Беларуска Сілкіна заваявала залаты медаль на этапе Кубка Паўла Ляднёва

© БФСПВольга Сілкіна - двухразовы пераможца этапаў Кубка імя Паўла Ляднёва
Вольга Сілкіна - двухразовы пераможца этапаў Кубка імя Паўла Ляднёва - Sputnik Беларусь, 1920, 30.05.2022
Падпісацца
Першы этап Кубка нядаўна адбыўся ў Мінску, зараз спаборніцтвы па сучасным пяцібор'і прыняла Масква.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Беларуская спартсменка Вольга Сілкіна заваявала залатую ўзнагароду на другім этапе Кубка Паўла Ляднёва ў Маскве, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Сучаснае пяцібор’е складаецца з пяці дысцыплін: фехтаванне, плаванне, стральба, бег і канкур.
Сілкіна ў пачатку спаборніцтва стала сёмай у плаванні, далей яна стала наганяць упушчанае, атрымаўшы вікторыю ў фехтаванні і ўзначаліўшы турнірную табліцу. Захаваць лідарства беларусцы ўдалося і на спаборніцтвах у лазер-ране.
Усяго за турнір яна набрала 1368 пунктаў, заняўшы першае месца.
Дарэчы, такое дасягненне ўжо не першае для спартсменкі – на першым этапе Кубка Паўла Ляднёва ў Мінску Сілкіна таксама стала ўладальніцай залатой узнагароды. Другое месца на спаборніцтвах у Маскве заняла расіянка Сафія Казлова (1358), замкнула тройку лідараў спартсменка з РФ Ганна Буряк (1354).
Прызавы фонд кожнага этапу Кубка Паўла Ляднёва складае 1 мільён рублёў. На рахунку Сілкінай тры залатыя і адзін бронзавы медалі чэмпіянатаў свету, а таксама два "золаты", "серабро" і "бронза" кантынентальнага форуму.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Ралан Гарос": далей без беларусаў
IIHF забараніла зборным РФ і Беларусі па хакеі ўдзельнічаць у ЧС-2023
Гімнастам забаранілі прапаганду
FIBA адхіліла зборныя Беларусі ад Кубка свету па баскетболе
Як санкцыі Захаду паўплывалі на беларускі спорт, распавялі ў Мінспорце
Стужка навiн
0