Расійскія абітурыенты атрымаюць ільготы пры паступленні ў ВНУ Беларусі

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкПодача документов в вузы
Подача документов в вузы - Sputnik Беларусь, 1920, 26.05.2022
Падпісацца
Зараз расіяне могуць паступаць у беларускія ўніверсітэты на аднолькавых правах з нашымі суайчыннікамі і прэтэндаваць на бюджэтную форму навучання.
МІНСК, 26 мая - Sputnik. У правілы прыёму ўведзена норма, якая аблегчыць паступленне расійскіх грамадзян у беларускія ВНУ, заявілі ў Мінадукацыі.
"Пры наяўнасці сертыфікатаў АДЭ (расійскім грамадзянам) можна паступаць у беларускія ВНУ без уступных экзаменаў на платную форму ў межах 20 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці", - расказаў у МПЦ Sputnik Беларусь начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.
Пэўныя льготы для расійскіх абітурыентаў у Беларусі былі і да гэтага. Нароўні з беларусамі яны могуць прэтэндаваць на бюджэт паводле вынікаў ЦТ. Акрамя таго, у расіян ёсць магчымасць паступаць на платнае навучанне, праходзячы толькі вуснае сумоўе. У гэтым выпадку ЦТ не спатрэбіцца, а сума аплаты за навучанне будзе крыху большая, чым у беларускіх студэнтаў-платнікаў.

Расійскія студэнты ў Беларусі

Па дадзеных Мінадукацыі, у нашай краіне ў дадзены момант навучаецца каля 30 тысяч замежных студэнтаў з больш за 100 дзяржаў. Каля 3 тысяч з гэтага спісу - расіяне.
Штогод беларускія ВНУ прымаюць 5-7 тысяч замежнікаў на платную форму навучання, дзякуючы чаму расце сума экспарту адукацыйных паслуг. Па выніках мінулага года яна склала некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Як беларусам паступіць у ВНУ Расіі – пакрокавая інструкцыя
Новыя філіялы расійскіх ВНУ могуць з’явіцца ў Беларусі – Грызлоў
Беларускім студэнтам у ВНУ РФ выдзеляць больш месцаў
Стужка навiн
0