https://bel.sputnik.by/20220524/rasya-pratsyagne-vaennuyu-aperatsyyu-va-ukrane--shaygu-1062953447.html
Расія працягне ваенную аперацыю ва Украіне – Шайгу
Расія працягне ваенную аперацыю ва Украіне – Шайгу
Sputnik Беларусь
Расійскія войскі пачалі спецаперацыю ў Данбасе 24 лютага, у канцы сакавіка стала вядома, што першы яе этап выкананы. 24.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-24T15:38+0300
2022-05-24T15:38+0300
2022-05-24T15:38+0300
расія
сяргей шайгу
спецаперацыя
данбас
украіна
у свеце
адкб
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/18/1062950635_0:27:2626:1504_1920x0_80_0_0_a8a6e74c541549a2cd20ce2b16ab3a14.jpg
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Расія працягне ваенную спецаперацыю па дэмілітарызацыі Украіны, заявіў у аўторак міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, выступаючы на пасяджэнні Савета міністраў абароны АДКБ па відэасувязі.Паводле яго слоў, ні санкцыйны ціск Захаду на Маскву, ні падтрымка Кіева з боку краін НАТА, не перашкодзяць спыніць ваенную аперацыю "да выканання ўсіх задач".У канцы сакавіка расійскі міністр заяўляў, што першы этап спецаперацыі выкананы – украінскім вайскоўцам нанесены істотны ўрон, што дазваляе засяродзіцца на галоўнай мэце – вызваленні Данбаса.Наступленне запаволіласяШайгу таксама расказаў, чаму наступленне расійскай арміі ва Украіне замарудзілася. Паводле яго слоў, гэта зроблена свядома, каб даць мірным жыхарам час на эвакуацыю і пазбегнуць магчымых ахвяр.Міністр абароны РФ адзначыў, што расійскія вайскоўцы, у адрозненне ад украінскіх, не наносяць удары па грамадзянскай інфраструктуры. Усе пазіцыі саперніка знішчаюцца высокадакладнай зброяй.Мэты ЗахадуПаводле слоў Сяргея Шайгу, НАТА ператварыла Украіну ў інструмент ціску на Расію, напампаваўшы яе зброяй, у тым ліку біялагічнай. Кіраўнік Мінабароны РФ нагадаў, што на тэрыторыі Украіны была сфарміравана сетка з больш як 30 біялабараторый, якая працавала ў ваенных інтарэсах ЗША."У непасрэднай блізкасці каля нашых межаў, па сутнасці, ствараліся кампаненты біялагічнай зброі, адпрацоўваліся методыкі дэстабілізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі", - сказаў ён.Міністр падкрэсліў, што заходнія краіны ў экстраным парадку арганізавалі пастаўкі смяротнай зброі ва Украіну, таму што баяліся хуткага разгрому ўкраінскай арміі. Зараз у краіну накіроўваюцца супрацоўнікі прыватных ваенных кампаній, а колькасць замежных наёмнікаў, паводле слоў Шайгу, перавысіла шэсць тысяч чалавек.Расія падтрымае саюзнікаў па АДКБГаворачы аб супрацоўніцтве ў рамках АДКБ, Сяргей Шайгу заявіў, што на межах краін, якія ўваходзяць у арганізацыю, фарміруюцца доўгатэрміновыя ачагі напружанасці. У гэтых умовах, на думку кіраўніка расійскага ваеннага ведамства, патрэбна дакладная каардынацыя сіл і сродкаў, якія ўваходзяць у структуру АДКБ, а таксама механізмы рэагавання на крызісныя сітуацыі.Міністр таксама адзначыў, што Расія акажа падтрымку саюзнікам па АДКБ ва ўмовах націску з боку Захаду."Ведаем, які ціск аказваецца на нашых саюзнікаў. У ход ідуць непрыкрытыя пагрозы, шантаж, інтрыгі. Усё гэта патрабуе ад нас яшчэ большай згуртаванасці, больш актыўнай і дакладнай каардынацыі дзеянняў", - рэзюміраваў Шайгу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
данбас
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/18/1062950635_228:0:2457:1672_1920x0_80_0_0_e71164b2e2b01696cf102db7f601c407.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, сяргей шайгу, спецаперацыя, данбас, украіна, у свеце, адкб
расія, сяргей шайгу, спецаперацыя, данбас, украіна, у свеце, адкб
Расія працягне ваенную аперацыю ва Украіне – Шайгу
Расійскія войскі пачалі спецаперацыю ў Данбасе 24 лютага, у канцы сакавіка стала вядома, што першы яе этап выкананы.
МІНСК, 24 мая – Sputnik. Расія працягне ваенную спецаперацыю па дэмілітарызацыі Украіны, заявіў у аўторак міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, выступаючы на пасяджэнні Савета міністраў абароны АДКБ па відэасувязі.
Паводле яго слоў, ні санкцыйны ціск Захаду на Маскву, ні падтрымка Кіева з боку краін НАТА, не перашкодзяць спыніць ваенную аперацыю "да выканання ўсіх задач".
У канцы сакавіка расійскі міністр заяўляў, што першы этап спецаперацыі выкананы – украінскім вайскоўцам нанесены істотны ўрон, што дазваляе засяродзіцца на галоўнай мэце – вызваленні Данбаса.
Шайгу таксама расказаў, чаму наступленне расійскай арміі ва Украіне замарудзілася. Паводле яго слоў, гэта зроблена свядома, каб даць мірным жыхарам час на эвакуацыю і пазбегнуць магчымых ахвяр.
"Для выхаду жыхароў з акружаных населеных пунктаў аб’яўляюцца рэжымы цішыні і ствараюцца гуманітарныя калідоры. Безумоўна, гэта запавольвае тэмпы наступлення", - канстатаваў генерал арміі.
Міністр абароны РФ адзначыў, што расійскія вайскоўцы, у адрозненне ад украінскіх, не наносяць удары па грамадзянскай інфраструктуры. Усе пазіцыі саперніка знішчаюцца высокадакладнай зброяй.
Паводле слоў Сяргея Шайгу, НАТА ператварыла Украіну ў інструмент ціску на Расію, напампаваўшы яе зброяй, у тым ліку біялагічнай. Кіраўнік Мінабароны РФ нагадаў, што на тэрыторыі Украіны была сфарміравана сетка з больш як 30 біялабараторый, якая працавала ў ваенных інтарэсах ЗША.
"У непасрэднай блізкасці каля нашых межаў, па сутнасці, ствараліся кампаненты біялагічнай зброі, адпрацоўваліся методыкі дэстабілізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі", - сказаў ён.
Міністр падкрэсліў, што заходнія краіны ў экстраным парадку арганізавалі пастаўкі смяротнай зброі ва Украіну, таму што баяліся хуткага разгрому ўкраінскай арміі. Зараз у краіну накіроўваюцца супрацоўнікі прыватных ваенных кампаній, а колькасць замежных наёмнікаў, паводле слоў Шайгу, перавысіла шэсць тысяч чалавек.
Расія падтрымае саюзнікаў па АДКБ
Гаворачы аб супрацоўніцтве ў рамках АДКБ, Сяргей Шайгу заявіў, што на межах краін, якія ўваходзяць у арганізацыю, фарміруюцца доўгатэрміновыя ачагі напружанасці. У гэтых умовах, на думку кіраўніка расійскага ваеннага ведамства, патрэбна дакладная каардынацыя сіл і сродкаў, якія ўваходзяць у структуру АДКБ, а таксама механізмы рэагавання на крызісныя сітуацыі.
"Мы рашуча настроены і ў далейшым развіваць супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі па ўсіх асноўных напрамках", - растлумачыў ён.
Міністр таксама адзначыў, што Расія акажа падтрымку саюзнікам па АДКБ ва ўмовах націску з боку Захаду.
"Ведаем, які ціск аказваецца на нашых саюзнікаў. У ход ідуць непрыкрытыя пагрозы, шантаж, інтрыгі. Усё гэта патрабуе ад нас яшчэ большай згуртаванасці, больш актыўнай і дакладнай каардынацыі дзеянняў", - рэзюміраваў Шайгу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расійскія знішчальнікі
збілі МіГ Украіны каля Краматорска – Мінабароны РФ
ЗША выдзеляць
Украіне каля $40 млрд фіндапамогі
Захарава:
Захад пастаўляе зброю Украіне, каб зацягнуць канфлікт