У Беларусі пройдуць урачыстасці з нагоды Дня Расіі
16:28 20.05.2022 (абноўлена: 16:36 20.05.2022)
© Sputnik / Виктор ТолочкоДзень культуры Расіі
![Дзень культуры Расіі Дзень культуры Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104182/19/1041821946_0:199:3000:1887_1920x0_80_0_0_8fc367017128f7fbba0e635be5d92a0e.jpg)
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Маштабныя мерапрыемствы ў гонар Дня Расіі штогод праходзяць у беларускай сталіцы, у гэтым годзе цэнтральнай пляцоўкай свята стане плошча каля Палаца спорту.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Свята, прысвечанае Дню Расіі, пройдзе ў Мінску 11 чэрвеня, заявіў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў на сустрэчы з мэрам беларускай сталіцы Уладзімірам Кухаравым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, 11 чэрвеня пройдзе вялікі канцэрт на пляцоўцы каля Палаца спорту ў гонар Дня Расіі, які святкуецца 12 чэрвеня.
Гулянні пройдуць і ў іншых сталічных лакацыях.
Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, мерапрыемствы традыцыйна карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў беларусаў.
Каля 50 пагадненняў паміж Мінскам і Масквой
Асобна бакі абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў
![Посол РФ в Беларуси Борис Грызлов и председатель Мингорисполкома Владимир Кухарев Посол РФ в Беларуси Борис Грызлов и председатель Мингорисполкома Владимир Кухарев - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062869660_0:0:1280:853_1920x0_80_0_0_76b813a7254b54379637695e52e97609.jpg)
Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў
© Sputnik / Виктор Толочко
"У нас распрацаваны сур’ёзныя планы па многіх рэгіёнах Расіі, якія мы збіраемся рэалізаваць. Запланаваны шэраг візітаў, якія адбудуцца ў розныя рэгіёны РФ. Сёння нашы прадпрыемствы і арганізацыі нацэлены на сістэмную работу. Ёсць нядрэнныя напрацоўкі і дамоўленасці па будаўніцтве аб’ектаў сацсферы, жыллёвага фонду", - сказаў Кухараў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў
![Председатель Мингорисполкома Владимир Кухарев Председатель Мингорисполкома Владимир Кухарев - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062869622_0:0:1280:853_1920x0_80_0_0_b73b79ec0160625c1a13fe72c25df8e4.jpg)
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў
© Sputnik / Виктор Толочко
Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў сваю чаргу падкрэсліў, што паміж Мінскам і Масквой на сёння заключаны і дзейнічаюць 46 пагадненняў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў
![Посол РФ в Беларуси Борис Грызлов Посол РФ в Беларуси Борис Грызлов - Sputnik Беларусь, 1920, 20.05.2022](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062869629_0:0:1280:853_1920x0_80_0_0_afb2dfd2dba194022d9df8e56da59592.jpg)
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў
© Sputnik / Виктор Толочко
"Гэта моцная база па ўзаемадзеянні. У цэлым паміж Беларуссю і Расіяй сёння пашыраецца супрацоўніцтва ў эканоміцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры. Актыўна ідзе ход рэалізацыі 28 галіновых саюзных праграм", - канстатаваў пасол Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Грызлоў назваў важныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
Рускі Дом у Мінску прадставіў музычны праект "На языке музыки"
Лунаючыя над гарадамі: у Мінску прэзентавалі музычна-паэтычны спектакль
Як у Мінску адсвяткавалі Дзень Расіі - фота
Расіян павіншавалі з Днём Расіі з космасу - відэа