"Старэйшы брат як другi бацька": беларускія прыказкі пра дзяцей

© Sputnik / Альфред МикусФестываль-свята побытавых танцаў "Танцуем па-даўнейшаму"
Фестываль-свята побытавых танцаў Танцуем па-даўнейшаму - Sputnik Беларусь, 1920, 01.06.2024
Падпісацца
У Міжнародны дзень абароны дзяцей Sputnik звярнуўся да беларускага фальклору, каб даведацца, што думалі пра выхаванне дзяцей нашы продкі.
У Беларусі кажуць: "Які род, такі і плод". Сапраўды, ад бацькоў вельмі моцна залежыць, якім вырасце дзіця. І справа не толькі ў выхаванні, але і ў адносінах у сям'і і яе ладзе.
Іншая народная мудрасць сцвярджае: "Бяда без дзяцей, але бяда і з дзецьмі". Гадаваць дзяцей цяжка, а калі ўявіць, што нашы продкі рабілі гэта без пральнай машыны і іншых карысных гаджэтаў, застаецца толькі здзіўляцца – і як нашы бабулі і прабабулі ўсё паспявалі?
Можна сярод прыказак знайсці і прамыя парады па выхаванні, напрыклад: "Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце". Гэта значыць трэба дазволіць малому вучыцца на сваіх памылках, не клапаціцца пра яго празмерна.
У рамках святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей Sputnik зрабіў падборку беларускіх прыказак пра дзяцей. Некаторыя з іх могуць падацца сучаснаму чытачу нават жорсткімі, але з многімі, мы ўпэўнены, можна цалкам пагадзіцца.
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская"Кожнаму сваё дзіця міла"
Дзеці гукаюць вясну - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2022
"Кожнаму сваё дзіця міла"

"Вырас да неба, а дурань як трэба".

"Кожнаму сваё дзіця міла".

"Каб задні розум ды наперад".

"Сава не родзіць сакола".

© Sputnik / Альфред Микус"Не расказвай нiкому, што робiцца ўдому"
Юраўскі карагод ў вёсцы Пагост - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2022
"Не расказвай нiкому, што робiцца ўдому"

"Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце".

"Не расказвай нiкому, што робiцца ўдому".

"Малыя дзеці – рукі баляць, вялікія – сэрца баліць".

"Дзе нянек многа, там дзіця бязнога".

© Sputnik / Альфред Микус"У каго дзеці, у таго шчасце"
Свята Багач на Дукорскім маёнтку - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2022
"У каго дзеці, у таго шчасце"

"Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла".

"Не жыві дабром, а жыві розумам".

"У каго дзеці, у таго шчасце".

"Без навук як без рук".

© Sputnik / Альфред Микус"Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сябрамі"
Свята млынароў у Адэльску - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2022
"Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сябрамі"

"Не навучаць бацькі, дык навучыць гора".

"Не глядзі, што на галаве, а глядзі, што ў галаве".

"Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сябрамі".

"Дай, Божа, старым вочы, а маладым – розум".

© Sputnik / Альфред Микус"У сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі"
У Пласток на квасок” – свята традыцыйнай народнай стравы - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2022
"У сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі"

"У сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі".

"Усякая матка хваліць сваё дзіцятка".

"Сябра на грошы не купіш".

"Свайго розуму не пазычыш і ў чужую галаву не ўкладзеш".

© Sputnik / Альфред Микус"Старэйшы брат як другi бацька"
Этнаграфічнае свята У госці да радзімічаў - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2022
"Старэйшы брат як другi бацька"

"Што дурны папсуе, тое і разумны не паправіць".

"Якія гады, такі і розум".

"Старэйшы брат як другi бацька".

"Якія сані, такія і самі".

© Sputnik / Альфред Микус"Шануй настаўніка лепей як крамніка"
Свята Багач на Дукорскім маёнтку - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2022
"Шануй настаўніка лепей як крамніка"

"Свет ясны ад сонца, а чалавек – ад навукі".

"Шануй настаўніка лепей як крамніка".

"Новага добрага не дзічыся, а што не ведаеш – вучыся".

"Гультай за работу, а мазоль за руку".

© Sputnik / Альфред Микус"Дзетак узгадаваць – не курак пасклікаць"
Свята Багач на Дукорскім маёнтку - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2022
"Дзетак узгадаваць – не курак пасклікаць"

"Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі – пасі, як авечку – тады выйдзе на чалавечка".

"Дзетак узгадаваць – не курак пасклікаць".

"Як дзіця плача, маткі сэрца з жалю плача".

"Катораму дзіцяці кепска, то ўсё бацькам сэрца баліць".

© Sputnik / Альфред Микус"Бацька за парог, а дзеці за пірог"
Свята млынароў у Адэльску - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2022
"Бацька за парог, а дзеці за пірог"

"Бацька за парог, а дзеці за пірог".

"І сава сваіх дзяцей хваліць".

"Даў Бог дзеці, але няма іх дзе падзеці".

"Ад роднага таткі дорагі і латкі".

Чытайце таксама:
Адам Русак: "I ў сэрцы песні не стрымаць…"
Лірычны свет вершаў Юрася Свіркі: "А думкі ткуцца у цішы і грэюць ласкаю сваёю..."
"Радзіму не пакіну я без песень…": сум і лірыка ў вершах Язэпа Пушчы
"Каб мудры лёс набыць, спатрэбіцца нямала…": вершы Амара Хаяма ў беларускім гучанні
"Срэбранаю пацеркай на нітцы…": казачная крыніца творчасці Васіля Віткі
Стужка навiн
0