https://bel.sputnik.by/20220527/urad-belarus-perarazmerkava-byudzhetnyya-raskhody-na-mus-1063033281.html
Урад Беларусі пераразмеркаваў бюджэтныя расходы на МУС
Урад Беларусі пераразмеркаваў бюджэтныя расходы на МУС
Sputnik Беларусь
Расходы рэспубліканскага бюджэту будуць павялічаны на 11,6 мільёна рублёў на органы ўнутраных спраў Беларусі. 27.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-27T10:18+0300
2022-05-27T10:18+0300
2022-05-27T10:18+0300
мус рб
бюджэт
урад беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/17/1045532048_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_56bead91d5dab197fb2661980b3358d9.jpg
МІНСК, 27 мая - Sputnik. Расходы рэспубліканскага бюджэту пераразмяркуюць у Беларусі на патрэбнасці міністэрства ўнутраных спраў краіны, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў нумар 333 ад 25 мая, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.Так, Мінфіну належыць на 11,6 мільёна рублёў павялічыць у 2022 годзе бюджэтныя расходы на органы ўнутраных спраў. З іх 3,7 мільёна могуць пайсці на выплату заробкаў, 4 мільёны - на сістэму абароны інфармацыі, 1,9 мільёна можа быць накіравана на набыццё неабходнай рэчавай маёмасці, а 2 мільёны органы ўнутраных спраў могуць выкарыстоўваць для аплаты транспартных паслуг.Таксама павялічваюцца выдаткі для МУС на адукацыю:У дакуменце таксама гаворыцца, што гэтыя расходы могуць быць павялічаны за кошт змяншэння сродкаў, прадугледжаных Міністэрству ўнутраных спраў на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні для вырабу дакументаў, якія пацвярджаюць асобу.Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/17/1045532048_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_6a449134ce9b9e24460d5ec2f8931f56.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мус рб, бюджэт, урад беларусі
мус рб, бюджэт, урад беларусі
Урад Беларусі пераразмеркаваў бюджэтныя расходы на МУС
Расходы рэспубліканскага бюджэту будуць павялічаны на 11,6 мільёна рублёў на органы ўнутраных спраў Беларусі.
МІНСК, 27 мая - Sputnik. Расходы рэспубліканскага бюджэту пераразмяркуюць у Беларусі на патрэбнасці міністэрства ўнутраных спраў краіны, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў нумар 333 ад 25 мая, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Так, Мінфіну належыць на 11,6 мільёна рублёў павялічыць у 2022 годзе бюджэтныя расходы на органы ўнутраных спраў. З іх 3,7 мільёна могуць пайсці на выплату заробкаў, 4 мільёны - на сістэму абароны інфармацыі, 1,9 мільёна можа быць накіравана на набыццё неабходнай рэчавай маёмасці, а 2 мільёны органы ўнутраных спраў могуць выкарыстоўваць для аплаты транспартных паслуг.
Таксама павялічваюцца выдаткі для МУС на адукацыю:
агульная сярэдняя адукацыя - на 100 тысяч рублёў для закупкі рэчавай маёмасці,
вышэйшая і адукацыя пасля ВНУ - на 800 тысяч для выплат заробкаў,
дадатковая адукацыя дарослых - на 500 тысяч рублёў, якія таксама пойдуць на аплату працы.
У дакуменце таксама гаворыцца, што гэтыя расходы могуць быць павялічаны за кошт змяншэння сродкаў, прадугледжаных Міністэрству ўнутраных спраў на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні для вырабу дакументаў, якія пацвярджаюць асобу.
Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь