https://bel.sputnik.by/20220521/khrenn-ad-vayskotsa-snnya-patrabuetstsa-maksmalnaya-gatonasts-1062888858.html
Хрэнін: ад вайскоўцаў сёння патрабуецца максімальная гатоўнасць
Хрэнін: ад вайскоўцаў сёння патрабуецца максімальная гатоўнасць
Sputnik Беларусь
Па словах кіраўніка Мінабароны, Беларусь нікому не пагражае, не навязвае меркаванне і ні да чаго не падбухторвае, аднак вайскоўцам трэба быць увесь час... 21.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-21T12:56+0300
2022-05-21T12:56+0300
2022-06-28T15:45+0300
віктар хрэнін
узброеныя сілы рэспублікі беларусь
беларусь
армія
вайскоўцы
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/15/1062888093_0:133:1281:853_1920x0_80_0_0_f55054e942d7d412d11e9c0130186cc0.jpg
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Ад беларускіх вайскоўцаў патрабуецца максімальная гатоўнасць на фоне таго становішча, якое складаецца ў свеце, заявіў у суботу міністр абароны краіны Віктар Хрэнін, выступаючы на цырымоніі прыняцця прысягі ў 72-м АУЦ.Паводле яго слоў, практычна кожны беларус бачыць і разумее тую сітуацыю, якая склалася вакол рэспублікі.Ён падкрэсліў, што цяпер уся дзейнасць Узброеных сіл рэспублікі накіравана ў першую чаргу на недапушчэнне развязвання вайны. І дадаў: беларускія вайскоўцы прадоўжаць умацоўваць межы на сваёй тэрыторыі і навучаць войскі.Вясенні прызыўАдпраўка ў армію чарговых прызыўнікоў пачалася ў канцы красавіка і завяршылася ў сярэдзіне мая. У Мінабароны раней адзначалі, што гэтай вясной у войскі будзе накіравана каля 10 тысяч чалавек. Месцы службы – брыгады ССА, Мінская ваенная камендатура і 72-і цэнтр у Печах. Таксама "тэрміноўку" будуць праходзіць яшчэ 200 рэзервістаў.У суботу 21 мая клятву на вернасць радзіме вымавілі больш за 3 тысячы вайскоўцаў, прызваных у красавіку на тэрміновую службу і службу ў рэзерве. Прысяга прайшла ў 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Печах, у 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы і іншых воінскіх часцях і падраздзяленнях.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/15/1062888093_0:0:1137:853_1920x0_80_0_0_5860ee22a2939477ba6b076dac0c949a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віктар хрэнін, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, беларусь, армія, вайскоўцы, бяспека
віктар хрэнін, узброеныя сілы рэспублікі беларусь, беларусь, армія, вайскоўцы, бяспека
Хрэнін: ад вайскоўцаў сёння патрабуецца максімальная гатоўнасць
12:56 21.05.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Па словах кіраўніка Мінабароны, Беларусь нікому не пагражае, не навязвае меркаванне і ні да чаго не падбухторвае, аднак вайскоўцам трэба быць увесь час сабранымі.
МІНСК, 21 мая – Sputnik. Ад беларускіх вайскоўцаў патрабуецца максімальная гатоўнасць на фоне таго становішча, якое складаецца ў свеце, заявіў у суботу міністр абароны краіны Віктар Хрэнін, выступаючы на цырымоніі прыняцця прысягі ў 72-м АУЦ.
Паводле яго слоў, практычна кожны беларус бачыць і разумее тую сітуацыю, якая склалася вакол рэспублікі.
"На жаль, напружанне расце, і прычына не ў нас. Але мы цярпліва адсочваем і аналізуем абстаноўку і прымаем узважаныя рашэнні", – адзначыў Хрэнін.
Ён падкрэсліў, што цяпер уся дзейнасць Узброеных сіл рэспублікі накіравана ў першую чаргу на недапушчэнне развязвання вайны. І дадаў: беларускія вайскоўцы прадоўжаць умацоўваць межы на сваёй тэрыторыі і навучаць войскі.
Адпраўка ў армію чарговых прызыўнікоў пачалася ў канцы красавіка і завяршылася ў сярэдзіне мая. У Мінабароны раней адзначалі, што гэтай вясной у войскі будзе накіравана каля 10 тысяч чалавек. Месцы службы – брыгады ССА, Мінская ваенная камендатура і 72-і цэнтр у Печах. Таксама "тэрміноўку" будуць праходзіць яшчэ 200 рэзервістаў.
У суботу 21 мая клятву на вернасць радзіме вымавілі больш за 3 тысячы вайскоўцаў, прызваных у красавіку на тэрміновую службу і службу ў рэзерве. Прысяга прайшла ў 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у Печах, у 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы і іншых воінскіх часцях і падраздзяленнях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Другі этап раптоўнай праверкі сіл рэагавання арміі стартуе ў Беларусі
Пантус: Беларусь уваходзіць у
топ-20 краін, якія экспартуюць узбраенне і тэхніку
Комплексы
С-500 пачалі паступаць у расійскую армію