https://bel.sputnik.by/20220521/bayden-gato-sustretstsa-z-km-chen-ynam-ale-z-umovay-1062890091.html
Байдэн гатоў сустрэцца з Кім Чэн Ынам, але з умовай
Байдэн гатоў сустрэцца з Кім Чэн Ынам, але з умовай
Sputnik Беларусь
Прэзідэнты ЗША і Паўднёвай Карэі па выніках перагавораў заклікалі КНДР зноў вярнуцца да дыялогу. 21.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-21T13:51+0300
2022-05-21T13:51+0300
2022-06-28T15:45+0300
джо байдэн
кім чэн ын
паўночная карэя
зша
у свеце
палітыка
паўднёвая карэя
перагаворы
узбраенні
ядзерная зброя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104473/98/1044739829_0:0:2819:1586_1920x0_80_0_0_1040a7cd71384808cb5dbcefeb9fc5e2.jpg
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Амерыканскі лідар Джо Байдэн па выніках перагавораў з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёлем паведаміў, што гатоў правесці сустрэчу кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам.Байдэн прыехаў у Паўднёвую Карэю напярэдадні на свой першы саміт з новым прэзідэнтам гэтай краіны.Паўднёвая Карэя стала першым прыпынкам у азіяцкім туры прэзідэнта ЗША, які адбываецца з 20 па 24 мая і ўключае ў тым ліку Японію.Прэзідэнты ЗША і Паўднёвай Карэі па выніках перагавораў заклікалі КНДР зноў вярнуцца да дыялогу, а таксама сапраўднай дэнуклеарызацыі. Пры гэтым Юн Сок Ёль адзначыў, што "дзверы для дыялогу адчынены".З пачатку бягучага года Пхеньян правёў 16 выпрабаванняў узбраенняў, у тым ліку пускі міжкантынентальных балістычных ракет, балістычнай ракеты для падводных лодак, сістэм для касмічнага спадарожніка і новай тактычнай сістэмы для ядзернай зброі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
паўночная карэя
зша
паўднёвая карэя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104473/98/1044739829_90:0:2819:2047_1920x0_80_0_0_862a99377f847e8e77858aaa8740c0b6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
джо байдэн, кім чэн ын, паўночная карэя, зша, у свеце, палітыка, паўднёвая карэя, перагаворы, узбраенні, ядзерная зброя, бяспека
джо байдэн, кім чэн ын, паўночная карэя, зша, у свеце, палітыка, паўднёвая карэя, перагаворы, узбраенні, ядзерная зброя, бяспека
Байдэн гатоў сустрэцца з Кім Чэн Ынам, але з умовай
13:51 21.05.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Прэзідэнты ЗША і Паўднёвай Карэі па выніках перагавораў заклікалі КНДР зноў вярнуцца да дыялогу.
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Амерыканскі лідар Джо Байдэн па выніках перагавораў з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёлем паведаміў, што гатоў правесці сустрэчу кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам.
Байдэн прыехаў у Паўднёвую Карэю напярэдадні на свой першы саміт з новым прэзідэнтам гэтай краіны.
Паўднёвая Карэя стала першым прыпынкам у азіяцкім туры прэзідэнта ЗША, які адбываецца з 20 па 24 мая і ўключае ў тым ліку Японію.
"Ці гатоў я сустрэцца з лідарам Паўночнай Карэі, будзе залежаць ад таго, ці шчыры ён і наколькі ён сур’ёзны", - сказаў Байдэн.
Прэзідэнты ЗША і Паўднёвай Карэі па выніках перагавораў заклікалі КНДР зноў вярнуцца да дыялогу, а таксама сапраўднай дэнуклеарызацыі. Пры гэтым Юн Сок Ёль адзначыў, што "дзверы для дыялогу адчынены".
З пачатку бягучага года Пхеньян правёў 16 выпрабаванняў узбраенняў, у тым ліку пускі міжкантынентальных балістычных ракет, балістычнай ракеты для падводных лодак, сістэм для касмічнага спадарожніка і новай тактычнай сістэмы для ядзернай зброі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Брытанскі МЗС назваў
выпрабаванне КНДР новай бомбы "правакацыяй"