https://bel.sputnik.by/20220520/putsn-kberagresya-suprats-rf-pravallasya-yak--sanktsyyny-naskok-1062874606.html
Пуцін: кіберагрэсія супраць РФ правалілася, як і "санкцыйны наскок"
Пуцін: кіберагрэсія супраць РФ правалілася, як і "санкцыйны наскок"
Колькасць хакерскіх атак супраць Расіі вырасла ў разы пасля пачатку ваеннай спецаперацыі на Украіне, адзначыў расійскі лідар. 20.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-20T17:25+0300
2022-05-20T17:25+0300
2022-05-21T14:29+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
кібербяспека
кіберзлачыннасць
кібервойскі
атака
дзяржава
расія
уладзімір пуцін
санкцыі
украіна
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/09/1062548377_0:135:3015:1831_1920x0_80_0_0_b7e60e575091d1296360b4d478c88b03.jpg
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія была гатова да кібератак, але гэтая "сапраўдная вайна" правалілася, як і палітыка санкцый у дачыненні да Масквы.У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што паспяховае адлюстраванне кіберагрэсіі абумовіла сістэмная работа, якая вялася расійскімі спецыялістамі на працягу апошніх гадоў.Сапраўдная вайнаПры гэтым прэзідэнт РФ падкрэсліў, што пасля пачатку спецаперацыі ў Данбасе колькасць кібератак вырасла ў разы, а ў інфармпрасторы супраць Расіі развязана самая сапраўдная вайна.Прычым кіберагрэсары атакуюць РФ з розных краін, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Гэтыя атакі дакладна скаардынаваны і, як адзначаюць эксперты, не пад сілу хакерам адзіночкам, дадаў ён.Аб’екты крытычнай інфраструктуры і банкіРасійскі лідар таксама звярнуў увагу на тое, што кібератакі на расійскія рэсурсы маюць на мэце вывесці са строю аб'екты крытычнай інфраструктуры РФ і фінустановы. Акрамя таго, пачасціліся спробы трапіць у карпаратыўныя рэсурсы кампаній."У першую чаргу пад ударам апынуліся СМІ, фінансавыя ўстановы, масавыя сацыяльна значныя парталы і сеткі. Сур’ёзныя атакі былі нанесены па афіцыйных сайтах органаў улады", – сказаў Пуцін.Пры гэтым характар пагроз кібербяспекі РФ вельмі хутка мяняецца, канстатаваў ён.Трэба ўмацоўваць абаронуУ сувязі з гэтым кіраўнік расійскай дзяржавы падкрэсліў, што неабходна ўмацоўваць абарону лічбавай прасторы РФ – у ёй не павінна быць слабых месцаў, уцечак канфідэнцыйнай інфармацыі і персанальных дадзеных.Пуцін заявіў, што лічыць мэтазгодным стварэнне ў Расіі дзяржаўнай сістэмы аховы інфармацыі і гэтае пытанне неабходна разгледзець.Акрамя таго, заявіў ён, трэба зменшыць рызыкі пры выкарыстанні замежных лічбавых праграм і тэхнікі.І відавочны шлях да рэалізацыі гэтай задачы – выкарыстоўваць айчынную тэхніку, свае тэхналогіі, свае праграмы і свае прадукты, адзначыў прэзідэнт, нагадаўшы, што з 2025 года, згодна з прынятым рашэннем, у РФ будзе наогул забаронена выкарыстоўваць замежныя сродкі абароны інфармацыі."Такім чынам, для ўмацавання нашага тэхналагічнага суверэнітэту ўраду неабходна за максімальна кароткі час стварыць сучасную расійскую электронную кампанентную базу – мы аб гэтым даўно ўжо гаворым, працуем самым актыўным чынам, спадзяюся, што вынік будзе ў бліжэйшы час", - сказаў Пуцін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
украіна
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/09/1062548377_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_40f3e2cd21f364b69c7a88f99ad3123f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
кібербяспека, кіберзлачыннасць, кібервойскі, атака, дзяржава, расія, уладзімір пуцін, санкцыі, украіна, спецаперацыя, данбас
кібербяспека, кіберзлачыннасць, кібервойскі, атака, дзяржава, расія, уладзімір пуцін, санкцыі, украіна, спецаперацыя, данбас
Пуцін: кіберагрэсія супраць РФ правалілася, як і "санкцыйны наскок"
17:25 20.05.2022 (абноўлена: 14:29 21.05.2022) Колькасць хакерскіх атак супраць Расіі вырасла ў разы пасля пачатку ваеннай спецаперацыі на Украіне, адзначыў расійскі лідар.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія была гатова да кібератак, але гэтая "сапраўдная вайна" правалілася, як і палітыка санкцый у дачыненні да Масквы.
У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што паспяховае адлюстраванне кіберагрэсіі абумовіла сістэмная работа, якая вялася расійскімі спецыялістамі на працягу апошніх гадоў.
"Ужо сёння можна сказаць, што кіберагрэсія супраць нас, як і ў цэлым санкцыйны наскок на Расію, праваліўся. У цэлым мы былі гатовы да гэтай атакі, і гэта вынік той сістэмнай работы, якая вялася ўсе апошнія гады", - сказаў Пуцін на пасяджэнні Савета бяспекі ў пятніцу.
Сапраўдная вайна
Пры гэтым прэзідэнт РФ падкрэсліў, што пасля пачатку спецаперацыі ў Данбасе колькасць кібератак вырасла ў разы, а ў інфармпрасторы супраць Расіі развязана самая сапраўдная вайна.
Прычым кіберагрэсары атакуюць РФ з розных краін, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Гэтыя атакі дакладна скаардынаваны і, як адзначаюць эксперты, не пад сілу хакерам адзіночкам, дадаў ён.
"Па сутнасці гэта дзеянні дзяржаўных структур", - заявіў Уладзімір Пуцін, нагадаўшы, што ў склад армій шэрага краін афіцыйна ўваходзяць кібервойскі.
Аб’екты крытычнай інфраструктуры і банкі
Расійскі лідар таксама звярнуў увагу на тое, што кібератакі на расійскія рэсурсы маюць на мэце вывесці са строю аб'екты крытычнай інфраструктуры РФ і фінустановы. Акрамя таго, пачасціліся спробы трапіць у карпаратыўныя рэсурсы кампаній.
"У першую чаргу пад ударам апынуліся СМІ, фінансавыя ўстановы, масавыя сацыяльна значныя парталы і сеткі. Сур’ёзныя атакі былі нанесены па афіцыйных сайтах органаў улады", – сказаў Пуцін.
Пры гэтым характар пагроз кібербяспекі РФ вельмі хутка мяняецца, канстатаваў ён.
Трэба ўмацоўваць абарону
У сувязі з гэтым кіраўнік расійскай дзяржавы падкрэсліў, што неабходна ўмацоўваць абарону лічбавай прасторы РФ – у ёй не павінна быць слабых месцаў, уцечак канфідэнцыйнай інфармацыі і персанальных дадзеных.
Пуцін заявіў, што лічыць мэтазгодным стварэнне ў Расіі дзяржаўнай сістэмы аховы інфармацыі і гэтае пытанне неабходна разгледзець.
Акрамя таго, заявіў ён, трэба зменшыць рызыкі пры выкарыстанні замежных лічбавых праграм і тэхнікі.
"Зноў падкрэслю, працэсы лічбавізацыі, якія цяпер актыўна ідуць у сістэме дзяржкіравання і расійскай эканоміцы, а мы іх запусцілі некалькі гадоў таму, павінны быць сёння максімальна абаронены ад любога патэнцыяльнага негатыўнага ўздзеяння звонку", - сказаў Уладзімір Пуцін.
І відавочны шлях да рэалізацыі гэтай задачы – выкарыстоўваць айчынную тэхніку, свае тэхналогіі, свае праграмы і свае прадукты, адзначыў прэзідэнт, нагадаўшы, што з 2025 года, згодна з прынятым рашэннем, у РФ будзе наогул забаронена выкарыстоўваць замежныя сродкі абароны інфармацыі.
"Такім чынам, для ўмацавання нашага тэхналагічнага суверэнітэту ўраду неабходна за максімальна кароткі час стварыць сучасную расійскую электронную кампанентную базу – мы аб гэтым даўно ўжо гаворым, працуем самым актыўным чынам, спадзяюся, што вынік будзе ў бліжэйшы час", - сказаў Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Перамовы з Украінай
фактычна прыпыніліся – Пуцін
Захарава:
Захад пастаўляе зброю Украіне, каб зацягнуць канфлікт
УС РФ
ужылі ва Украіне ўзвод баявых машын падтрымкі танкаў "Терминатор"