Сабаленка атрымала першую перамогу на турніры ў Рыме

© AFP 2024 / TIZIANA FABIБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 11.05.2022
Падпісацца
Беларуская тэнісістка без праблем расправілася са сваёй кітайскай саперніцай, уступіўшы толькі ў двух геймах.
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№8 у рэйтынгу WTA) выйшла ў трэці круг прэстыжнага турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме, паведамляе Sрutnik.
Беларуска стартавала на турніры ў сераду адразу з другога круга спаборніцтваў. Ёй супрацьстаяла кітаянка Чжан Шуай (42-я). Сабаленка з пачатку сустрэчы захапіла ініцыятыву, не пакінуўшы сваёй саперніцы ніводнага шансу – 6:2, 6:0. Гульня доўжылася 50 хвілін.
Беларуска знаходзілася ў топ-5 WTA – з 10 мая 2021 года. Яшчэ ў лютым яна займала другі радок рэйтынга, але хутка пачала здаваць пазіцыі, цяпер яна займае толькі восьмае месца. Турнір у Рыме – гэта выдатны шанс вярнуць былы рэйтынг.
Таксама сёння Вікторыя Азаранка (16-я) абыграла калумбійку Марыю Асорыю-Серана (58-я) з лікам 6:2, 6:4, а да гэтага яна адолела швейцарку Вікторыю Галубіч (56-я).
У сераду на корт выйдзе і яшчэ адна беларуска Сасновіч (50-я), яна правядзе сустрэчу ў 1/16 фіналу супраць трэцяй ракеткі свету, іспанкі Паулы Бадосы. Апошнім часам беларуска прыбавіла ў майстэрстве і змагла значна палепшыць свае пазіцыі.
Турнір у Рыме з прызавым фондам больш за 2,5 мільёна еўра завершыцца 15 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытаце таксама:
Сабаленка ўпершыню за год пакіне топ-5 сусветнага рэйтынгу WTA
Беларускіх тэнісістаў адхілілі ад удзелу ва Уімблдоне
Івашка ўмацаваў пазіцыі ў рэйтынгу АТР
Стужка навiн
0