https://bel.sputnik.by/20220527/u-belarus-budze-stvorana-narodnae-apalchenne---mnstr-abarony-1063045240.html
У Беларусі будзе створана народнае апалчэнне - міністр абароны
У Беларусі будзе створана народнае апалчэнне - міністр абароны
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка напярэдадні правёў нараду па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і распарадзіўся стварыць у краіне новае аператыўнае... 27.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-27T16:20+0300
2022-05-27T16:20+0300
2022-06-28T15:45+0300
міністэрства абароны рб
віктар хрэнін
беларусь
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/10/1045918078_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_3878d8604e31525d71fb9852df59c338.jpg
БАРЫСАЎ, 27 мая - Sputnik. Міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што ў Беларусі будзе створана народнае апалчэнне, перадае карэспандэнт Sputnik."На ўчарашняй нарадзе ў рамках карэкціравання пытанняў удакладнення развіцця Узброеных сіл галоўнакамандуючы паставіў задачу ў тым ліку стварыць у краіне народнае апалчэнне. Гэта пытанне, мы бачым, сапраўды важнае. Самае галоўнае ёсць і людзі, і ўзбраенне", - паведаміў кіраўнік Мінабароны на штогадовым зборы "Ваенная бяспека і абарона дзяржавы" з кіраўнікамі абласцей.Гэтыя пытанні, паводле слоў Хрэніна, трэба вызначыць заканадаўча. Ён дадаў, што такім чынам колькасць абаронцаў радзімы павялічыцца ў разы.Гаворачы аб ваенных зборах з удзелам губернатараў абласцей, Віктар Хрэнін адзначыў, што яны ўжо сталі традыцыйнымі. Аб значнасці і актуальнасці тэрытарыяльнай абароны ў Беларусі гаворыць ваенна-палітычная абстаноўка, якая склалася каля краіны.Нарада па ваеннай бяспецыКіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка напярэдадні правёў нараду па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і распарадзіўся стварыць у краіне новае аператыўнае камандаванне - на паўднёвым напрамку. У рамках камандавання будзе створана паўднёвая групоўка войскаў.Паводле слоў Лукашэнкі, рэспубліка будзе знаходзіцца пад пастаянным націскам з боку НАТА за кошт размешчаных на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі войскаў, а таксама за кошт эскалацыі сітуацыі на ўкраінскай тэрыторыі. Таму ўлады ўжо вымушаныя адпрацоўваць пытанні абароны паўднёвых меж.Што такое народнае апалчэнне?Народнае апалчэнне - гэта па сутнасці войска, якое збіраецца ў дапамогу арміі на добраахвотных пачатках. Першае апалчэнне было створана ў 1611 годзе ў Маскве, каб пакласці канец польска-літоўскай інтэрвенцыі. У сучаснай праяве такія вайсковыя фармаванні стваралі ў ДНР падчас узброенага канфлікту ў 2014-2015 гадах. Пазней гэтыя войскі перайшлі ў падпарадкаванне створанаму міністэрству абароны Данецкай народнай рэспублікі, пасля чаго былі рэарганізаваны ў корпус узброеных сіл - гэта значыць рэгулярнай арміі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/10/1045918078_114:0:1251:853_1920x0_80_0_0_1c06826cc54171be010962b426f8db75.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства абароны рб, віктар хрэнін, беларусь, бяспека
міністэрства абароны рб, віктар хрэнін, беларусь, бяспека
У Беларусі будзе створана народнае апалчэнне - міністр абароны
16:20 27.05.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка напярэдадні правёў нараду па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і распарадзіўся стварыць у краіне новае аператыўнае камандаванне - на паўднёвым напрамку.
БАРЫСАЎ, 27 мая - Sputnik. Міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што ў Беларусі будзе створана народнае апалчэнне, перадае карэспандэнт Sputnik.
"На ўчарашняй нарадзе ў рамках карэкціравання пытанняў удакладнення развіцця Узброеных сіл галоўнакамандуючы паставіў задачу ў тым ліку стварыць у краіне народнае апалчэнне. Гэта пытанне, мы бачым, сапраўды важнае. Самае галоўнае ёсць і людзі, і ўзбраенне", - паведаміў кіраўнік Мінабароны на штогадовым зборы "Ваенная бяспека і абарона дзяржавы" з кіраўнікамі абласцей.
Гэтыя пытанні, паводле слоў Хрэніна, трэба вызначыць заканадаўча. Ён дадаў, што такім чынам колькасць абаронцаў радзімы павялічыцца ў разы.
"Для нас гэта вельмі важна ў цяперашняй абстаноўцы, каб паказаць, што не трэба сунуцца, таму што адказ будзе адэкватны, калі нехта ўвойдзе на нашу тэрыторыю", - канстатаваў міністр абароны.
Гаворачы аб ваенных зборах з удзелам губернатараў абласцей, Віктар Хрэнін адзначыў, што яны ўжо сталі традыцыйнымі. Аб значнасці і актуальнасці тэрытарыяльнай абароны ў Беларусі гаворыць ваенна-палітычная абстаноўка, якая склалася каля краіны.
Нарада па ваеннай бяспецы
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка напярэдадні правёў нараду па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і распарадзіўся стварыць у краіне новае аператыўнае камандаванне - на паўднёвым напрамку. У рамках камандавання будзе створана паўднёвая групоўка войскаў.
Паводле слоў Лукашэнкі, рэспубліка будзе знаходзіцца пад пастаянным націскам з боку НАТА за кошт размешчаных на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі войскаў, а таксама за кошт эскалацыі сітуацыі на ўкраінскай тэрыторыі. Таму ўлады ўжо вымушаныя адпрацоўваць пытанні абароны паўднёвых меж.
Што такое народнае апалчэнне?
Народнае апалчэнне - гэта па сутнасці войска, якое збіраецца ў дапамогу арміі на добраахвотных пачатках. Першае апалчэнне было створана ў 1611 годзе ў Маскве, каб пакласці канец польска-літоўскай інтэрвенцыі. У сучаснай праяве такія вайсковыя фармаванні стваралі ў ДНР падчас узброенага канфлікту ў 2014-2015 гадах. Пазней гэтыя войскі перайшлі ў падпарадкаванне створанаму міністэрству абароны Данецкай народнай рэспублікі, пасля чаго былі рэарганізаваны ў корпус узброеных сіл - гэта значыць рэгулярнай арміі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сітуацыя на Украіне здольна перарасці ў рэгіянальную вайну – Хрэнін