Відэа

Авіяцыя МНС адправілася ў Турцыю тушыць лясныя пажары – відэа

Падпісацца
Супрацоўнікі беларускага МНС прыбылі ў Турцыю, каб дапамагаць тушыць лясныя пажары. Глядзіце на відэа, як выляталі верталёты.
Рашэнне аб адпраўцы ў Турцыю двух верталётаў Мі-8 і групы спецыялістаў было прынята прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам.
У суботу 21 мая яны прыбылі да месца прызначэння.
У МНС нагадалі, што супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў сферы папярэджання і ліквідацыі НС працягваецца не першы год.
Так, у 2021-м падчас ліквідацыі пажараў у гэтай краіне беларускія авіятары выканалі больш за 290 вылетаў, зрабілі больш за 1500 зліваў вады на ачагі ўзгаранняў, а таксама даставілі да месцаў пажараў 740 груп ратавальнікаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пажары ў Турцыі: як МНС Беларусі дапамагае тушыць агонь - відэа
Беларусь накіруе ў Турцыю яшчэ адзін верталёт для тушэння пажараў
Пуцін узнагародзіў пасмяротна ваенных, якія загінулі пры тушэнні пажараў у Турцыі
Стужка навiн
0