"Каб мудры лёс набыць, спатрэбіцца нямала…": вершы Амара Хаяма ў беларускім гучанні

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкМячэць
Мячэць - Sputnik Беларусь, 1920, 18.05.2023
Падпісацца
18 мая спаўняецца 975 гадоў з дня нараджэння вядомага персідскага астранома і знакамітага аматара кароткавершаванага жанру класічнага рубаята.
Спадчына Умара Хаяма Гіясаддзіна Абу-ль-Фатх ібн Ібрахіма – а гэта поўнае імя творцы – заўсёды выклікала цікавасць. Хтосьці з даследчыкаў сцвярджаў, што пяру знакамітага іранскага паэта належаць не больш дзесятка катрэнаў. Іншыя схіляюцца да лічбы ў 178. Яшчэ некаторыя даследчыкі ў разы павялічваюць колькасць філасофскіх вершаў, называючы або 1200, або 2000 чатырохрадкоўяў.
Такія розначытанні і супярэчнасці ў падліку засанаваны на сумненнях і гістарычных недакладнасцях, існуючых вакол фігуры Хаяма. Што, дарэчы, не перашкаджае амаль штогод знаходзіць новыя сведчанні сапраўдных рубаі Хаяма і, тым больш, рабіць іх пераклады на розныя мовы. Не выключэнне і наша беларуская.
"У душы адрасце пара крыл…": светлыя згадкі аб жыцці Максіма Багдановіча >>>
Сярод вытокаў першых перакладанняў на англіійскую мову знаходзіцца Эдвард Фіцжэральд, які яшчэ ў далёкім 1859 годзе выдаў знакаміты "Рубаят Амара Хаяма". Упершыню на рускай мове рубаі загучалі з лёгкай рукі Канстанціна Бальмонта, а потым у савецкіх перакладах Старасціна, Плясецкага, Аліева і іншых.
Беларусам жа Хаям стаў бліжэй ужо некалькі дзесяцігоддзяў таму – перш за ўсё, праз творчасць Рыгора Барадуліна. І, урэшце, летась адбылася ўрачыстая прэзентацыя зборніка Амара Хаяма "Выбраныя старонкі" на XXIX міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў Мінску, дзе змешчаны таксама і новыя пераклады, зробленыя Віктарам Шніпам і Генадзем Аўласенкам.
Любоўная лірыка Аркадзя Куляшова: "Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая…" >>>
Пытанне ж "каму належыць аўтарства рубаі" да гэтага часу з’яўляецца спрэчным, але ў жыцці беларускай перакладчыцкай літаратуры, як і ў чытача, гэтыя чатырохрадкоўі працягваюць заставацца прыцягальнай з’явай.
Вядома, што самыя раннія згадкі пра тое, што Амар Хаям пісаў вершы ўзніклі толькі праз 43 гады пасля яго смерці – у яго біяграфіі, напісанай аль-Ісфахані. Потым рабіліся неаднакратныя спробы прыпісваць Хаяму рубаі іншых аўтараў. Але дакладна зразумела толькі адно: Амар Хаям быў найвялікшым астраномам свайго часу, бо ў ходзе шматгадовых назіранняў за зорным небам прыйшоў да высновы і здзейсніў рэформу календара за пяць стагоддзяў да каляндарнай рэвалюцыі папы Рыгора XIII.
"Глядзецца праўдзе ў вочы...": самыя пякучыя байкі Кандрата Крапівы >>>
І ўсё ж такі скрупулёзныя даследчыкі з упэўненасцю сцвярджаюць, што 14 рубаі могуць быць амаль безумоўна прыпісаны творчасці Хаяма.
З гэтай нагоды Sputnik прапануе вашай увазе падборку перакладаў* найбольш папулярных філасофскіх рубаі Амара Хаяма. Спадзяемся, што гэта усё-такі Хаям!
© Sputnik / Виктор Толочко...Як правядзеш яго, й так пройдзе цэлы век. / Не забывай: яно – тваё стварэнне.
Фестиваль песчаных скульптур - Sputnik Беларусь, 1920, 18.05.2022
...Як правядзеш яго, й так пройдзе цэлы век. / Не забывай: яно – тваё стварэнне.

* * *

Жыццё прамчыцца як адно імгненне,

Цані яго, ў ім чэрпай наталенне.

Як правядзеш яго, й так пройдзе цэлы век.

Не забывай: яно – тваё стварэнне.

* * *

Каб мудры лёс набыць, спатрэбіцца нямала.

Два б толькі правілы жыццё тваё прыдбала:

Ты лепей не з’ясі, чым есці з кім ні ёсць,

Ды лепей будзь адзін, чым з кімсьці не прыстала.

© Sputnik / Ольга ДеменчукАдзін не разбярэ, чым гэта пахнуць розы, / Другі – з гаркавых траў дабудзе меданосы...
Розы флорибунда - Sputnik Беларусь, 1920, 18.05.2022
Адзін не разбярэ, чым гэта пахнуць розы, / Другі – з гаркавых траў дабудзе меданосы...

* * *

Зведай ты толькі годных ў сяброустве людзей,

Подлых сэрцам не зведай, не страчвай надзей.

Калі дурань віна паднясе табе – вылі,

Калі мудры налье табе яду – радзей.

* * *

Адзін не разбярэ, чым гэта пахнуць розы,

Другі – з гаркавых траў дабудзе меданосы.

Дай хлеба аднаму – навек запомніць ён,

Другому лёс аддай – твае не ўспомніць слёзы.

© Sputnik / Тарас Литвиненко / Перайсці ў медыябанк...Смакуе кожны міг і назірае: / Як спіць дзіцё, як моліцца стары...
Мусульмане совершают праздничный намаз во время праздника Ураза-байрам - Sputnik Беларусь, 1920, 18.05.2022
...Смакуе кожны міг і назірае: / Як спіць дзіцё, як моліцца стары...

* * *

Ўсё пакупаецца ў жыцці і прадаецца,

І лёс над намі велічна смяецца.

Мы ж абураемся, злуёмся дзень за днём

Ды зноўку – прадаём сябе, здаецца.

* * *

Хто зразумеў жыццё, сябе не падганяе –

Смакуе кожны міг і назірае:

Як спіць дзіцё, як моліцца стары,

Як дождж ідзе і як сняжынка тае.

© AP / Mucahid Yapici...Я душу атрымаў на утрыманне толькі, / І зноў вярну яе, як часу выйдуць токі.
Полнолуние в Стамбуле  - Sputnik Беларусь, 1920, 18.05.2022
...Я душу атрымаў на утрыманне толькі, / І зноў вярну яе, як часу выйдуць токі.

* * *

Мяняем рэкі, землі, гарады…

Абутак, дзверы… Новыя гады…

Ды й у нікуды ад сябе не дзецца,

А калі дзецца – толькі ў нікуды

* * *

Ад страху смерці я, паверце мне, далёкі,

Жахлівей лёсу б’юць жыцця майго вытокі.

Я душу атрымаў на утрыманне толькі

І зноў вярну яе, як часу выйдуць токі.

*Пер. Міраслаў Мамоніч
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Срэбранаю пацеркай на нітцы…": казачная крыніца творчасці Васіля Віткі
Лірычны свет вершаў Юрася Свіркі: "А думкі ткуцца у цішы і грэюць ласкаю сваёю..."
Шлях у вечнасць Уладзіміра Караткевіча: "...Крочце к сонцу поруч са мной"
Народныя вершы Алеся Гаруна: "Пакінеш след ты па сабе…"
Святло і сум у вершах Яўгеніі Янішчыц: "…І паўсюль – на свеце! – дабрыня"
Стужка навiн
0