Расійскі газ у Сербію будзе пастаўляцца без перабояў - Крэмль

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкТрубаправод Gazela для транспарціроўкі расійскага газу ў ЕС
Трубаправод Gazela для транспарціроўкі расійскага газу ў ЕС
 - Sputnik Беларусь, 1920, 29.05.2022
Падпісацца
Прэзідэнты дзвюх краін падчас тэлефоннай размовы абмеркавалі пастаўку газу: узнімалася пытанне цэн і аб'ёмы.
МІНСК, 29 мая - Sputnik. Расія і Сербія дамовіліся аб бесперабойных пастаўках газу. Падрабязнасці тэлефоннай размовы дзвюх краін прыводзіць прэс-служба Крамля.
"Прадметна абмеркаваны пытанні актуальнага парадку дня двухбаковых адносін, уключаючы крокі па пашырэнню ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Дамоўлена, у прыватнасці, аб тым, што Расія і ў далейшым будзе бесперабойна пастаўляць прыродны газ у Сербію", - гаворыцца ў паведамленні.

Сербія атрымала "сумленную цану"

Падчас брыфінгу пасля тэлефоннай размовы прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што дамовіўся з Уладзімірам Пуціным аб тым, што кошт на газ для краіны будзе нашмат ніжэйшы, чым у сярэднім па рынку - прыкладна ў 3 разы. Ніжэй толькі ў Беларусі і Арменіі. Раней сербскі лідэр заяўляў, што разлічвае на "сумленную цану" на блакітнае паліва, а таксама на вялікія аб'ёмы паставак.
Перамовы аб дадатковых 800 млн кубаметраў у год яшчэ ідуць. Вучыч сказаў, што такія патрэбнасці зыходзяць у сувязі "з развіццём Сербіі".
"Так што застаецца пытанне цаны для часткі аб'ёмаў. А пра 2,2 мільярды кубаметраў газу з прэзідэнтам Пуціным дасягнута дамоўленасць, што гэта будзе найбольш спрыяльная цана на тэрыторыі Еўропы", - заявіў ён.
Прэзідэнт Сербіі прывёў наступны цэннік на рынку: на біржы TTF цана за газ вагаецца каля 960 долараў за тысячу кубоў летам, зімой, паводле яго прагнозаў, можа даходзіць і да 3,5 тысячы. У Сербіі добрыя ўмовы: усяго 350-400 долараў/кубаметр. Дагавор паміж краінамі заключаны на 3 гады.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пераход на разлікі ў нацвалютах садзейнічае ўмацаванню рубля – Пуцін
Беларусь і Расія дамовіліся па цэнах на газ у рублях
Тавараабарот паміж РФ і Беларуссю кампенсуе экспартныя страты – Грызлоў
Стужка навiн
0