https://bel.sputnik.by/20220510/bolsh-za-700-gramadzyan-ukrany-pryekhal--belarus-za-vykhadnyya-1062581398.html
Больш за 700 грамадзян Украіны прыехалі ў Беларусь за выхадныя
Больш за 700 грамадзян Украіны прыехалі ў Беларусь за выхадныя
Sputnik Беларусь
З самага пачатку спецаперацыі Расіі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны жыхары суседняй краіны пачалі прыязджаць у Беларусь. 10.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-10T13:17+0300
2022-05-10T13:17+0300
2022-06-28T15:44+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
украіна
жыхары
бежанцы
беларусь
спецаперацыя
дзяржпагранкамітэт
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061234261_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_0c3bed12172ff45bdccdbc24d91a76b1.jpg
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Пераважная большасць з украінцаў (702 чалавекі з 707), якія прыехалі ў Беларусь, прыбылі транзітам праз краіны ЕС, паведаміла прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.Дадзеныя пазначаны за перыяд з 6:00 раніцы 6 мая па 6:00 10 мая.Паводле інфармацыі ДПК, 5 украінскіх грамадзян у гэты перыяд трапілі ў Беларусь непасрэдна з Украіны, 581 – з Польшчы, 98 – з Літвы, а 23 прыехалі праз Латвію.У Дзяржпагранкамітэце нагадалі, што для замежных грамадзян, якія хочуць прыехаць у Беларусь з тэрыторыі Украіны з-за складанай сацыяльна-палітычнай сітуацыі, якая склалася там, нават калі яны едуць праз іншыя краіны, для ўезду ў Беларусь не патрэбны ПЦР-тэст.Таксама ў ведамстве ўдакладнілі, што пункты пропуску на беларускім баку мяжы працуюць у звычайным рэжыме, без перабояў.Нагадаем, што Беларусь увяла з 15 красавіка бязвізавы рэжым для грамадзян (неграмадзян) Латвіі і Літвы, дзейнічаць ён будзе яшчэ пяць дзён – да 15 мая. Для перасячэння мяжы без візы патрэбны: дакумент для выезду за мяжу, зялёная карта (пры руху на аўтамабілі), а таксама адмоўны ПЦР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі (ёсць некаторыя выключэнні, каму ўехаць у краіну можна без гэтых даведак).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0b/1061234261_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_0952220c2a6e49d880752af7a7084be4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, жыхары, бежанцы, беларусь, спецаперацыя, дзяржпагранкамітэт, бяспека
украіна, жыхары, бежанцы, беларусь, спецаперацыя, дзяржпагранкамітэт, бяспека
Больш за 700 грамадзян Украіны прыехалі ў Беларусь за выхадныя
13:17 10.05.2022 (абноўлена: 15:44 28.06.2022) З самага пачатку спецаперацыі Расіі па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны жыхары суседняй краіны пачалі прыязджаць у Беларусь.
МІНСК, 10 мая – Sputnik. Пераважная большасць з украінцаў (702 чалавекі з 707), якія прыехалі ў Беларусь, прыбылі транзітам праз краіны ЕС, паведаміла прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
Дадзеныя пазначаны за перыяд з 6:00 раніцы 6 мая па 6:00 10 мая.
Паводле інфармацыі ДПК, 5 украінскіх грамадзян у гэты перыяд трапілі ў Беларусь непасрэдна з Украіны, 581 – з Польшчы, 98 – з Літвы, а 23 прыехалі праз Латвію.
У Дзяржпагранкамітэце нагадалі, што для замежных грамадзян, якія хочуць прыехаць у Беларусь з тэрыторыі Украіны з-за складанай сацыяльна-палітычнай сітуацыі, якая склалася там, нават калі яны едуць праз іншыя краіны, для ўезду ў Беларусь не патрэбны ПЦР-тэст.
Таксама ў ведамстве ўдакладнілі, што пункты пропуску на беларускім баку мяжы працуюць у звычайным рэжыме, без перабояў.
Нагадаем, што Беларусь увяла з 15 красавіка бязвізавы рэжым для грамадзян (неграмадзян) Латвіі і Літвы, дзейнічаць ён будзе яшчэ пяць дзён – да 15 мая. Для перасячэння мяжы без візы патрэбны: дакумент для выезду за мяжу, зялёная карта (пры руху на аўтамабілі), а таксама адмоўны ПЦР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі (ёсць некаторыя выключэнні, каму ўехаць у краіну можна без гэтых даведак).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мінабароны РФ: украінскія вайскоўцы
падвяргаюць мірных жыхароў небяспецыРасіі не пакінулі шансу
вырашыць сітуацыю на Украіне мірным шляхам – Пуцін