https://bel.sputnik.by/20220527/navukovets-u-belarus-skladzena-dubovaya-tapanmchnaya-karta-1063035369.html
Навуковец: у Беларусі складзена "дубовая" тапанімічная карта
Навуковец: у Беларусі складзена "дубовая" тапанімічная карта
Sputnik Беларусь
Беларускія батанікі мяркуюць, што масавая нарыхтоўка жалудоў у краіне будзе весціся ў мэтах пашырэння плошчаў дубовых лясоў. 27.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-27T11:22+0300
2022-05-27T11:22+0300
2022-05-27T11:22+0300
навукоўцы
лес
прырода
карта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1b/1063034574_0:105:1921:1185_1920x0_80_0_0_9d22c86aed1c9c9c78838638b9cb8d6f.jpg
МІНСК, 27 мая - Sputnik. Пацяпленне клімату будзе садзейнічаць павелічэнню дубовых лясоў у паўночных рэгіёнах Беларусі, лічыць старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.Як раней паведамлялася, Мінлясгас Беларусі паставіў задачу перад лясгасамі - нарыхтаваць жалуды ў максімальнай колькасці. У сувязі з гэтым профільнае ведамства нагадала, што толькі ў паўночнай Магілёўскай вобласці ў выніку стыхійнага бедства пацярпелі вялікія плошчы лясоў. Іх трэба аднаўляць."Раней было ўстойлівае меркаванне, што дуб - гэта паўднёвая культура і добра расце ён у Беларусі ў асноўным на Палессі, у крайнім выпадку даходзіць да Мінскай вобласці", - расказаў Sputnik Аркадзь Скуратовіч.На яго думку, гэтае меркаванне спрэчнае, дубы добра раслі і ў больш паўночных рэгіёнах краіны. У сувязі з гэтым ён расказаў аб тапанімічнай "дубовой" карце, якую склаў беларускі вучоны."Наш калега прарабіў вельмі цікавую працу, ён склаў карту, на якую нанёс усе ўрочышчы, вёскі, гарадскія пасёлкі, у назву якіх уваходзіць слова дуб. Дубы, Дуброўка, Дуброўна - аказалася, што па ўсёй Беларусі шмат населеных пунктаў з такімі назвамі - ад словы дуб", - распавёў вучоны.На яго думку, людзі на поўначы Беларусі не давалі б такую назву сваёй вёсцы, калі б у іх у лясах не расло шмат дубоў, калі побач з населеным пунктам не было дуброў.Вучоны адзначыў, што, на шчасце, цяпер адносіны да таго, дзе высаджваць дубы, мяняюцца, у тым ліку, і з прычыны змянення клімату."Але мы, батанікі, супраць таго, каб укараняўся дуб чырвоны, паўночнаамерыканскі від дуба, які мы прызнаем як інвазійны від. Мы звярнулі ўвагу на дуб чарэшчаты, на наш абарыгенны дуб", - сказаў вучоны.Ён таксама расказаў, што дуб - гэта самая каштоўная парода дрэва з пункту гледжання драўніны, якая, як правіла, ідзе на дарагі паркет і мэблю."Таму імкнуцца закласці больш плантацый, каб пашырыць лесакультуру дуба", - адзначыў ён.Навуковец усумніўся, што жалуды будуць выкарыстоўвацца ў нейкіх іншых сферах народнай гаспадаркі."Раней была кава з жалудоў, але цяпер гэтага няма і наўрад ці да гэтага мы вернемся. Жалуды патрэбны для насеннага фонду", - сказаў ён.Навуковец удакладніў, што дуб расце 100-120 гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/1b/1063034574_64:0:1759:1271_1920x0_80_0_0_50b3928ab3185333f0961979310dabc7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навукоўцы, лес, прырода, карта
навукоўцы, лес, прырода, карта
Навуковец: у Беларусі складзена "дубовая" тапанімічная карта
Беларускія батанікі мяркуюць, што масавая нарыхтоўка жалудоў у краіне будзе весціся ў мэтах пашырэння плошчаў дубовых лясоў.
МІНСК, 27 мая - Sputnik. Пацяпленне клімату будзе садзейнічаць павелічэнню дубовых лясоў у паўночных рэгіёнах Беларусі, лічыць старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.
Як раней паведамлялася, Мінлясгас Беларусі паставіў задачу перад лясгасамі - нарыхтаваць жалуды ў максімальнай колькасці. У сувязі з гэтым профільнае ведамства нагадала, што толькі ў паўночнай Магілёўскай вобласці ў выніку стыхійнага бедства пацярпелі вялікія плошчы лясоў. Іх трэба аднаўляць.
"Раней было ўстойлівае меркаванне, што дуб - гэта паўднёвая культура і добра расце ён у Беларусі ў асноўным на Палессі, у крайнім выпадку даходзіць да Мінскай вобласці", - расказаў Sputnik Аркадзь Скуратовіч.
На яго думку, гэтае меркаванне спрэчнае, дубы добра раслі і ў больш паўночных рэгіёнах краіны. У сувязі з гэтым ён расказаў аб тапанімічнай "дубовой" карце, якую склаў беларускі вучоны.
"Наш калега прарабіў вельмі цікавую працу, ён склаў карту, на якую нанёс усе ўрочышчы, вёскі, гарадскія пасёлкі, у назву якіх уваходзіць слова дуб. Дубы, Дуброўка, Дуброўна - аказалася, што па ўсёй Беларусі шмат населеных пунктаў з такімі назвамі - ад словы дуб", - распавёў вучоны.
На яго думку, людзі на поўначы Беларусі не давалі б такую назву сваёй вёсцы, калі б у іх у лясах не расло шмат дубоў, калі побач з населеным пунктам не было дуброў.
Вучоны адзначыў, што, на шчасце, цяпер адносіны да таго, дзе высаджваць дубы, мяняюцца, у тым ліку, і з прычыны змянення клімату.
"Але мы, батанікі, супраць таго, каб укараняўся дуб чырвоны, паўночнаамерыканскі від дуба, які мы прызнаем як інвазійны від. Мы звярнулі ўвагу на дуб чарэшчаты, на наш абарыгенны дуб", - сказаў вучоны.
Ён таксама расказаў, што дуб - гэта самая каштоўная парода дрэва з пункту гледжання драўніны, якая, як правіла, ідзе на дарагі паркет і мэблю.
"Таму імкнуцца закласці больш плантацый, каб пашырыць лесакультуру дуба", - адзначыў ён.
Навуковец усумніўся, што жалуды будуць выкарыстоўвацца ў нейкіх іншых сферах народнай гаспадаркі.
"Раней была кава з жалудоў, але цяпер гэтага няма і наўрад ці да гэтага мы вернемся. Жалуды патрэбны для насеннага фонду", - сказаў ён.
Навуковец удакладніў, што дуб расце 100-120 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мінлясгас прыпыняе ўсе
планавыя высечкіАднавіць высечанае неадкладна: Лукашэнка
незадаволены тэмпамі пасадкі лясоў