У Мінску адкрылася выстава карцін: купіць можна на месцы – фота
У Мінску адкрылася выстава карцін: купіць можна на месцы – фота
Sputnik Беларусь
Беларускае мастацтва карыстаецца попытам, і не толькі ў суайчыннікаў, а выставы сучасных мастакоў збіраюць натоўпы аматараў мастацтва – у гэтым упэўніліся... 14.05.2022, Sputnik Беларусь
У беларускай сталіцы чарговы раз адкрылася выстава "Арт Мінск 2022", якая стала звыклай для многіх гараджан. Цяпер кожны жадаючы можа палюбавацца ў Палацы мастацтваў на працы 240 майстроў, якія былі створаны за апошнія тры гады.Цікава, што ў першапачатковай заяўцы пазначана шмат мастакоў, але не ўсе імёны з афішы вы знойдзеце ў зале на вуліцы Казлова. Колькі ні хадзілі мы кругамі з фатографам, але прац Аляксандра Бельскага і Ганны Сілівончык так і не знайшлі.Праўда, вы заўсёды можаце палюбавацца гіперрэалістычнымі працамі Алесі Скарабагатай і Алеся Багданава.На выставе многія людзі не проста фатаграфуюць экспанаты, як напрыклад новае прачытанне такой любімай усімі Евы Хаіма Суціна, але і пазіруюць на фоне экспазіцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьГлядзіце таксама:
Беларускае мастацтва карыстаецца попытам, і не толькі ў суайчыннікаў, а выставы сучасных мастакоў збіраюць натоўпы аматараў мастацтва – у гэтым упэўніліся першыя наведвальнікі "Арт Мінск 2022".
У беларускай сталіцы чарговы раз адкрылася выстава "Арт Мінск 2022", якая стала звыклай для многіх гараджан. Цяпер кожны жадаючы можа палюбавацца ў Палацы мастацтваў на працы 240 майстроў, якія былі створаны за апошнія тры гады.
Цікава, што ў першапачатковай заяўцы пазначана шмат мастакоў, але не ўсе імёны з афішы вы знойдзеце ў зале на вуліцы Казлова. Колькі ні хадзілі мы кругамі з фатографам, але прац Аляксандра Бельскага і Ганны Сілівончык так і не знайшлі.
Праўда, вы заўсёды можаце палюбавацца гіперрэалістычнымі працамі Алесі Скарабагатай і Алеся Багданава.
На выставе многія людзі не проста фатаграфуюць экспанаты, як напрыклад новае прачытанне такой любімай усімі Евы Хаіма Суціна, але і пазіруюць на фоне экспазіцыі.
Гумарыстычны падыход да рэальнасці ў выкананні Валянціна Губарава даўно вядомы і, здаецца, не мае патрэбы ў дадатковай прэзентацыі. Няхай кожны ваш "Тытанік" выглядае менавіта так.
Гумарыстычны падыход да рэальнасці ў выкананні Валянціна Губарава даўно вядомы і, здаецца, не мае патрэбы ў дадатковай прэзентацыі. Няхай кожны ваш "Тытанік" выглядае менавіта так.