https://bel.sputnik.by/20220529/fragment-stsyany-brestskay-krepasts-peradadzeny--muzey-fsb-ras-1063069126.html
Фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці перададзены ў музей ФСБ Расіі
Фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці перададзены ў музей ФСБ Расіі
Sputnik Беларусь
Гэты ўнікальны музей быў заснаваны больш за 100 гадоў таму, у ім захоўваюцца экспанаты памежных вартавых – пачынаючы са Старажытнай Русі і да гэтага часу. 29.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-29T10:51+0300
2022-05-29T10:51+0300
2022-05-29T10:51+0300
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой"
музей
фсб
сцяна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/1a/1062300204_0:157:3080:1890_1920x0_80_0_0_149a7d5baa83df73559d55d084764228.jpg
МІНСК, 29 мая - Sputnik. Беларускія пагранічнікі перадалі ў музей ФСБ Расійскай Федэрацыі фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці.Цырымонія перадачы фрагмента сцяны, а таксама капсула з зямлёй, якая была ўзятая на тэрыторыі легендарнай цытадэлі, прайшла ў Маскве ў Дзень пагранічніка.Расійская памежная служба ўваходзіць у склад ФСБ. Як заявіў у эфіры АНТ афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі пры пасольстве Беларусі ў Расіі Пётр Аксёнаў, "зямля, якая перададзена ў музей, узята з Брэсцкага пагранічнага атрада, з заставы, якая бараніла гэтую святую зямлю".Паводле яго слоў, гэта важна для захавання памяці аб подзвігу пагранічнікаў, якія ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны стаялі да смерці, абараняючы легендарную цытадэль. Цырымонія перадачы фрагмента Брэсцкай крэпасці прайшла на пляцоўцы каля помніка пагранічнікам Айчыны ў расійскай сталіцы.У сюжэце было адзначана, што ідэя перадаць рэліквію ў музей ФСБ належыць беларускім пагранічнікам і расійскаму "Ваенна-тэхнічнаму таварыству". Менавіта гэтае таварыства было арганізатарам памятных бронепрабегаў па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.У калекцыі музея Цэнтральнага пагранічнага камітэта ФСБ Расіі сабраны ўнікальныя прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны, ад першых баёў на мяжы да Перамогі.Гэты музей заснаваны яшчэ да рэвалюцыі, у лютым 1914 гады. Тады ён быў музеем пры штабе Асобнага корпуса памежнай варты Расійскай Імперыі ў Санкт-Пецярбургу. Па сканчэнні больш за 100 гадоў музей стаў буйной навуковай, даследчай і культурнай установай расійскай памежнай службы.У музеі захоўваюцца ўнікальныя экспанаты памежных вартавых – пачынабчы са Старажытнай Русі і да цяперашняга часу. Сярод іх баявыя сцягі, узнагароды, зброя, кнігі, дакументы. Асобная частка экспазіцыі - кантрабанда, канфіскаваная на мяжы, а таксама розныя прыстасаванні, якія выкарыстоўвалі зламыснікі.Унікальнасць музея ў тым, што такіх экспазіцыяў няма ў свеце. У ім захоўваецца больш за 70 тысяч музейных экспанатаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/1a/1062300204_175:0:2906:2048_1920x0_80_0_0_f08c2036e1665ec58951ada5b1fc8016.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", музей, фсб, сцяна
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", музей, фсб, сцяна
Фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці перададзены ў музей ФСБ Расіі
Гэты ўнікальны музей быў заснаваны больш за 100 гадоў таму, у ім захоўваюцца экспанаты памежных вартавых – пачынаючы са Старажытнай Русі і да гэтага часу.
МІНСК, 29 мая - Sputnik. Беларускія пагранічнікі перадалі ў музей ФСБ Расійскай Федэрацыі фрагмент сцяны Брэсцкай крэпасці.
Цырымонія перадачы фрагмента сцяны, а таксама капсула з зямлёй, якая была ўзятая на тэрыторыі легендарнай цытадэлі, прайшла ў Маскве ў Дзень пагранічніка.
Расійская памежная служба ўваходзіць у склад ФСБ. Як заявіў у эфіры АНТ афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі пры пасольстве Беларусі ў Расіі Пётр Аксёнаў, "зямля, якая перададзена ў музей, узята з Брэсцкага пагранічнага атрада, з заставы, якая бараніла гэтую святую зямлю".
Паводле яго слоў, гэта важна для захавання памяці аб подзвігу пагранічнікаў, якія ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны стаялі да смерці, абараняючы легендарную цытадэль. Цырымонія перадачы фрагмента Брэсцкай крэпасці прайшла на пляцоўцы каля помніка пагранічнікам Айчыны ў расійскай сталіцы.
У сюжэце было адзначана, што ідэя перадаць рэліквію ў музей ФСБ належыць беларускім пагранічнікам і расійскаму "Ваенна-тэхнічнаму таварыству". Менавіта гэтае таварыства было арганізатарам памятных бронепрабегаў па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
У калекцыі музея Цэнтральнага пагранічнага камітэта ФСБ Расіі сабраны ўнікальныя прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны, ад першых баёў на мяжы да Перамогі.
Гэты музей заснаваны яшчэ да рэвалюцыі, у лютым 1914 гады. Тады ён быў музеем пры штабе Асобнага корпуса памежнай варты Расійскай Імперыі ў Санкт-Пецярбургу. Па сканчэнні больш за 100 гадоў музей стаў буйной навуковай, даследчай і культурнай установай расійскай памежнай службы.
У музеі захоўваюцца ўнікальныя экспанаты памежных вартавых – пачынабчы са Старажытнай Русі і да цяперашняга часу. Сярод іх баявыя сцягі, узнагароды, зброя, кнігі, дакументы. Асобная частка экспазіцыі - кантрабанда, канфіскаваная на мяжы, а таксама розныя прыстасаванні, якія выкарыстоўвалі зламыснікі.
Унікальнасць музея ў тым, што такіх экспазіцыяў няма ў свеце. У ім захоўваецца больш за 70 тысяч музейных экспанатаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь