Стала вядома, пра што гаварылася ў пасланні Лукашэнкі генеральнаму сакратару ААН

© Sputnik / Алексей Агарышев / Перайсці ў медыябанкШтаб-кватэра ААН у Нью-Йорку
Штаб-кватэра ААН у Нью-Йорку - Sputnik Беларусь, 1920, 23.05.2022
Падпісацца
Пасланне беларускага лідара перадалі асабіста генсаку арганізацыі Антоніу Гутэрышу, яно прысвечана тэме еўрапейскай і міжнароднай бяспекі на фоне падзей ва Украіне.
МІНСК, 23 мая – Sputnik. У пасланні, накіраваным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у ААН, ёсць прапановы па спыненні канфлікту ва Украіне.
Асабістае пасланне беларускага лідара перадаў 20 мая пастаянны прадстаўнік краіны ў арганізацыі Валянцін Рыбакоў. Афіцыйны прадстаўнік генсака ААН Стэфан Дзюжарык у той жа дзень пацвердзіў атрыманне паслання, аднак каменціраваць яго змест не стаў.
У пасланні гаворыцца, у прыватнасці, аб тым, што неабходна зрабіць для спынення канфлікту ва Украіне. Асноўнае, на думку кіраўніка беларускай дзяржавы, - гэта ўстрымацца ад паставак узбраенняў у гэту краіну, адмовіцца ад інфармацыйных войн і розных правакацый.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь заўсёды выступала за ўмацаванне глабальнай і рэгіянальнай бяспекі. Сведчанні гэтаму – розныя мірныя ініцыятывы, да прыкладу, "Хельсінкі-2". Яе кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў разгарнуць для забеспячэння бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе яшчэ ў 2017 годзе, аднак многія краіны Захаду не пагадзіліся з ініцыятывай.

Беларусь – не агрэсар і не здраднік

Гаворачы пра Украіну, Лукашэнка дакладна заявіў у пасланні, што Беларусь не з’яўляецца агрэсарам у адносінах да паўднёвага суседа. Хаця, як ён адзначыў, многія краіны спрабуюць адвесці Беларусі менавіта гэтую ролю.
"Але мы і не здраднікі. Для нашай краіны важны сумленнасць і прыстойнасць у адносінах", – сказаў беларускі прэзідэнт, яго словы цытуе БелТА.
Ён узгадаў, што менавіта ў Беларусі былі падпісаны Мінскія пагадненні па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны ў 2014-2015 гадах. І падкрэсліў, што і ў 2022-м Беларусь паклала пачатак расійска-ўкраінскім перагаворам і гатова да іншай работы, каб забяспечыць мір.
"У сувязі з гэтым Беларусь заклікае краіны свету аб'яднацца і не дапусціць перарастання рэгіянальнага канфлікту ў Еўропе ў поўнамаштабную сусветную вайну", - канстатаваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ААН заклікала вярнуць на сусветныя рынкі ўдабрэнні з Беларусі і Расіі
ЗША выдзеляць Украіне каля $40 млрд фіндапамогі
У Беларусі расследуюць фінансаванне ўзброенага канфлікту за мяжой
Лаўроў: Украіна – расходны матэрыял для Захаду ў вайне з Расіяй
Украіна лягла цалкам пад Захад – Лукашэнка
Стужка навiн
0