https://bel.sputnik.by/20220516/za-rasyskm-vopytam-krank-tsvk-belarus-karpenka-zdzyaysnyae-vzt-u-maskvu-1062733476.html
За расійскім вопытам: кіраўнік ЦВК Беларусі Карпенка здзяйсняе візіт у Маскву
За расійскім вопытам: кіраўнік ЦВК Беларусі Карпенка здзяйсняе візіт у Маскву
Sputnik Беларусь
Праграма візіту прадугледжвае сустрэчу са старшынёй расійскага Цэнтрвыбаркама Элай Панфілавай. 16.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-16T10:54+0300
2022-05-16T10:54+0300
2022-05-16T10:54+0300
цвк
цвк рэспублікі беларусь
ігар карпенка
візіт
масква
расія
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0b/1046875959_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_f11aa3a3d9b9e3f9c86bec6f06a0ee42.jpg
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Пытанні абмену вопытам правядзення электаральных кампаній абмяркуюць прадстаўнікі Цэнтрвыбаркамаў Беларусі і Расіі, ключавым пытаннем будзе вопыт РФ у правядзенні адзінага дня галасавання.Як паведамілі Sputnik у ЦВК Беларусі, беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Цэнтрвыбаркама Ігарам Карпенкам вылецела ў Маскву з рабочым візітам.Акрамя таго, беларуская дэлегацыя азнаёміцца з парадкам правядзення ў Расіі адзіных дзён галасавання.Таксама дэлегацыі ЦВК Беларусі раскажуць і пакажуць, як у Расіі на выбарах і рэферэндумах прымяняюцца сучасныя выбарчыя тэхналогіі і тэхнічныя сродкі.Згодна з абноўленай Канстытуцыяй, у Беларусі з’явіцца адзіны дзень галасавання. Цяпер ідзе фарміраванне пакета змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс Беларусі.Найбліжэйшая электаральная кампанія ў Беларусі – выбары ў парламент і мясцовыя выбары пройдзе ў 2024 годзе. Як раней адзначаў кіраўнік ЦВК, трэба правесці адпаведную падрыхтоўку, каб працэс абрання мог пачацца ў Адзіны дзень галасавання, а менавіта ў апошнюю нядзелю лютага 2024 года.Плануецца, што абноўленая версія Выбарчага кодэкса павінна з’явіцца да канца 2022 года.Для таго каб правесці галасаванне ў адзіны дзень, трэба будзе арганізаваць дадатковае навучанне для членаў выбарчых камісій.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0b/1046875959_11:0:2678:2000_1920x0_80_0_0_e9c20d0a27eee96a24d1f80c70dc9583.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цвк, цвк рэспублікі беларусь, ігар карпенка, візіт, масква, расія, палітыка, грамадства
цвк, цвк рэспублікі беларусь, ігар карпенка, візіт, масква, расія, палітыка, грамадства
За расійскім вопытам: кіраўнік ЦВК Беларусі Карпенка здзяйсняе візіт у Маскву
Праграма візіту прадугледжвае сустрэчу са старшынёй расійскага Цэнтрвыбаркама Элай Панфілавай.
МІНСК, 16 мая – Sputnik. Пытанні абмену вопытам правядзення электаральных кампаній абмяркуюць прадстаўнікі Цэнтрвыбаркамаў Беларусі і Расіі, ключавым пытаннем будзе вопыт РФ у правядзенні адзінага дня галасавання.
Як паведамілі Sputnik у ЦВК Беларусі, беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Цэнтрвыбаркама Ігарам Карпенкам вылецела ў Маскву з рабочым візітам.
"Запланавана сустрэча са старшынёй ЦВК Расіі Элай Памфілавай", - сказалі ў Цэнтрвыбаркаме.
Акрамя таго, беларуская дэлегацыя азнаёміцца з парадкам правядзення ў Расіі адзіных дзён галасавання.
Таксама дэлегацыі ЦВК Беларусі раскажуць і пакажуць, як у Расіі на выбарах і рэферэндумах прымяняюцца сучасныя выбарчыя тэхналогіі і тэхнічныя сродкі.
Згодна з абноўленай Канстытуцыяй, у Беларусі з’явіцца адзіны дзень галасавання. Цяпер ідзе фарміраванне пакета змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс Беларусі.
Найбліжэйшая электаральная кампанія ў Беларусі – выбары ў парламент і мясцовыя выбары пройдзе ў 2024 годзе. Як раней адзначаў кіраўнік ЦВК, трэба правесці адпаведную падрыхтоўку, каб працэс абрання мог пачацца ў Адзіны дзень галасавання, а менавіта ў апошнюю нядзелю лютага 2024 года.
Плануецца, што абноўленая версія Выбарчага кодэкса павінна з’явіцца да канца 2022 года.
Для таго каб правесці галасаванне ў адзіны дзень, трэба будзе арганізаваць дадатковае навучанне для членаў выбарчых камісій.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь За шматгадовую працу:
Лукашэнка ўзнагародзіў Ярмошыну ордэнам Айчыны III ступені