https://bel.sputnik.by/20220527/yak-pasazhyru-taks-atrymats-kampensatsyyu-paslya-dtz---prosta-ab-zakonakh-1063039542.html
Як пасажыру таксі атрымаць кампенсацыю пасля ДТЗ - проста аб законах
Як пасажыру таксі атрымаць кампенсацыю пасля ДТЗ - проста аб законах
Sputnik Беларусь
Пасажыр таксі, калі ён ці яго рэчы пацярпелі ў ДТЗ, мае права патрабаваць кампенсацыі шкоды - у тым ліку грошы на лячэнне, калі атрымаў траўму. Што для гэтага... 27.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-27T13:16+0300
2022-05-27T13:16+0300
2022-05-27T13:16+0300
таксі
шкода
кампенсацыя
пасажыр
закон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103759/08/1037590889_0:137:3155:1911_1920x0_80_0_0_90a91bf936878370faff7aa2fb31206e.jpg
Калі вы сядаеце ў таксі, аўтобус ці маршрутку, з пункту гледжання юрыста, вы заключаеце дамову перавозкі. Беларускае заканадаўства дапускае ў такім выпадку заключэнне дагавора вусна.Канкрэтна аб правах пасажыра таксі напісана ў пастанове Саўміна ад 30 чэрвеня 2008 г. №972. Могуць спатрэбіцца і закон ад 14 жніўня 2007 года "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках", закон ад 9 студзеня 2002 г. "Аб абароне правоў спажыўцоў", і Грамадзянскі кодэкс.Пасажыр, калі ён ці яго рэчы пацярпелі ў ДТЗ, мае права патрабаваць кампенсацыі шкоды - у тым ліку грошы на лячэнне, калі атрымаў траўму. Што для гэтага трэба - у матэрыяле Sputnik.З чым ісці ў страхавую?Адказнасць таксіста павінна быць застрахавана. Адпаведна для атрымання грошай па страхоўцы вам трэба звярнуцца ў кампанію, з якой у яго заключана дамова.Вам спатрэбяцца:Экспертызу праводзяць па прызначэнні ДАІ следчыя. Калі яны не прызначылі экспертызу, то праводзіць яе давядзецца самастойна і за свой кошт.Таму вельмі важна, каб на месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі ДАІ. Калі кіроўца таксі ці іншыя ўдзельнікі здарэння не выклікалі прадстаўнікоў аўтаінспекцыі, тое гэта варта зрабіць вам.Гэта датычыцца і хуткай дапамогі, якую лепш выклікаць адразу, нават калі пашкоджанні не здаюцца вам цяжкімі. Калі ўпэўненыя, што пашкоджанні несур'ёзныя, то можаце звярнуцца ў бліжэйшую паліклініку ці лякарню.Як быць у выпадку канфлікту з кіроўцам?Калі ўзнік канфлікт і кіроўца таксі спрабуе з'ехаць, не выклікаючы ці не чакаючы ДАІ і медыкаў, то трэба паспрабаваць сфатаграфаваць ці зняць на відэа наступствы аварыі.Абавязкова захавайце ўсе магчымыя апазнавальныя дадзеныя машыны - марка, нумар, колер, налепкі на лабавым шкле, тэлефоны страхавой кампаніі.Калі кіроўца адмаўляецца прадставіць дадзеныя, іх можна высветліць у дыспетчара або праз мабільнае прыкладанне, праз якое заказвалі машыну. У дадатку можна зрабіць скрыншоты ўсёй інфармацыі аб таксі.Не лішнім будзе папрасіць кантактныя дадзеныя ў мінакоў, якія бачылі аварыю.Калі дойдзе да суда, усе гэтыя дадзеныя спатрэбяцца. Акрамя таго, у гэтым выпадку суд можа запытаць дадзеныя відэакамеры - калі такая была на месцы ДТЗ.За падачу заявы ў суд трэба будзе заплаціць дзяржпошліну ў памер 2 базавых велічыняў (цяпер - 32 рублі).Калі за рулём быў таксіст-нелегалСамая непрыемная і складаная сітуацыя з юрыдычнага пункту гледжання, гэта калі вы злавілі таксі на вуліцы, а не выклікалі праз дыспетчара або мабільнае прыкладанне, а гэта аказалася не таксі.Часам яшчэ можна сустрэць таксістаў-нелегалаў, якія не афармляюць усе неабходныя дакументы, у тым ліку ў іх будзе толькі звычайная страхоўка грамадзянскай адказнасці вадзіцеля, а не страхоўка перавозчыка.У гэтым выпадку абавязкова трэба запомніць, сфатаграфаваць ці запісаць нумар аўтамабіля і як выглядаў кіроўца.Спаганяць кампенсацыю ў гэтым выпадку давядзецца праз суд. Такія справы дастаткова складаныя па даказванні. Спатрэбяцца і экспертызы, праўда, іх будзе прызначаць суд. У любым выпадку, вам трэба захоўваць усе дакументы аб аплаце медыкаментаў і іншай меддапамогі.Такія іскі вызвалены ад аплаты дзяржпошліны.Перадрук гэтага матэрыялу дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі Sputnik Беларусь.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103759/08/1037590889_211:0:2942:2048_1920x0_80_0_0_e9ba87903dba8df346a79f89bd6563b4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
таксі, шкода, кампенсацыя, пасажыр, закон
таксі, шкода, кампенсацыя, пасажыр, закон
Як пасажыру таксі атрымаць кампенсацыю пасля ДТЗ - проста аб законах
Пасажыр таксі, калі ён ці яго рэчы пацярпелі ў ДТЗ, мае права патрабаваць кампенсацыі шкоды - у тым ліку грошы на лячэнне, калі атрымаў траўму. Што для гэтага трэба - у матэрыяле Sputnik.
Калі вы сядаеце ў таксі, аўтобус ці маршрутку, з пункту гледжання юрыста, вы заключаеце дамову перавозкі. Беларускае заканадаўства дапускае ў такім выпадку заключэнне дагавора вусна.
Канкрэтна аб правах пасажыра таксі напісана ў пастанове Саўміна ад 30 чэрвеня 2008 г. №972. Могуць спатрэбіцца і закон ад 14 жніўня 2007 года "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках", закон ад 9 студзеня 2002 г. "Аб абароне правоў спажыўцоў", і Грамадзянскі кодэкс.
Пасажыр, калі ён ці яго рэчы пацярпелі ў ДТЗ, мае права патрабаваць кампенсацыі шкоды - у тым ліку грошы на лячэнне, калі атрымаў траўму. Што для гэтага трэба - у матэрыяле Sputnik.
Адказнасць таксіста павінна быць застрахавана. Адпаведна для атрымання грошай па страхоўцы вам трэба звярнуцца ў кампанію, з якой у яго заключана дамова.
заява аб кампенсацыі ўрону,
меддаведка аб тым, якую дапамогу аказвалі вам лекары,
заключэнне экспертызы аб тым, якія былі атрыманы пашкоджанні,
калі ў выніку траўмы вы атрымалі інваліднасць - заключэнне медыка-рэабілітацыйнай камісіі.
Экспертызу праводзяць па прызначэнні ДАІ следчыя. Калі яны не прызначылі экспертызу, то праводзіць яе давядзецца самастойна і за свой кошт.
Таму вельмі важна, каб на месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі ДАІ. Калі кіроўца таксі ці іншыя ўдзельнікі здарэння не выклікалі прадстаўнікоў аўтаінспекцыі, тое гэта варта зрабіць вам.
Гэта датычыцца і хуткай дапамогі, якую лепш выклікаць адразу, нават калі пашкоджанні не здаюцца вам цяжкімі. Калі ўпэўненыя, што пашкоджанні несур'ёзныя, то можаце звярнуцца ў бліжэйшую паліклініку ці лякарню.
Як быць у выпадку канфлікту з кіроўцам?
Калі ўзнік канфлікт і кіроўца таксі спрабуе з'ехаць, не выклікаючы ці не чакаючы ДАІ і медыкаў, то трэба паспрабаваць сфатаграфаваць ці зняць на відэа наступствы аварыі.
Абавязкова захавайце ўсе магчымыя апазнавальныя дадзеныя машыны - марка, нумар, колер, налепкі на лабавым шкле, тэлефоны страхавой кампаніі.
Калі кіроўца адмаўляецца прадставіць дадзеныя, іх можна высветліць у дыспетчара або праз мабільнае прыкладанне, праз якое заказвалі машыну. У дадатку можна зрабіць скрыншоты ўсёй інфармацыі аб таксі.
Не лішнім будзе папрасіць кантактныя дадзеныя ў мінакоў, якія бачылі аварыю.
Калі дойдзе да суда, усе гэтыя дадзеныя спатрэбяцца. Акрамя таго, у гэтым выпадку суд можа запытаць дадзеныя відэакамеры - калі такая была на месцы ДТЗ.
За падачу заявы ў суд трэба будзе заплаціць дзяржпошліну ў памер 2 базавых велічыняў (цяпер - 32 рублі).
Калі за рулём быў таксіст-нелегал
Самая непрыемная і складаная сітуацыя з юрыдычнага пункту гледжання, гэта калі вы злавілі таксі на вуліцы, а не выклікалі праз дыспетчара або мабільнае прыкладанне, а гэта аказалася не таксі.
Часам яшчэ можна сустрэць таксістаў-нелегалаў, якія не афармляюць усе неабходныя дакументы, у тым ліку ў іх будзе толькі звычайная страхоўка грамадзянскай адказнасці вадзіцеля, а не страхоўка перавозчыка.
У гэтым выпадку абавязкова трэба запомніць, сфатаграфаваць ці запісаць нумар аўтамабіля і як выглядаў кіроўца.
Спаганяць кампенсацыю ў гэтым выпадку давядзецца праз суд. Такія справы дастаткова складаныя па даказванні. Спатрэбяцца і экспертызы, праўда, іх будзе прызначаць суд. У любым выпадку, вам трэба захоўваць усе дакументы аб аплаце медыкаментаў і іншай меддапамогі.
Такія іскі вызвалены ад аплаты дзяржпошліны.
Перадрук гэтага матэрыялу дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі Sputnik Беларусь.