Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Сочы 23 мая

© Photo : пресс-служба президента РБПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2022
Падпісацца
У 2021-м кіраўнікі дзяржаў таксама праводзілі перагаворы ў Сочы і таксама ў канцы мая, сустрэча праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Сочы 23 мая, аб гэтым у пятніцу паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
"Сапраўды, у панядзелак запланавана сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы", – сказаў Пяскоў.
Паводле яго слоў, сустрэча адбудзецца ў двухбаковым фармаце, аб гэтым прэзідэнты дамовіліся падчас сустрэчы, якая прайшла на палях саміту АДКБ у Маскве.
Раней чарговую сустрэчу з Пуціным анансаваў Лукашэнка - падчас візіту ў Беларусь губернатара Ніжагародскай вобласці Глеба Нікіціна.
Будучая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі - пятая з пачатку гэтага года.

Год пасля

У мінулым годзе Лукашэнка і Пуцін таксама праводзілі сустрэчу ў Сочы - тады яна прайшла 28-29 мая. Кіраўнікі дзяржаў у першы дзень абмеркавалі шэраг актуальных на той момант пытанняў, а потым сустрэча прадоўжылася ў нефармальнай абстаноўцы.
Прэзідэнты на другі дзень сустрэчы пракаціліся на яхце, кампанію ім склаў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце тксама:
Лукашэнка анансаваў новую сустрэчу з Пуціным для абмеркавання санкцый Захаду
Супраць Беларусі і Расіі вядуць гібрыдную вайну – Лукашэнка
Лукашэнка расказаў, што плануе абмеркаваць на сустрэчы з Пуціным
Імпартазамяшчэнне на фоне санкцый: беларускія прадпрыемствы знайшлі выйсце
Беларусь будзе ўсяляк падтрымліваць Расію – Лукашэнка
Стужка навiн
0