Санкцыі Захаду перашкаджаюць у барацьбе з кіберзлачынствамі - СК

© Pixabay/9sdworldМужчына за наўтбукам
Мужчына за наўтбукам
 - Sputnik Беларусь, 1920, 26.05.2022
Падпісацца
З расійскім бокам у беларускага ведамства наладжана плённае супрацоўніцтва, аднак ва ўзаемадзеянні з шэрагам заходніх краін назіраецца істотны спад.
МІНСК, 26 мая Sputnik. Заходнія санкцыі не павінны датычыць сферы барацьбы са злачыннасцю, пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара.
"На сённяшні дзень вельмі плённае супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю ў нас (Беларусі - Sputnik) наладжана з расійскім бокам. Наконт узаемадзеяння з калегамі з краін Захаду, магу сказаць што як і ва ўсіх напрамках нашага супрацоўніцтва тут назіраецца вельмі моцны спад", - заявіў старшыня СК Беларусі Дзмітрый Гара, адказваючы на ​​пытанне журналістаў, ці паўплывалі заходнія санкцыі на ўзаемадзеянне праваахоўных структур.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што палітыка не павінна ўмешвацца ў сферу ўзаемадзеяння праваахоўных органаў розных краін.
"Я спадзяюся, што сферу барацьбы са злачыннасцю не будуць да такой ступені палітызаваць", – заявіў Гара.
"Санкцыі ўплываюць на ўсе сферы нашага жыцця, у тым ліку - і на супрацоўніцтва праваахоўных органаў. Я спадзяюся, што ўсё ж такі барацьба са злачыннасцю не будзе на столькі схільная да негатыўнага ўплыву санкцый", - сказаў кіраўнік СК Беларусі.
Сёння ў СК Беларусі праходзіць семінар на тэму "Практычныя магчымасці супрацьдзеяння выклікам і пагрозам у кіберпрасторы". У ім бяруць удзел дэлегацыі СК Расійскай Федэрацыі, МУС РФ, акцыянернага таварыства "Лабараторыя Касперскага".

Злачыннасць сышла ў інтэрнэт

Як адзначыў Зміцер Гара на сённяшні дзень злачыннасць сышла ў кіберпрастору.
"Гэта не толькі крадзяжы з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі, гэта шэраг злачынстваў уключаючы тую ж карупцыю, якая ідзе ў інтэрнет. Кіберзлачыннасць, як вядома, не мае межаў", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым кіраўнік СК адзначыў важнасць узаемадзеяння з калегамі з іншых дзяржаў, у дадзеным выпадку з калегамі з Расіі. Сённяшні семінар, які прысвечаны пытанням узаемадзеяння ў сферы барацьбы са злачыннасцю, з'яўляецца адной са складовых частак мерапрыемстваў, накіраваных на ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі Расійскай федэрацыі, абменам інфармацыяй і раскрыццю кіберзлачынстваў.
Гара таксама паведамляў, што акрамя праваахоўных органаў у семінары бяруць удзел прадстаўнікі бізнесу.
"Хацеў бы адзначыць, што без прадстаўнікоў бізнесу, які таксама схільны да пагроз з боку кіберзлачынцаў, немагчыма атрымаць той вынік, які мы чакаем", - падкрэсліў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0