэрвеня – беларуская мова,
16 і 17 чэрвеня – руская мова,
19 чэрвеня – грамадазнаўства,
21 і 22 чэрвеня – матэматыка,
24 чэрвеня – біялогія,
26 чэрвеня – замежная мова,
28 чэрвеня – хімія,
30 чэрвеня – фізіка,
2 ліпеня – гісторыя Беларусі,
4 ліпеня – геаграфія,
6 ліпеня – сусветная гісторыя (найноўшы час).
Рэзервовыя дні для ЦТ: беларускі і рускі – 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах – 12 і 16 ліпеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларускім студэнтам у ВНУ РФ выдзеляць больш месцаў
Мінадукацыі расказала, колькі абітурыентаў ВНУ прымуць у 2022 годзе
Уступная кампанія ў ВНУ Расіі: што трэба ведаць беларусам аб квотах
Сумешчаны з ЦТ выпускны экзамен можна будзе прайсці загадзя
Міністр адукацыі растлумачыў, ці адменяць дамашнія заданні ў школах